паклява́ць ​1, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., каго-што.

1. Скляваць усё. Паклявалі птушкі ўвесь корм і паляцелі.

2. Злёгку, крыху скляваць, абкляваць. [Сабіна:] — Навошта ты яго ўзяў? [Муж:] — Як навошта? Гэта добры яшчэ грыб. Яго крыху цецерукі паклявалі. Але ён яшчэ здаровы. Сабаленка.

3. і без дап. Кляваць некаторы час.

паклява́ць ​2, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; незак., што і без дап.

Абтыкаць дзіркі пакуллем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Сцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. К вясне .. паразбіралі хаты і пасцягвалі бярвенне к дарозе. Чорны. — Узяў ён на рукі тое дзіця мёртвае і не бачыць, куды ісці... Ідзе і на дамы, на слупы натыкаецца, бы ўсё адно сляпы... Мы аж пілоткі з галоў пасцягвалі... Сачанка. Гэтым дротам чырвонаармеец пасцягваў дзіркі ў абодвух чаравіках. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратачы́ць ​1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што і без дап.

1. Выканаць на такарным станку. Пратачыць паз.

2. Тачыць некаторы час. Пратачыць цэлую гадзіну.

пратачы́ць ​2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Праесці, прагрызці дзіркі, хады, канаўкі ў чым‑н. (пра чарвякоў, насякомых, грызуноў). А што як пацукі за ноч прагрызуць дзірку і праточаць грошы? Лупсякоў.

2. Прамыць дзірку ў глебе (пра цякучую ваду).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухітры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Сумець, умудрыцца зрабіць што‑н., справіцца з чым‑н. Некаторыя фірмы ўхітрыліся дэманстраваць на выстаўцы 1956 года ўзоры машын 1957 і нават 1960 гадоў. Новікаў. [Аксана:] — Калі дзяўчаты на трэція ці на чацвёртыя суткі неяк ухітрыліся падлогу ў вагоне ўзарваць і пачалі на хаду поезда адна за адной між колаў на шпалы падаць, падышла і я да той дзіркі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навылёт і навы́лет, прысл.

1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. За змену целагрэйкі прамакалі навылёт і пачыналі пахнуць нейкаю балотнаю тхлінай. Грахоўскі. На кажуху, блізка адна ад адной, былі дзве невялікія дзіркі — асколак прайшоў навылёт. Шахавец. Юначае сэрца навылет Прастрэліў фашысцкі свінец. Прануза.

2. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І выдумшчык самых прываблівых нот, Спяваў салавейка ўсю ноч навылёт. Агняцвет. Навылет ночы я сядзеў за працай. Клімковіч.

•••

Бачыць навылёт (навылет) гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свішч 1 ‘загана ў чым-небудзь у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны’, ‘глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула’ (ТСБМ, Ласт.), ‘шырокая адтуліна паміж двума пярэднімі зубамі’ (Чэрн.). Укр. свищ ‘пусты арэх’, свисту́н ‘тс’, рус. свищ ‘свішч; чарвяточына ў арэху’. З *svistjo‑; да свіст, свістаць; гл. Міклашыч, 331; Фасмер, 3, 582. Параўн. сві́шчык ‘свісток’ (гл.), сьвішчэ́ць ‘свістаць’ (Касп., Сл. ПЗБ).

Свішч 2 ‘кончык бізуна, пугі’ (Мік.), сюды ж сьвішчэ́ ‘маладыя карані сасны’ (Чэрн.). Да свістаць (гл.) на аснове гукавых уражанняў ад замаху, параўн. сві́снуць (сьві́снуць) ‘свіснуць, засвістаць’ і ‘выцяць пугаю, дубцом’ (Бяльк.). Сюды ж таксама сьвішчыпа́лка ‘хто любіць гуляць, не пільнуецца дому’ (Пятк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Пакрыць слоем фарбы, мазі. Замазаць надпіс чарнілам. □ — Хоць бы замазаў чым-небудзь, а то зусім яшчэ свежая метка. Брыль.

2. Заляпіць чым‑н. вязкім, ліпкім. Дзіркі ў сценах жанчыны замазалі глінай і вапнай. Маўр. Лапко паправіў печ, акуратна замазаў яе зверху. Колас.

