та́мбур 1, ‑а, м.

1. Частка памяшкання (паміж знадворнымі і ўнутранымі дзвярамі), якая засцерагае ад пападання ў памяшканне халоднага паветра. Праз хвіліну Ларыса стаяла ў тамбуры ізалятара, старанна шоргала падэшвамі па апілках. Стаховіч.

2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона. Уваходзячы ў вагон, Багуцкі прыпыніўся быў у тамбуры і твар у твар сутыкнуўся з памятай кепкай. Лынькоў. Андрэй ускочыў на падножку вагона і знік у тамбуры. Васілёнак.

3. Спец. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал; барабан (у 3 знач.).

[Фр. tambour.]

та́мбур 2, ‑у, м.

Род вязання або вышывання вочка ў вочка.

[Фр. tambour]

тамбу́р 1, ‑а, м.

Уст. Барабан (у 1 знач.).

[Фр. tambour з араб.]

тамбу́р 2, ‑а, м.

Тое, што і танбур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёх, лёшакпамяшканне са зрубам і страхою для захоўвання гародніны ў зямлі’, ’пограб пад падлогай у хаце’, ’склеп, падзямелле’ (Бес., Шушк., Клім., ТС, Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., КЭС, лаг.; брасл., Шатал.), ’нара, падземны ход’ (Гарэц.), ’падземныя калідоры, па якіх плыве вада’ (КЭС, лаг.), лёха ’нара’, ’адтуліна ў падмуроўцы’ (ТСБМ, Федар. 1, 2; Бір. Дзярж.; докш., Янк. Мат.; лаг., Жд. 2), лёхі ’падзямелле, падземныя хады’ (Сцяшк., Мядзв., Яруш.), карэліц. лёха ’глыбокая мясціна ў старыку, якая не зарасла водарасцямі’ (Нар. словатв.), сувалк. lʼoxa (КАБ) ’акно вады на балоце’. Ст.-бел. лиохъ ’пограб’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. loch ’падземныя памяшканні, яма, пячора, пограб’, якое з с.-в.-ням. loch ’закрытае месца, схованка, пячора, турма; дзірка’, параўн. і ст.-в.-ням. lūhhen ’замыкаць’ (Слаўскі, 4, 318–319; Махэк₂, 338; Булыка, Запазыч., 190; Чартко, Бел. лінгв. зб., 149; Кюнэ, Poln., 72; Арашонкава, БЛ, 2, 50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камора, каморка, комора, кумора ’кладоўка, халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення’, ’бакоўка, прыбудоўка ў вясковай хаце, дзе спяць, стопка’ (Нас., ТСБМ, Чуд., Мал., Сцяшк., Сцяц. Нар., Жд. 3, Сержп. Грам., Сцяц.; карэліц., докш., Янк. I; В. В., Яруш., Бяльк., Гарэц., Тарн.; шаркаў., Нар. сл.; Рам. 8, Сл. паўн.-зах.)’, кантрольны пункт лясніцтва’ (ТСБМ, Інстр. III; Яшк.); ’будынак для складвання сена’ (Яшк.), ’асобная клетачка ў сотах’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.; ашм., З нар. сл.), навагр. каморкі ’складкі ў смаржках’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. камора ’тс’ і ’таможня’ (XV–XVIII ст.). Лексема ёсць ва ўсіх слав. мовах. Вельмі старое запазычанне з лац. camera (camara) ’скляпеністая столь’ (зрэшты такое значэнне ёсць і ў ст.-рус. комора, камора побач з іншымі: ’дом, жыллё’, ’пакой’, ’кладоўка’, ’гандлёвая пабудова’) < ст.-грэч. καμάρα ’скляпенне’ (Слаўскі, 2, 390–392); Фасмер (2, 305) выводзіць гэта запазычанне з-за націску са ст.-грэч. καμάρα, а не з лац.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печ1, ’пячы’, ’паліць’, ’смажыць’ (Нас., Бяльк.), пе́чца ’апекавацца, клапаціцца’ (Нас.). Рус. печь ’тс’, польск. piec, в.-луж. pjec, н.-луж. pjac, славац. piecť — паўночнаславянская ізаглоса. Да пячы́ (гл.).

