Ро́бат ’аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус. ро́бот з чэш. robot ’штучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл. *orbъ > прасл. *robъ/*rabъ ’раб’ < і.-е. *orbhos.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коўт ’конскі кал’ (Бяльк.). Параўн. укр. ковтях ’тс’. Украінская форма, відаць, узыходзіць да ковтях ’пасма збітага валосся’. У сваю чаргу апошняе да каўтун (гл.) (ЕСУМ, 2, 488). Такім чынам, бел. коўт можна разглядаць як выпадак зваротнага словаўтварэння да каўтун. Гл. каўцях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суцэ́льны ’які цягнецца без прамежкаў, перапынкаў’, ’зроблены з аднаго кавалка, не састаўны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Укр. суці́льний, рус. дан. суце́льный ’тс’. Паводле Трубачова (Праспект, 79), узыходзіць да прасл. дыял. *sǫcělьnъjь ’тс’. Да цэлы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяля́не, мн. л. ад селянін (гл.): воны селяне, а ў Турові і Дворцэ — мешчане; селянье зборн. ’сялянства’ (ТС). Узыходзіць да прасл. *sedlʼane, вытворнага ад *sedlo (гл. сяло) з суф. — ‑ʼan, што абазначала аседлую, пераважна земляробчую групу насельніцтва (Трубачоў, Этногенез₂, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́ўма ‘пашкоджанне арганізма’ (ТСБМ). Запазычанне з еўрапейскіх моў праз польскую (trauma) ці рускую (травма) мовы. Узыходзіць да ст.-грэч. τραῦμα, роднаснага іанічнаму τρωῶμα ‘рана, пашкоджанне’ і далей τρώω) ‘раню, шкоджу, праколваю’ (Чарных, 2, 255; Голуб-Ліер, 487; ЕСУМ, 5, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вяргу́ля, вэргу́ля ’верхняя частка вулля-калоды’ (нараўл., Анох.). Укр. чарніг. варґуля ’гуз (на галаве)’. Узыходзіць да хойн., браг. варгу́ля, варґу́ля ’нарасць на дрэве, якую адрэзвалі і накрывалі ёю калоду-вулей’ (Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). З польск. warga, wargula ’губа’. Гл. яшчэ вургу́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бчык ’любіста, Levisticum officinale Koch.’ (Кіс., Бел. зельн.), зэльв. лю́пчыкі ’тс’ (Жыв. сл.). Запазычана з польск. lubczyk, якое разам з блізкімі lubszczek, lubieszczek, lubieszczyk і інш. узыходзіць да с.-в.-ням. lübestecke, lobistek. Гл. любі́ста. Больш новым з’яўляецца тураў. лю́бчык ’палюбоўнік’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малахол ’дзівак, дурнаваты’ (Юрч.), малахольны ’нястрыманы’ (Касп.), ’нервовы, неўраўнаважаны’ (Сцяц. Сл.), малахольный ’неразумны, легкадумны’ (шкл., Мат. Маг.), малахолля ’хваравітасць розуму’ (КЭС, лаг.). Рус. малахольный ’разумова непаўнацэнны, дурнаваты’, ’няўдачлівы’. Узыходзіць да навагрэч. μελαγχολικός ’меланхалічны’, μελαγχολία ’сум’ (Краўчук, вусн. паведамл.), аднак шляхі яго пранікнення невядомыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нізіперніца ’гусялапка’, нізіпернік ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіпірсь‑ ніца ’тс’ (Бяльк.), нізыпірніца ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіперснік, нізіперсніца ’трыпутнік’ (Кіс.). Разам з нізіпірсніца ’нарыў’ (Сл. ПЗБ) узыходзіць да між(ы)перс(т)піца ’расліна (трыпутнік, гусялапка і інш.)’ і ’хвароба (нарыў, прэласць паміж пальцаў)’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл. morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)