Ка́чка ’вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі’ (ТСБМ, БРС, Касп., Нас. і інш.). У бел. мове гэта слова зафіксавана ў помніках як запазычанне з польск. kaczka на пачатку XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 144). Як адзначае Слаўскі (2, 14), у польск. мове, як ва ўсіх зах.-слав. мовах (акрамя н.-луж.), не засведчана наогул старая назва качкі *ǫtу. Зах.-слав. *kačьka выводзіцца некаторымі даследчыкамі ад імя *Katerina (Бернекер, 1, 465; Брукнер, 212; Фасмер, 2, 214; Кюнэ, Poln., 61 і інш.). Паводле Слаўскага, там жа, 15, хутчэй трэба думаць аб гукапераймальным паходжанні слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́бчык1 ’лясная птушка’ (ТСБМ; лудз., Сл. ПЗБ; Ян., ТС), рабе́ц ’рабчык’ (Гарэц.), рабо́к ’рабчык’ (Дразд.), ра́бка ’самка рабчыка’, ’плямістая карова’ (ТС), ст.-бел. рабецъ, рябецъ, рус. ря́бчик, укр. ря́бчик, о́рябка, польск. jarząbek, чэш. jeřábek, в.-луж. wjerjabka, балг. я́ребица ’курапатка’, літ. jerubė̃. Узыходзяць да і.-е. кораня *ē̆reb(h)‑: *ō̆reb(h)‑ (на агульнаславянскай глебе з назалізаваным e: *(j)eręb‑), які меў значэнне цёмна-чырвонага і бурага колераў, параўн. ст.-в.-ням. erpf ’цёмны’, ’чорна-буры’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, ’буры’ (Покарны, 1, 334).

Ра́бчык2 ’клін у заднім навоі’ (Ян.). Няясна, параўн. рабу́шка2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэтэ́ра1 ‘цяцера, Tetrao tetrix’ (пін., Бел. дыял. 4), ст.-бел. тетеря, цецера ‘тс’ (1710–1711 гг., ГСБМ); сюды ж тытыру́к ‘цецярук’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. тете́ря, рус. тете́ря ‘цяцера’. Заходнепалескі фанетычны варыянт да цяцера (гл.) на базе гукапераймальнага *ter‑, *tir‑, прадстаўленага ў літ. teterva, лат. teteris, прус. tatarvis ‘цяцерка’, ст.-інд. tittirah ‘курапатка’ і пад.

Тэтэ́ра2 ‘вясельны гасцінец’, памянш. тэтэ́ронька (Сл. Брэс.). Параўн. укр. тетеря ‘кулінарны выраб’, рус. тетеря ‘тс’. Няясна, гл. ЕСУМ, 5, 562; паводле Шымкевіча (Корнеслов, 2, 83), укр. тетеря ‘рэшткі кіслага аржанога цеста, прыпраўленага соллю’ ідэнтычна тетеря (птушка), гл. тэтэра1; матывацыя пераносу няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аро́л, арла, м.

1. Буйная драпежная з загнутай дзюбай птушка, якая жыве пераважна ў гарыстых або стэпавых мясцовасцях. Стэпавы арол. Арол-беркут. Белы арол. □ За вагонам вагон Мчыцца змеем ліхім.. Так ні конь, ні алень, Ні арол не ляціць. Колас. Арлу з савою не па дарозе. Прымаўка. Над пешым арлом і сарока з калом. Прымаўка.

2. перан. Пра чалавека мужнай прыгажосці, адважнага, удалага, смелага. [Дзед:] — Зірні толькі, што за арол! Колас. — Ты вунь глянь на арлоў сваіх, — паказвае.. [Краўцоў] Ігнату на хлапцоў. Кавалёў.

•••

Двухгаловы арол — малюнак (фігура) арла з дзвюма галовамі на дзяржаўным гербе царскай Расіі.

Глядзець арлом гл. глядзець.

Ляцець арлом гл. ляцець.