Печ2, піч, пі͡эч ’цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу’ (ТСБМ, Яруш., Бес., ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.; драг., КЭС). Укр. піч, рус. печь, польск. piec, н.-луж. pjac, в.-луж. pěc, чэш., славац. pec, славен. pẹ̑č, серб.-харв. пе̑ћ ’печ’, макед. пешт ’пячора’, балг. пещ, пещта́, ст.-слав. пещь. Прасл. *petʼь (< *pek‑tь) з *pek‑ti ’пячы’, роднаснага ст.-інд. paktṣ ’звараная страва’, pačati ’пячэ’, ст.-грэч. πέψις ’гатаванне (ежы), смажанне’, πέσσω, атычн. πέττω ’пяку’, лац. coctio ’пячэнне’, coquō ’пяку’; у балт. мовах з перастаноўкай зычных: літ. kèpti, лат. cept ’пячы, смажыць’ < і.-е. *pek​‑ti‑s (Міклашыч, 235; Покарны, 798; Траўтман, 212; Фасмер, 3, 256; Бязлай, 3, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́за ’адзенне святара’, ’металічная акладка на абразах’ (ТСБМ), ’раса’ (Янк. 1) ’дрэнная вопратка’ (валож., ЛА, 5), ры́зніцапамяшканне, дзе захоўваюцца рызы і царкоўныя рызы’ (ТСБМ), ’зношанае адзенне’ (рэч., лельч., ельск., добр.), ры́зіна ’старая, падраная вопратка’ (Янк. 1), ри́за ’адзенне святара’, ’раса’ (Нас.), ри́зка, ри́зочка ’адзенне, у якім хрысцяць дзіця’ (Нас.), ризки ’тс’ (Дэмб. 1, 646), ст.-бел. риза, рыза ’адзенне’ (XV ст.), ’адзенне святара’ (XVI ст.), рызница ’рызніца’, рус. ры́за ’адзенне святара’, ри́зка ’пялёнка, у якую закручваюць дзіця пасля хрышчэння’, ст.-рус. риза ’адзенне’, укр. ри́за, чэш. říza ’рыза’, серб.-харв. ри̏за ’адзенне’, балг. ри́за, ст.-слав. риза. Няма надзейнай этымалогіі. Па адной з версій меркавалася роднасць з *rezati, *raz (> бел. рэ́заць, раз). Некаторыя схіляюцца да версій аб запазычанні, параўн. візант. ῥίαις ’перадплечча’ (Фасмер, 3, 482–483 з літ-рай БЕР, 6, 254).

Рыза́ ’пілаванне’ (камянеў, кобр., ЛА, 1; Сл. Брэс., Клім., 65). Утворана ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клас, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У навуковых і іншых класіфікацыях: сукупнасць прадметаў, з’яў, аб’яднаных на аснове якіх-н. агульных якасцей; катэгорыя, разрад, падраздзяленне.

Назвы класаў раслін у батаніцы.

К. паўзуноў.

К. мінаносцаў.

2. Вялікая група людзей, аб’яднаных аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў.

Рабочы к.

3. Падраздзяленне вучняў пачатковай і сярэдняй школы, якое адпавядае году навучання.

Шосты к.

4. Падраздзяленне вучняў мастацкай або іншай спецшколы, якія вывучаюць пэўны прадмет.

К. цымбалаў.

К. жывапісу.

5. Памяшканне ў школе, дзе займаюцца вучні.

Рамонт класа.

6. Група вучняў, якія вучацца сумесна.

Дружны к.

7. Мера якасці, ступень, узровень чаго-н.; кваліфікацыя.

Спецыяліст высокага класа.

Паказаць нізкі к. гульні.

Лётчык першага класа.

|| прым. кла́савы, -ая, -ае (да 2 знач.) і кла́сны, -ая, -ае (да 3—6 знач.).

Класавае грамадства.

Класны кіраўнік.

Класны пакой.

Класная дысцыпліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галерэ́я, ‑і, ж.

