3.перан. Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.
К. сірот.
◊
Карміць абяцанкамі — абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць.
|| зак.накармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пакармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пракармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 3 знач.); наз.прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) іпракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).
|| наз.кармле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1.чым і без дап. Даваць корм, ежу. Святланка і карміла, і паіла, і гладзіла казулю.Юрэвіч.Кармі парсюка мукою — пойдзе рукою.Прыказка.// Уводзіць ежу ў рот (таму, хто не можа есці самастойна). Карміць хворага. □ [Арлоўскага] ўсё яшчэ былі вымушаны карміць, як малое дзіця, з лыжачкі!.. Апранаць, абуваць!..Паслядовіч.// Выкормліваць дзіця сваім малаком. Карміць грудным малаком. □ [Таццяна] хутка ўзяла дзіця да сябе і сказала: — Я... я не кармлю яго...Шамякін.// Адкормліваць на забой. Карміць кабана на сала.
2.перан. Забяспечваць сродкамі да жыцця; мець каго‑н. на сваім утрыманні. Карміць старых бацькоў. □ — Хлопец працуе на заводзе, корміць усю сям’ю!Ваданосаў.Цяпер па просьбе Андрэя Драчуна [Яўхім] жыў у яго жонкі. Памагаў засяваць ёй шнуры і карміць дзяцей...Чарот.// Служыць сродкам для пражыцця, крыніцай даходу. Засталася там ніва, Што адмалку карміла, Засталася крыніца, Што вадою паіла.Броўка.Ваўка ногі кормяць.Прымаўка.Летні дзень год корміць.Прымаўка.
•••
Карміць абяцаннямі — даваць абяцанні зрабіць што‑н., але не выконваць іх.
Карміць блох (клапоў, вошай) — знаходзіцца ў такіх умовах, пры якіх даводзіцца пакутаваць ад насякомых-паразітаў.
Карміць хлебам — забяспечваць сродкамі для існавання.
Карміць чарвей — быць забітым, гнісці ў зямлі.
Паіць і карміцьгл. паіць.
Хлебам не кармікаго — нічога не трэба каму‑н., толькі дай яму магчымасць зрабіць тое, да чаго ён мае вялікую схільнасць, ахвоту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кармі́ць
1. (er)nähren vt; füttern vt; zu fréssen gében* (жывёлу); zu éssen gében* (людзей);