галерэя, ‑і, ж.
1. Вузкі крыты калідор, праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка. // Доўгі крыты калідор або балкон уздоўж сцяны дома. Вісячая галерэя. // Доўгая вузкая, адкрытая з бакоў або зашклёная пабудова, якая размешчана асобна ад жылля і прызначана для прагулак, адпачынку і пад.
2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад. Галерэі тэатра запоўнены гледачамі.
3. Доўгі і вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях, горных вырабатках і пад. Падземная галерэя. ▪ [Дошцы] прыйдзецца ляжаць у новым доме, у моцнай столі, ці галерэю абшываць дзе-небудзь у далёкай штольні. Дудар.
4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выстаўкі мастацкіх твораў; мастацкі музей. Карцінная галерэя.
5. перан. Пералік, шэраг, сістэма чаго‑н. Галерэя вобразаў. ▪ Купала паказвае цэлую галерэю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.
[Іт. galleria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)