1. Вузкі крыты калідор, праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка. // Доўгі крыты калідор або балкон уздоўж сцяны дома. Вісячая галерэя. // Доўгая вузкая, адкрытая з бакоў або зашклёная пабудова, якая размешчана асобна ад жылля і прызначана для прагулак, адпачынку і пад.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад. Галерэі тэатра запоўнены гледачамі.

3. Доўгі і вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях, горных вырабатках і пад. Падземная галерэя. □ [Дошцы] прыйдзецца ляжаць у новым доме, у моцнай столі, ці галерэю абшываць дзе-небудзь у далёкай штольні. Дудар.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выстаўкі мастацкіх твораў; мастацкі музей. Карцінная галерэя.

5. перан. Пералік, шэраг, сістэма чаго‑н. Галерэя вобразаў. □ Купала паказвае цэлую галерэю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.

[Іт. galleria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвятлі́ць, асвятлю, асветліш, асветліць; зак., каго-што.

1. Зрабіць светлай якую‑н. прастору; напоўніць святлом памяшканне. Мігун не вытрымаў і асвятліў мясцовасць ракетай. Алешка. З горна, як агнявая птушка, узляцела полымя, сыпанула іскрамі ў столь, зашумела і асвятліла кузню чырвоным бляскам. Чарнышэвіч. // Накіраваць святло на які‑н. прадмет, зрабіць яго бачным. [Цётка Марына] з ліхтаром нахілілася да.. [Раманенкі], асвятліла яго твар. Шамякін. // перан. Ажывіць, зрабіць радасным, вясёлым. Танкіст-музыка, як дзяўчына, Усмешкай твар свой асвятліў. Колас.

2. Забяспечыць асвятляльнымі прыстасаваннямі, прыборамі, устаноўкамі; правесці электрычнае святло. Асвятліць вуліцу. Асвятліць дом.

3. перан. Падрабязна расказаць пра што‑н., растлумачыць, зрабіць агляд чаго‑н. Асвятліць падзеі тыдня. □ [Лізунок:] — Вось, таварышы, дазвольце вам тое-сёе сказаць і, як кажуць, асвятліць пытанне, каб была нейкая яснасць. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мера, ‑ы, ж.

1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах. Камера хавання. Камера ручной паклажы. Адзіночная турэмная камера. Дэзінфекцыйная камера. □ Саўка ляжаў і думаў.. Успомнілася камера допыту, следчыя і страшны Адольф. Колас.

2. Ізаляваная, пустая ў сярэдзіне частка якога‑н. прыбора, машыны, збудавання, якая црызначаецца для пэўнай аперацыі. Камера ў рухавіку ўнутранага згарання. Камера шлюза. □ Пад адной з тэрмічных печаў — вялізных чатырохкутных камер на жалезных высокіх слупах — стаяла нагружаная распаленымі адліўкамі ваганетка. Карпаў. // Унутраная частка фатаграфічнага апарата, у якую ўстаўляецца пласцінка або плёнка.

3. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам. Камера футбольнага мяча. Аўтамабільная камера.

•••

Скрытая камера — здымка кіна- ці фотаапаратам, калі той, каго здымаюць, не ведае аб гэтым.

[Лац. camera.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́сія, ‑і, ж.

1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго‑н. Наша партыя высока нясе рэвалюцыйны сцяг марксізма-ленінізма і пралетарскага інтэрнацыяналізму, з гонарам ажыццяўляе сваю гістарычную місію, нястомна змагаецца за перамогу камуністычных ідэалаў. Брэжнеў. Літаратура і мастацтва выконваюць у савецкім грамадстве пачэсную місію. Шкраба.

2. Заданне, даручэнне. Найбольш адказная місія — спыніць дзяўчынку, не спалохаўшы, і наладзіць з ёй сувязь, была даручана мне. Брыль. Анэтка павінна памятаць, што на яе ўскладаецца важная місія — быць аховаю сям’і і гэтага хутарка. Колас.

3. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой‑н. дзяржаве звычайна на чале з пасланнікам, а таксама памяшканне, якое займае такое прадстаўніцтва.

4. Прадстаўнікі адной дзяржавы, якія пасылаюцца ў другую са спецыяльнай мэтай. Ваенная місія.

5. Місіянерская арганізацыя.

[Ад лац. missio — адпраўленне, пасылка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)