пту́шка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пту́шка пту́шкі
Р. пту́шкі пту́шак
Д. пту́шцы пту́шкам
В. пту́шку пту́шак
Т. пту́шкай
пту́шкаю
пту́шкамі
М. пту́шцы пту́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.

Вадаплаўныя птушкі.

Пеўчыя птушкі.

Вольная п. (таксама перан.: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека). Важная п. (перан.: пра важнага чалавека; разм.).

2. зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.

Хатняя п.

Рэзаная п.

Марожаная п.

3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.

Паставіць птушку на полі сшытка.

|| памянш. пту́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. птушы́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць). Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.). Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм., жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пту́шка ж.

1. прям., перен. пти́ца;

драпе́жныя ~кі — хи́щные пти́цы;

сво́йскія ~кі — дома́шние пти́цы;

вадзяна́я п. — водяна́я пти́ца;

пералётная п. — перелётная пти́ца;

пе́ўчая п. — пе́вчая пти́ца;

што ён за п.? — что он за пти́ца?;

невялі́кая п. — невели́ка пти́ца;

2. (пометка) пти́чка, га́лочка;

стрэ́ляная п. — стре́ляная пти́ца;

во́льная п. — во́льная пти́ца;

п. высо́кага палёту — пти́ца высо́кого полёта;

ра́нняя п. — ра́нняя пти́ца;

як п. нябе́сная — как пти́ца небе́сная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«Птушка»

т. 13, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Пакрытая пухам і пер’ем жывёліна класа пазваночных, якая мае дзве канечнасці, крылы і дзюбу. Вадаплаўныя птушкі. Хатнія птушкі. □ У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы. Колас. / у знач. зб. Ездзілі ў Мінск караваны з ільном, збожжам, .. птушкай. Бядуля.

2. перан. Разм. іран. Пра чалавека, з пункту гледжання яго грамадскага значэння, становішча. Гэтая схільнасць упаўнаважанага — не дзіва, бо чалавек ён старонкі і па-сапраўднаму не ведае, што гэта за птушка наш Лепятун. Кулакоўскі. — Ну, калі ўжо сам таварыш Верашчака... — прамовіў я такім тонам, быццам мне вельмі добра было вядома, якая гэта значная птушка — Верашчака. Васілёнак.

3. Разм. Паметка на палях тэксту або ў тэксце ў выглядзе дзвюх рысак, якія сходзяцца ўнізе вострым вуглом. Зарыпела пяро: «Тут у вас не выходзіць...» «Тут вам трэба «падумаць ...» «Тут крыху змякчыць...» «Тут вось «птушку» паставім, разважыць не шкодзіць...» Дзяргай.

•••

Вольная птушка — пра чалавека, які жыве незалежна, свабодна.

Птушка высокага палёту (звычайна іран.) — пра чалавека, які займае высокае становішча ў грамадстве.

Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе‑н.

Стрэляная птушка — пра бывалага, вопытнага ў якой‑н. справе чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пту́шка ж Vgel m -s, Vögel;

пе́ўчая пту́шка Sngvogel m;

пералётная пту́шка Zgvogel m;

сво́йская пту́шка Geflügel n -s, Fdervieh n -(e)s;

што гэ́та за пту́шка? разм was ist das für ein Geschöpf?, was ist das für ein Subjkt?, was ist das für ein Vgel?;

стрэ́ляная пту́шка разм ein gerebener Knde, Schlukopf m -es, -köpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пту́шка (ТСБМ, Мядзв., Нас., Гарэц., Касп., Шат., Раст., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’хатняя птушка’ (Сл. ПЗБ), птух, пту́хаптушка; агульная назва дзікіх птушак’ (Байк. і Некр., Мат. Гом.; пруж., драг., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пту́шша ’птушкі’ (Байк. і Некр.), пту́шшо ’тс’ (Бяльк.). Рус. паўдн., зах. пту́шка, птю́шкаптушка, птушачка, пташка’, птух, пту́ха, птю́ха ’тс’. Прасл. дыял. (усх.-слав.) *pъt‑uxъ паралельнае да *pъt‑akъ, дыял. (пераважна зах.-слав.) *pъtъ‑axъ, гл. птах, пта́шка, што выводзяцца з прасл. *pъta, прадстаўленага таксама з іншай суфіксацыяй ва ўкр. пти́ця, рус. пти́ца, славен. ptíca, ptìč, серб.-харв. пти̏ца, балг. пти́ца, макед. птица, ст.-слав. пътица, птица. Усё гэта дэмінутыўныя ўтварэнні ад *pъta з праславянскай антрапаморфнай семантыкай ’птушкі’ — ’дзеткі’ (Трубачоў, Этногенез₂, 194). Роднасныя лат. putnsптушка’, літ. putýtis ’пташка’, pùte, pučiùte ’курыца’, лац. putus ’дзіця’, putillus ’тс’, putila ’птушанё’, літ. paũtas ’яйка’, лат. pàuts, ст.-прус. pawtte ’тс’. Гл. Бернекер, JF, 9, 362; Траўтман, 233; Мюленбах-Эндзелін, 3, 344; Фасмер, 3, 398; Махэк₂, 496; БЕР, 5, 842–844; Шустар-Шэўц, 2, 1186; Бязлай, 3, 133; Сной₂, 591; ЕСУМ, 4, 624; Банькоўскі, 2, 960.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

птушка; пташка, птаха, птах (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

жар-пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Казачная птушка незвычайнай прыгажосці з яркім агністым пер’ем.

Знайсці пяро жар-птушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

птушка...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «птушка», напрыклад: птушкагадоўля, птушкабаза, птушкасаўгас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)