Хадзіць арлом гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́лік ’дробны злодзей’ (ТСБМ), жульма́н ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́лик ’тс’, дыял.птушка з пароды кулікоў’, ’маленькі хлябок’, кастр. ’ножык’, уладз. ’чорнарабочы’, польск. žulik ’злодзей’, чэш. žulik ’махляр, шэльма’, балг. жульо ’дробны чалавек’ (< жуля ’церці’, БЕР, 1, 558). Даль (1, 547) звязваў жулить ’прысвойваць’ з жи́лить (параўн. бел. жыліць) ’тс’, жилиться ’быць скупым’. Гэта падтрымлівае Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298. Праабражэнскі (1, 237), адзначыўшы жуль ’ножык’ і арг. афен. жулить ’рэзаць’ згадвае, што «некоторые производят от шулер». Фасмер (2, 65) дадае арг. рус. жулик ’вучань злачынца’ і ’ножык’, нерашуча параўноўвае з серб.-харв. жуљити ’драць скуру’, балг. жуля ’драпаць, церці, здзіраць’, славен. žúliti ’церці, жаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабе́ц ’хвасцец, Falko vespertinus L.’ (Касп.). Укр. дыял. кобець, кібець, рус. дыял. кобец, ст.-польск. kobiec, славац. kobec, серб.-харв. kòbac, славен. kóbec, scobec, мак. kобец, балг. кобец, кобъц. У слав. мовах гэтым словам называюць розных драпежных птушак: Falko, Pernis, Accipiter і інш. Прасл. kobьcь ’драпежная птушка сокал, ястраб’ утворана або гукапераймальным спосабам на слав. моўнай глебе, або, як мяркуюць некаторыя аўтары, больш старажытнае, з і.-е. сувязямі. Слаўскі (2, 295–296) прымае найбольш верагодную этымалогію, паводле якой kobьcь < kobiti ’варажыць, асабліва па лёту птушкі’, там жа абгрунтаванне гэтай версіі. Адносна іншых этымалогій гл. Фасмер, 2, 267–268; БЕР, 2, 501; Слаўскі, 2, 295–297 (там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́ска ’пралышанае месца на бервяне’ (Бяльк.), ’жывёла (карова, конь, сабака) з белай плямай на ілбе’ (Нас.; КЭС, лаг.; паўн.-зах., пін., КЭС), ’птушка лысуха, Fulica atra’ (светлаг., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Укр. ли́ска, рус. лыска, польск. łyska, каш. lëska, liska, н.- і в.-луж. łyska, чэш., славац. lyska, славен. lȋska ’карова’, črna liska ’лысуха’, серб.-харв. ли̏ска, балг. лиска. Прасл. lysъka ’лысуха’, ’свойская жывёліна з белай плямай на ілбе’, ’месца аголенае і свяцейшае за астатняе’ (Слаўскі, 5, 419–421). Утворана ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.). Аналагічна і ў іншых мовах, напр., ням. Blesse ’белая пляма ў жывёл на ілбе’ ∼ Blasshuhn ’вадзяная курка’ (гл. яшчэ Скок, 2, 307; БЕР, 3, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ляр1, му́лір ’рабочы, які будуе з цэглы’, ’пячнік’ (ТСБМ, Яруш., Шн. 2, Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. муляръ, мураль, мураръ ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mularz, murarz ’тс’, якія (як і іншыя слав.: палаб. mau̯rnĕk, каш. mulåř, н.-луж. muŕaŕ, в.-луж. murjer, muler, славац. murár) узыходзяць да с.-в.-ням. mūrer (Булыка, Лекс. запазыч., 89; Трубачоў, Этимология–1973, 179). Гл. таксама мур, мурава́ць. Сюды ж му́лярптушка, якая робіць гняздо з гразі’ (Совещ. ОЛА — Гомель, 234) — у выніку семантычнага пераносу.

Му́ляр2 ’драўляны вугаль’ (хойн., Мат. Гом.). Да мі́лёр (гл.).

Муля́р ’жывапісец’ (глус., паўд.-усх., КЭС). Да маля́р, маляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасагу́зка ‘белая сітаўка, пліска, Motacilla alba’ (навагр., Сл. ПЗБ), трасагу́ска, трясогу́ска ‘тс’ (кобр., лях., ЛА, 1), трасогу́зка (лун., стол., Ніканчук, Матеріали), скаж. трасогу́бка (жыт., петрык., там жа). Птушка названа паводле рэзкага пагойдвання яе хваста. Да трэ́сці (гл.) і гузка, тут ‘зад, задняя частка цела’, што да гуз1 (прасл. *gǫzъ/*guzъ), гл. Фасмер, 4, 113. Аналагічна ўтвораны славац. trasorítka (< ríť ‘задніца’), чэш. třasořitka (< řiť ‘тс’), укр. тряси́дупа (запазычана з польск., ЕСУМ, 5, 664). Назва рэдкая ў народнай мове, хутчэй за ўсё, пад уплывам рускай мовы, параўн. іншыя народныя назвы плі́ска, сі́таўка, трасу́шка (гарад., Сл. ПЗБ), стрыгу́ска (в-дзв., ЛА, 1; відаць, ад стрыгнуцъ ‘торгнуць’, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́рай, вы́рый ’цёплыя краіны, куды птушкі адлятаюць восенню; чарада пералётных птушак (або адна птушка), якія першымі з’яўляюцца вясной’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Мал., Нікольскі, Федароўскі, 1), вы́ріі ’птушкі, якія прылятаюць вясной і адлятаюць восенню’ (КЭС), выро́я (Мядзв.), вы́рья, вы́рія ’тс’ (Яшк.). Рус. и́рей, и́рий, род. скл. и́рья ’паўднёвы цёплы край, куды птушкі адлятаюць на зіму; казачная краіна’, вы́рей ’жаваранак; усякая птушка, якая адлятае восенню’; ’казачная краіна’, ст.-рус. ирии, род. скл. ирьꙗ ’паўднёвыя краіны’, укр. ви́рей, ви́рій, польск. дыял. wyraj ’тс’. Па традыцыйнай версіі запазычанне з іран. *airyā (dahyu‑) ’арыйская краіна’; параўн. асец. ir ’асеціны’ (Фасмер, 2, 137 і наст.; там жа падрабязна і інш. літаратура). Гіпотэза Брукнера (195) аб прыстаўцы і‑ і сувязі з рай непераканаўчая. Ільінскі (РФВ, 74, 139) зыходзіць з *vyrojь, што тлумачыць укр. ви́рій, але па прычыне існавання ст.-рус. ирии укр. форма, відавочна, — вынік народнай этымалогіі. Паводле Мартынава, БЛ, 1975, 7, 69, крыніцай усходнеслав. слоў (польск. wyraj < бел. вырай) з’яўляецца заходнебалт. pluralia tantum *i̯uriai̯ (ст.-прус. iuriay ’мора’), якое адпавядае рус. ирей (i̯ū > i̯i). Бел. і ўкр. формы ўзніклі ў выніку пераўтварэння фразеалагізма *vъ irejь ’у вырай’. Апрача таго, на сучаснай Гродзеншчыне (старажытная заходнебалтыйская тэрыторыя) існуе паданне пра тое, як птушкі збіваюцца зімой у вялікі шар, які апускаецца ў мора. Аб сувязі славянскіх слоў з балт. формамі гл. таксама Безлай, ССл., 1976, 5, 65 і наст.

Вы́рай2 ’новы населены пункт, новая асобная гаспадарка’ (Яшк., слаўг.). З *vyrojь?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)