Дуга́ ’дуга’, Рус. дуга́, укр. дуга́, польск. dęga, чэш. duha, серб.-харв. ду́га, ду̏га, ст.-слав. дѫга. Прасл. *dǫga; вытворнае ад дзеяслова *dęgti; параўн. *dęga, *dęgъ ’рэмень, пояс’ (славен. déga і г. д.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 98–99, 24–26; Фасмер, 1, 549, 561. Гл. дзяга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́здзіць. Рус. ездить, укр. їздити, балг. яздя ’ездзіць вярхом’, серб.-харв. јѐздити, славен. jézditi ’тс’, чэш. jezditi ’ездзіць’, польск. jezdzić ’тс’, в.-луж. jezdzić ’тс’. Прасл. jězditi ўтворана ад назоўніка jězda, які ў сваю чаргу ад прэзентнай формы дзеяслова jědǫ ’еду’ (zd экспрэсіўн. dd). Трубачоў, Эт. сл., 8, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаве́ль (ТСБМ). З рус. жаве́ль, дзе зафіксавана з 1863 г., франц. javel, javelle з 1824 г. < eau de Javelle ’вада Жавеля’ паводле назвы мясціны пад Парыжам (зараз частка Парыжа), дзе фабрыкуецца з канца XVIII ст. гэта вада. Укр. жаве́ль, як і бел., Шанскі, 1, Ж, 272; Блох-Вартбург, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцы ’прылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забарсні ’вяровачныя петлі, якімі лапаць прымацоўваюць да нагі’ (ТСБМ). Параўн. рус. бранск., смал. за́борстень ’верхні край лапця’, прыбалт. заборска ’шнурок для абутку’, заборсать ’завязваць, зацягваць абору’, в.-луж. zabornicować ’завязваць шнуркі’. Утворана з суфіксам ‑ень як назва прадмета дзеяння забарсаць ’завязваць, працягнуць абору ў лапці’. Гл. барсаць, барскі, абора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забе́л ’зашчэп у бервяне пры адпілоўванні’ (Бяльк.). Рус. арханг. забе́л ’ачышчаная ад кары вяршыня кала’. Бяссуфіксны наз ад дзеяслова забяліць, як і забел ’дадатак у ежу’ (Касп.). Параўн. чэш. záběl ’пена пры квашанні піва і інш.’ Пры ачышчэнні ад кары дрэва робіцца белым, адкуль і забел. Гл. белы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Задры́па ’неахайны чалавек’ (ТСБМ). Рус. дыял. задры́па, задри́па, задрёпа; укр. задрі́па, задри́панець. Усх.-слав. бязафіксны наз. ад дзеяслова задрыпаць ’запэцкаць’, утворанага з прэфіксам за‑ ад дрыпаць ’пэцкаць’, што мае шэраг іншаслав. паралелей, якія вядуць да рэканструкцыі семантыкі dripati ’раздзіраць’ (SR, 4, 236); гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́е, злучнік ’аднак’, ’таму’. Рус. зато, укр. зате, чэш., славац. zato ’тс’, славен. zatọ̑je < *za todje ’для таго’, zatȏ ’таму’, серб.-харв. з̀ато ’тс’, балг. затова́, зату́й ’тс’, макед. затоа ’таму’. Складаны злучнік з прыназоўнікам за (< za) і займеннікам тое (to + je), гл. за, той. ESSJ, SGZ, 2, 757.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захлупіцца ’захлынацца’ (Янк. II). Рус. захлупить ’закрываць’, захлупаться ’заблытацца’, славен. zahlúpniti ’задыхнуцца (парай)’, балг. захлупям, захлупвам ’накрыць, закрыць’. Параўн. славац. zachlipnať ’захлынацца’. Наўрад ці выклікае сумненні сувязь з захлынацца, хлынуць. Не абгрунтоўваецца семантычна сувязь з хлупы ’пахілы’ (гл.). Параўн. славен. hlûp ’пара, смурод’, hlópati ’дыхаць з цяжкасцю’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)