мець, ма́ю, ма́еш, ма́е; меў, ме́ла; май; незак.

1. каго-што. Валодаць кім-, чым-н. як уласнасцю.

М. сваю хату.

2. што. Валодаць чым-н.

М. прафесію.

3. У спалучэнні з В скл. назоўнікаў якія абазначаюць уласцівасць або стан, азначае:

а) дзеянне па знач. гэтага назоўніка.

М. намер (намервацца). М. ахвоту (хацець);

б) быць, знаходзіцца ў якім-н. стане.

М. непрыемнасці.

4. У спалучэнні асабовых форм з інф. набывае знач.: павінен або намерваецца што-н. зрабіць.

Вока не мець (разм.) — быць непрыхільным да каго-н., быць незадаволеным кім-, чым-н.

Вось табе і маеш! (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, дзіўнага, выказванне расчаравання, здзіўлення.

Мець вушы (разм.) — прыслухоўвацца, слухаць.

Мець зуб на каго (разм.) — імкнуцца прычыніць шкоду, непрыемнасць каму-н.

Мець ласку (разм.) —

1) любіць каго-, што-н.;

2) мець гонар, мець магчымасць (зрабіць, сказаць і г.д.).

Мець на прыкмеце — улічваць, браць пад увагу каго-, што-н. для якой-н. мэты.

Мець руку (разм.) — мець падтрымку якой-н. важнай, уплывовай асобы.

Мець слова — атрымліваць дазвол выступіць дзе-н.

Мець справу з кім-чым — уступаць у нейкія адносіны, сутыкацца з кім-, чым-н.

(Не) мець за душой чаго (разм.) — пра наяўнасць (адсутнасць) чаго-н. у каго-н.

|| зак. займе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мець несов.

1. в разн. знач. име́ть;

м. ула́сны дом — име́ть со́бственный дом;

м. узнагаро́ды — име́ть награ́ды;

м. спра́ву з людзьмі́ — име́ть де́ло с людьми́;

м. сі́лы зрабі́ць што-не́будзь — име́ть си́лы сде́лать что́-л.;

м. непрые́мнасці — име́ть неприя́тности;

2. (за каго, што) счита́ть (кем, чем), принима́ть (за кого, что);

м. за чалаве́ка разу́мнага — счита́ть челове́ком у́мным;

3. (в личных формах со знач. долженствования) переводится обычно словом до́лжен, должна́ или гл. предполага́ть, намерева́ться, а также сочет. гл. предстоя́ть с личным мест. в дат. п. и отглагольным сущ.;

я за́ўтра ма́ю е́хаць у го́рад — я за́втра до́лжен (должна́) е́хать в го́род; я за́втра предполага́ю (намерева́юсь) е́хать в го́род; мне за́втра предстои́т пое́здка в го́род;

м. го́нар — име́ть честь;

не м. ві́ду — не име́ть ви́да;

м. зуб — (на каго) име́ть зуб (на кого);

ма́йце ла́ску — бу́дьте любе́зны; сде́лайте одолже́ние;

м. лі́тасць — быть милосе́рдным, щади́ть;

м. ра́цыю — быть пра́вым;

як ма́е быць — а) как сле́дует; как поло́жено; б) честь-че́стью;

не м. сэ́рца — не име́ть се́рдца;

не м. нічо́га за душо́й — не име́ть ничего́ за душо́й;

м. ме́сца — име́ть ме́сто;

м. дачыне́нне — а) име́ть отноше́ние, каса́тельство; б) относи́ться к де́лу;

м. надзе́ю — име́ть наде́жду;

м. сумле́нне — име́ть со́весть;

м. руку́ — име́ть ру́ку;

м. спра́ву — име́ть де́ло;

м. кусо́к хле́ба — име́ть кусо́к хле́ба;

м. на рука́х — (каго) име́ть на рука́х (кого);

м. вагу́ — име́ть вес;

м. на ўва́зе (на прыме́це) — а) име́ть в виду́; б) име́ть на приме́те;

не м. спако́ю — не знать поко́я;

не м. капе́йкі пры душы́ (за душо́й) — не име́ть копе́йки за душо́й;

не м. во́ка — (на каго) быть злым, недоброжела́тельным (к кому);

ці не ма́еце (не бу́дзеце мець) ла́ску — не бу́дете ли так любе́зны;

м. ву́шы — слу́шать, прислу́шиваться;

м. свае́ во́чы і ву́шы — име́ть свои́ глаза́ и у́ши;

м. на во́ку — (каго, што) а) следи́ть (за кем, чем); не спуска́ть глаз (с кого, чего); б) име́ть на приме́те (кого, что);

не м. клёку ў галаве́ — без царя́ в голове́;

не м. ні шэ́лега — не име́ть ни полу́шки;

м. галаву́ на пляча́х — име́ть го́лову на плеча́х;

ці ма́еш ты ро́зум? — в уме́ ли ты?;

м. за го́нар — счита́ть за честь;

не ме́ла ба́ба кло́пату, (дык) купі́ла парася́погов. не́ было печа́ли, (так) че́рти накача́ли;

і сце́ны ву́шы ма́юцьпосл. и у стен у́ши есть;

хто дба́е, той і ма́епосл. дохо́д не живёт без хлопо́т; без труда́ не вы́нешь и ры́бку из пруда́;

што ў ха́це ма́ем, тым і прыма́емпогов. чем бога́ты, тем и ра́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

мець, маю, маеш, мае; пр. меў, мела; заг. май; незак.

