Перакантава́цца ’перажыць нястачу, перабіцца як-небудзь’ (гродз., ЖНС). Да пера- і кантава́цца (гл.); відаць, запазычана з гутарковага рус. перекантоваться ’тс’, параўн. кур. кантова́ть ’карміць, утрымліваць каго-небудзь’, жарг. кантоваться ’знаходзіцца дзе-небудзь; не працаваць’ (Шчарбакова, Бруева, 89). Усе гэтыя значэнні другасныя, зыходная семантыка ў польск. przekantować ’перавярнуць, перакуліць праз кант’. Гл. таксама кант.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)