ско́рам, ‑у, м.

1. Скаромная (мясная або малочная) ежа. Старэчымі падслепаватымі вачыма .. [дзед] доўга і падазрона сочыць за гаршкамі, за нявесткай, за ўнучкамі. Гэтакія жарабіцы павырасталі, а яна гатова і ў пост іх карміць скорамам. Васілевіч. [Бацька:] — Можа б вы, дзеткі, пайшлі ды пагасцявалі ў дзеда. Там ёсць сякі-такі скорам. Сабаленка.

2. Тое, што і мясаед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сілкава́цькарміць, падмацоўваць ежай’ (ТСБМ, Касп.), сілкава́цца ‘падмацоўвацца’ (Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк.); ‘пабірацца, харчавацца’: сілкавацца ласкавым хлебам (Сержп. Прымхі). Укр. силкува́ти ‘падмацоўваць’, силкува́тися ‘сіліцца, старацца, узмацняцца’ Ад *сілка, памянш. да сіла (гл.); параўн. укр. си́лка ‘тс’, силко́вий ‘дужы, моцны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рмнік ’кормны кабан’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Шат., Нар. лекс., Жд. 2). Параўн. серб.-харв. кр̑мак ’кабан’, кр̑мача ’свіння’. Калі ўлічыць, што прыметнік кормны (гл.) таксама адносіцца да кабана, можна гаварыць яшчэ аб праславянскім семантычным пераходзе kъrmiti ’даваць ежу дзеля тлушчу’ > ’карміць кабана’. Параўн. корм (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піхтэ́ліць ’аддаваць усё’ (паст., Сл. ПЗБ). Экспрэснае ўтварэнне ад піхагіь (гл.), спалучэнне ‑ню‑ < ‑те‑ пад націскам, параўн. тахтоліць ’тс’ або пад уплывам піхцель (гл.), параўн. ілюстрацыю да слова; усё пʼшпуляць дзецям: ежиае і адзежнае, і грошы — (пераносна: ’насіць піхцелямі’); у Насовіча пехцерать ’набіваць, напіхваць, карміць многа’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакантава́цца ’перажыць нястачу, перабіцца як-небудзь’ (гродз., ЖНС). Да пера- і кантава́цца (гл.); відаць, запазычана з гутарковага рус. перекантоваться ’тс’, параўн. кур. кантова́тькарміць, утрымліваць каго-небудзь’, жарг. кантоваться ’знаходзіцца дзе-небудзь; не працаваць’ (Шчарбакова, Бруева, 89). Усе гэтыя значэнні другасныя, зыходная семантыка ў польск. przekantować ’перавярнуць, перакуліць праз кант’. Гл. таксама кант.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе́ўка, дзяўчы́на. Рус. де́ва, де́вка, укр. ді́вка, польск. dziewa, dziewczyna, чэш. dívka, балг. де́ва і г. д. Прасл. *děva, *děvica, *děvъka ’тс’. Зыходным з’яўляецца *děva — утварэнне, роднаснае з dojiti (děva ’тая, што корміць або можа карміць груддзю’). *Děvaпрасл. інавацыя. Трубачоў, Эт. сл., 5, 17–18; гл. далей Фасмер, 1, 491; Бернекер, 1, 197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шар ’корм для скаціны’ (Карскі, Труды, 415; Скарбы), ’грубы корм для жывёлы’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; воран., Шатал.), ’зялёная маса сумесна пасеяных вікі і аўса’ (Шчарб.), ’адходы, смецце’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’тытунь’ (пасі., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, патур (< пошыр < пошар) ’пацяруха’ (Мат. Гом.; Сцяшк. Сл.). З літ. pašaras ’корм’ < šertiкарміць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Гл. таксама пашары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахтава́ць ‘частаваць’ (Рэг. сл. Віц., Федар. 5, Сцяшк. Сл., Юрч. Сін.): трахтаваць буду мёдам і віном (валож., Песні нар. свят), сюды ж трахтава́цца ‘рыхтавацца карміць, частаваць’ (Юрч. Сін.), трахтава́ннік ‘той, хто частуе’ (Юрч. СНЛ). Запазычана са ст.-польск. traktować, trachtować ‘частаваць’ праз ст.-бел. трактовати ‘тс’ або ўтворана ад ст.-бел. трактъ ‘бяседа’ (1570 г.). Гл. трактаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убо́й зарэ́з, -зу м., забо́й, -бо́ю м.;

на убо́й на зарэ́з (на забо́й);

корми́ть как на убо́й кармі́ць як на зарэ́з (на забо́й);

гнать на убо́й гнаць на смерць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарвя́к, ‑а; мн. чэрві, чарвей і чарвякі, ‑оў; м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы. Выходжу на луг, на Свіслач шыбую — Ды з вудамі, з хлебам, з чарвямі і босы. Колас. Сям-там відны былі аратыя, чорныя гракі хадзілі за імі, падбіраючы чар вякоў. Чарнышэвіч.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека. [Насця:] — Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк ты няшчасны! Погань ты! Шамякін.

3. перан.; чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе, падрывае маральныя сілы чалавека. Чарвяк цікаўнасці не даваў.. [жонцы] спакою. Дамашэвіч.

4. Спец. Зубчастае кола ў выглядзе шрубы.

•••

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка гл. замарыць.

Карміць чарвей гл. карміць.

Трапілася чарвяку на вяку гл. трапіцца.

Чарвяк есць (смокча) каго — пра душэўныя пакуты, сумненні, якія церпіць хто‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)