1. каго-што. Уладаць кім‑, чым‑н. як уласнасцю. Мець каня. Мець халадзільнік. Мець грошы. □ Цяпер Гушка быў вольны ад даўгоў і меў сваю ўласную зямлю. Чорны. Не меў штаб ні свайго будана, ні транспарту. Кулакоўскі.

2. што. Валодаць чым‑н. Мець вопыт. Мець прафесію. Мець талент. Мець сілы. □ Я маю мову і натхнёны розум, і зрок, і слых, і рукі маю я. Дубоўка. // Быць якой‑н. даўжыні, памераў, аб’ёму. Нездарма распасцёртыя крыллі .. [альбатросаў] маюць два з палавінай метры ўшыркі. Маўр. // Быць якога‑н. узросту, выгляду. Стары ўжо ён, наш бацька, добра-такі стары. Шэсць дзесяткаў з ладным гакам мае. Васілёнак. Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. // Быць якога‑н. характару, з якімі‑н. рысамі характару. Мець у сэрцы трэба мару І натхнёную душу. Астрэйка.

3. каго-што за каго-што. Разм. Лічыць каго‑, што‑н. кім‑, чым‑н., прымаць за каго‑, што‑н. Мець за гаспадыню. □ Літоўскія князі мелі беларускую мову за мову дзяржаўную. Мурашка.

4. У спалучэнні з В і Р склонамі назоўнікаў, якія абазначаюць уласцівасць або стан, азначае: а) дзеянне па значэнню гэтага назоўніка, напрыклад: мець надзею — спадзявацца, мець намер — намервацца, мець ахвоту — хацець, мець клопат — клапаціцца, мець права — дазваляецца і пад. □ Брат меў надзею, што скора будзе ў гарадку дзіцячы прытулак. Чорны. [Багдановіч] меў намер паступіць ва універсітэт. Майхровіч; б) быць, знаходзіцца ў якім‑н. стане. Мець непрыемнасці. □ У тыя часы Апанас Сегень не меў спакою. Чорны. Данік, як і кожны з малых, меў не адну, а некалькі мянушак. Брыль.

5. У спалучэнні асабовых форм з інф. набывае значэнне: быць павінен або намервацца што‑н. зрабіць. Гаворка пра сесію, якая мела адбыцца, пачалася яшчэ ў машыне. Пестрак. [Антак Раманюк] рос хлопцам, які ў будучым меў прынесці шмат клопату людзям. Карпюк.

•••

Багі мелі гл. бог.

Віду не мець — быць непрывабным, непрыгожым.

Вока не мець — быць непрыхільным да каго‑н., быць незадаволеным кім‑, чым‑н.

Вось табе і маеш! — вокліч з выпадку чаго‑н. нечаканага, дзіўнага, выказванне расчаравання, здзіўлення. [Дзядзька:] — Косцік новую шапку пасеяў. Прыйшлося вярнуцца. — Вось табе і маеш! — пляснула рукамі Ганна і глянула на сына. С. Александровіч.

Мае быць — павінна быць, будзе.

Мець веру ў каго-што — верыць у каго‑, што‑н.

Мець вока на каго — праяўляць сімпатыю да каго‑н.

Мець вушы — прыслухоўвацца, слухаць.

Мець галаву (на плячах, на карку) — быць разумным.

Мець гонар — ветлівая форма звароту са значэннем удастоіцца. — Я чыноўнік міністэрства замежных спраў, — сказаў цывільны па-расійску. — З кім маю гонар гаварыць? Самуйлёнак.

Мець збыт — знаходзіць пакупнікоў на свае тавары.

Мець зуб на каго — імкнуцца прычыніць шкоду, непрыемнасць каму‑н.; быць незадаволеным кім‑н.

Мець ласку — а) любіць каго‑, што‑н. Цяжка было зразумець, чаму такі дужы, плячысты хлопец зусім не хінецца да зямлі, не мае да яе ніякай ласкі. Шахавец; б) мець гонар, мець магчымасць (зрабіць, сказаць і г. д.).

Мець літасць — быць літасцівым.

Мець моду з інф.мець прывычку рабіць што‑н.

Мець на воку каго-што — а) на прыкмеце. На воку дзеўку меў, Натальку, Аб ёй адной ён [Машэка] толькі сніў. Купала; б) перад вачыма, на відавоку. [Ураднік] выбраў такое месца, каб увесь час мець на воку тых, хто выступае. Арабей.

Мець на прыкмеце — улічваць, браць пад увагу каго‑, што‑н. для якой‑н. мэты. Я думаю, Іван Бенедыктавіч, што вы маеце на прыкмеце месца для маёй рэзідэнцыі. Чарнышэвіч.

