Малахол ’дзівак, дурнаваты’ (Юрч.), малахольны ’нястрыманы’ (Касп.), ’нервовы, неўраўнаважаны’ (Сцяц. Сл.), малахольный ’неразумны, легкадумны’ (шкл., Мат. Маг.), малахолля ’хваравітасць розуму’ (КЭС, лаг.). Рус. малахольный ’разумова непаўнацэнны, дурнаваты’, ’няўдачлівы’. Узыходзіць да навагрэч. μελαγχολικός ’меланхалічны’, μελαγχολία ’сум’ (Краўчук, вусн. паведамл.), аднак шляхі яго пранікнення невядомыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)