3. перан. Разм. Знарок прыкрыць, схаваць, затушаваць. Замазаць недахопы. □ — [Валодзя] заяву на мяне падаў, думае гэтым свае грахі замазаць, — сказаў каваль. Чорны.

4. Забрудзіць, запэцкаць. Замазаць рукі ў фарбу.

•••

Замазаць рот каму — прымусіць маўчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жура́ўка 1 ’калодка з адтулінай (дзіркай) у верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца млён’ (Сл. паўн.-зах.; свісл., Шатал.), ’выемка ў ткацкім станку, куды закладаецца навой’ (петрык., Шатал.). Рус. пск. журавка, журавль ’рукаятка руля, румпель’. Магчыма, перанос назвы птушкі, вядомы для намінацыі прылад у рус. дыялектах: кур. жураве́ль ’дэталь прасніцы — драўляная дошчачка’, ленінгр. жура́в ’верацяно’. Тут, аднак, акцэнтуецца наяўнасць адтуліны, дзіркі, выемкі, што збліжае з назвамі самаробных цацак, зробленых з косці з дзіркай: жужулачкі, журжа 1, у той час як перанос назвы журавель хутчэй на доўгі, высокі прадмет. Можа, перанос паводле функцыі часткі прылады для калодзежа, але гэта менш верагодна. Няясна.

Жура́ўка 2 ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Рус. смал. жура́вль ’абрадавая гульня для сустрэчы жураўлёў’, укр. жураве́ль ’від танца’, польск. дыял. żóraw ’гульня’ (Карловіч). У бел. для назвы гульні выкарыстоўваецца форма ж. р. назвы птушкі. Цікава, што і ў балтыйцаў назва жураўля выкарыстоўваецца як назва гульні (Мюленбах-Эндзелін, 1, 548; LKŽ, 3, 272), а ў балт. мовах назва птушкі ж. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невераго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўяўляецца непраўдападобным, немагчымым; фантастычны. Неверагодныя гісторыі. □ Для сустрэч выдумляліся самыя разнастайныя прычыны — часам нават і неверагодныя. Сіпакоў. Бываюць і ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці і ўдачы, калі здзейсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары і спадзяванні. Шамякін. // Незвычайны, дзіўны. На.. зялёным дыване ў неверагоднай позе ляжаў аголены да пояса чалавек. Асіпенка. І сніліся старому фельчару трывожныя, неверагодныя сны. Кулакоўскі.

2. Надзвычай вялікі, незвычайны па сіле праяўлення, па сваіх памерах і г. д.; неймаверны. Хуткасць ракеты неверагодная — 40 кіламетраў у секунду. Гамолка. Ледзь адарваўшыся ад.. [струменю вады], вадалаз з неверагоднай цяжкасцю прыставіў пластыр да дзіркі. Данілевіч.

3. Які выклікае сумненні ў сваёй правільнасці. Неверагодныя звесткі. □ У мястэчку бытуюць разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавалі́цца ​1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. З цяжкасцю перабіраючыся, валачыся цераз што‑н., упасці на процілеглы бок чаго‑н. Пераваліцца цераз плот. □ Можа за дзесятай спробаю я дацягнуўся да дзіркі ў зашчытку. Пераваліўся на другі бок і чмякнуўся снапом на зямлю. Мыслівец. Сярожа чуе, як гэты нехта знадворку ўхапіўся за падаконнік і пераваліўся ў бакоўку. Паўлаў. // Разм. Нязграбна, з цяжкасцю пераступіць цераз што‑н. Жанчына перавалілася цераз парог. Стала і ні з месца. Задыханая, спацелая, без хусткі. Пташнікаў.

2. Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Мікола нешта прамармытаў і пераваліўся на другі бок. П. Ткачоў.

3. перан. Прыйсціся, дастацца каму‑н. на долю. На плечы старэйшага сына перавалілася значная частка таго цяжару, які нёс у хаце гаспадар. Кулакоўскі.

перавалі́цца ​2, ‑валіцца; зак.

Сапсавацца ад празмернага валення (пра сукно, лямец і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)