Мець на ўвазе каго-што — а) думаць пра каго‑, што‑н., падразумяваць. Іван памкнуўся быў растлумачыць, што ён меў на ўвазе пад словам «у кожнага», аднак змаўчаў... Васілевіч; б) браць пад увагу, улічваць. — Пазіцыі іх недалёка, майце на ўвазе, — [Лясніцкі] махнуў рукой у той бок, адкуль даляталі стрэлы. Шамякін.

Мець пільнае вока — быць пільным, уважлівым, асцярожным.

Мець рацыю — абгрунтавана гаварыць, сцвярджаць што‑н. Я зноў пачуў бацькаў голас. Намагаючыся асіліць вецер, стары клікаў мяне назад. Бадай што, ён меў рацыю: можна было пачакаць раніцы. Бажко.

Мець рукумець падтрымку якой‑н. важнай, уплывовай асобы.

Мець свае вочы і вушымець давераных, сваіх людзей дзе‑н.

Мець слова — атрымліваць дазвол выступіць дзе‑н.

Мець справу з кім-чым — уступаць у нейкія адносіны, сутыкацца з кім‑, чым‑н.

Мець сэрца на каго — злавацца на каго‑н. І ён на брата сэрца мае, Бо Ўладзя дзядзьку зневажае. Колас.

Мець у памяці — помніць.

Не мець вока на каго — быць незадаволеным кім‑н., не любіць каго‑н.

(Не) мець за душою — пра наяўнасць (адсутнасць) чаго‑н. у каго‑н.

Не мець сэрца — не любіць каго‑н., быць бессардэчным, жорсткім. [Сымон:] — Ну што гэта за работа, калі ты да яе не маеш сэрца? Лынькоў.

Як мае быць — як належыць, як павінна быць; як след.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мець hben* vt; bestzen* vt (валодаць); im Bestz sein; verfügen vi (распараджацца чым über A);

мець пра́ва das [ein] Recht hben (на што auf A);

мець наме́р die bsicht hben; bebsichtigen vt;

мець галаву́ на пляча́х Grips im Kopf hben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Мецьмець што-небудзь у наяўнасці’, ’валодаць кім-, чым-небудзь’, ’намервацца рабіць што-небудзь’, ’мець што-небудзь супраць’ (ТСБМ, Нас., Мал., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), маць, ма́тэмець’ (Янк. 1, ТС, Ян.; гор., Мат. Маг.; драг., КЭС), мецца ’існаваць, быць у наяўнасці’, ’даводзіцца’, ’адчуваць сябе’, ’быць багатым’, ’збірацца зрабіць што-небудзь’, мацца ’быць у стане’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; саліг., Нар. словатв.; КЭС, лаг.). Укр. мати, маю; рус. иметь, имею; ст.-рус. имѣть, имѣю; польск. mieć, mam; палаб. met, mom; н.-луж. mieś, mam, в.-луж. mieć, mam, чэш. míti, mám, славац. mať, mám, славен. iméti, imám, серб.-харв. и́мати, и́мам, чак. imiti, харв.-кайк. imeti, макед. има, балг. и́мам, ст.-слав. имѣти, имамь. Прасл. jьměti, jьmamь, якое з прасл. jьmǫ, (j)ęti (параўн. ст.-слав. имѳ, ѭти’ (пры)-му, (пры)-няць’, але прасл. vъz‑ьmǫ, vъz‑ęti ’ваз-ьму, уз-яць’). Інфінітыў jьmě‑ti мае аснову на ‑ē‑, а 1‑я ас. адз. ліку jьma‑mь — гэта рэзультатыў на ‑ā з аслабленнем у корані (Махэк₂, 366) < і.-е. *imā‑mi. 1‑я ас. адз. ліку бел. маю аформілася пад уплывам дзеясловаў з а‑асновай (зна‑ць), а стары канчатак ‑мь застаўся толькі ў дам і ем. У паўд.-бел. гаворках пасля адбылося выроўніванне паводле гэтай асновы і формы інфінітыва, як ва ўкр. мове. Анічэнка (Бел. лекс., 8) мяркуе, што ст.-бел. мати — украінізм. Гл. таксама: Фасмер, 2, 128; Голуб-Копечны, 225; Брукнер, 331; Скок, 1, 716; Шустар-Шэўц, 12, 895.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мець выгляд, выглядаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

займе́ць гл. мець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

име́ть несов., в разн. знач. мець;

име́ть ме́сто мець ме́сца;

име́ть хожде́ние мець пашырэ́нне (хаджэ́нне);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

патрэ́бна, безас., у знач. вык.

Неабходна мець, трэба.

На гэта п. шмат часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Хадзіць чыкільгаючы, нясмела ступаючы на карацейшую ці балючую нагу.

2. Быць кульгавым, мець карацейшую ці балючую нагу.

3. перан. Мець недахопы, быць у нездавальняючым стане (разм.).

У яго арфаграфія кульгае.

Кульгаць на абедзве нагі (разм., неадабр.) — мець многа прабелаў (пра чые-н. веды, пра якую-н. справу, работу).

|| наз. кульга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)