Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýti ’акрыяць, паправіцца’ і taisýti ’выкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казачы́на ’святочная світка’ (Гарэц., рэч., Маш.; Мат. Гом., Федар.), ’кажух’ (Мат. Гом.). Нельга аддзяліць ад укр. усх.-палес. козачіна, козачына, якое можа ўзыходзіць або да формы козакін (казакін) з ад’ідэацыяй да козак, што тлумачыць фанетыку і адаптацыю залежнага суфікса да слав. формы, або з вядомай некалькім мовам формы козак, казак ’адзенне’ з афармленнем па тыпу кажушына. На такую версію ўказвае ўкр. усх.-палес. козачка ў тым жа значэнні, бел. усх.-палес. казачок — памянш. да казак ’адзенне’, зах.-бран. казачка. Аб этымалогіі гл. казак, казакін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сні́цар ‘майстар, які пры дапамозе жалезных або дротавых скабак змацоўвае рэчы або пласцінкі ў адно цэлае’ (Нас.). Таксама як і ўкр. сни́цар ‘рэзчык па дрэве і метале’, запазычана з польск. snycerz, snicarz, snicerz ‘майстар разьбярства па дрэве’, якое ўзыходзіць да н.-в.-ням. Schnitzer ‘рэзчык’ і, далей, с.-в.-ням. snitzere, нова-в.-ням. schnitzen ‘рэзаць (па дрэве)’; гл. Кюнэ, Poln., 98; Брукнер, 505; ЕСУМ, 5, 334. Ст.-бел. шницаръ (сницаръ) ‘рэзчык’ (першая палова XVII ст.) < ст.-польск. sznicarz, snycar (XV ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёстрык ‘гейка, прыяцелька’ (Пятк. 2, Некр.), ‘зварот да жанчыны’ (ТС). Да сястра́ з памяншальным суф. ‑ік, пераносам націску і з’яўленнем ó пад націскам або ад сёстра ‘сястра’ (Ян.); апошняе ідэнтычнае польск. siostra ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тамта́м ’ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга’ (ТСБМ). З франц. tam‑tam ’тамтам’ (праз рускае або польскае пасрэдніцтва) < хіндзі ṭamṭam ’барабан’, якое з’яўляецца гукапераймальным утварэннем (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477; Фасмер, 4, 18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тахо́ліць ’расходаваць, раскідаць’: лісце лаза, як рублёўкі, тахоліць (лёзн., Край: літ.-маст. альманах. Наваполацк, 1997, 93). Хутчэй за ўсё, да тахляваць (гл.) або да тахаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тахтоліць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рахта́ць ’рагатаць або квакаць з характэрным гукам’ (слуц., Жыв. НС), ’смяяцца, рагатаць’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж рахата́ць: жабы рахочуць (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. укр. ра́хкати ’квакаць’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рахце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамышляй ’невялікі невад, сетка з вялікімі ячэйкамі на дзвюх вертыкальных палках’ (Дэмб. 2). Да промыславы, промысел, або, хутчэй, да рус. промышлять ’дабываць сабе пракармленне промыслам’. Аб суфіксе ‑яіі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыду́шны (прыду́шні) ’прытухлы’ (калінк., Сл. ПЗБ). Верагодна, лексікалізацыя словаспалучэння пры ду́ху ’з пахам’ або ўтварэнне па архаічнай мадэлі з прыстаўкай пры‑, што паказвае на непаўнату якасці, ад ду́шны ’затхлы’, параўн. Німчук, Давньорус., 120.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меляя́ ’той, хто меле языком’ (Янк. 3.). Рус. пск., цвяр., валаг., вяц. мелея ’тс’, ’млён’, ’млын’, ’млынар’, серб.-харв. мељаја ’мліва’, ’млын, кола якога круціць конь або асёл’. Прасл. melěja. Да малоць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)