Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́паць ’марудна ісці, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Др.-Падб., Нік. Посл., Сцяшк., Бір., Юрч., КЭС, лаг.). Лічыцца балтызмам. Рус. клыпаць ’тс’. Параўн. літ. klỹpti ’кульгаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 54 з літаратурай). Але, як адзначыў Трубачоў (Эт. сл., 10, 81–82), наяўнасць серб.-харв. кли̏пати(се)цяжка ісці, калываючыся ад стомы’, якое можна разглядаць як адпаведнік бел. клыпаць, укр. клипати, пярэчыць версіі аб балтыйскім паходжанні апошніх слоў і робіць верагоднай гіпотэзу аб прасл. klypati, якое адпавядае літ. klū́poti ’стаяць на каленях’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр. жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус. перм., свярдл. жумрить ’жаваць’, укр. жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж. žumliśцяжка жаваць, мямліць’, в.-луж. žumlić ’гаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв. жумо́рити, жубо̀рити і жу̏борити ’рабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен. šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е. *g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працэ́сія ’ўрачыстае мнагалюднае шэсце’ (ТСБМ), ’хрэсны ход’ (Нас., Гарэц.). Крыніцай слова з’яўляецца лац. prōcēssīo ’рух наперад’ (Фасмер, 3, 386), але вызначыць, праз польскае ці рускае пасрэдніцтва было запазычана слова, цяжка (Гіст. лекс., 260). Відаць, у першым значэнні слова запазычана з рус. проце́ссия ’тс’, якое, у сваю чаргу, праз польск. procesja ’хрэсны ход, царкоўнае шэсце; шэсце, чарада’ ўзыходзіць да вышэйназванай лац. крыніцы (параўн. Фасмер, там жа), а ў другім — з польскай. Ст.-бел. процесия, процесыя, процессия, процессыя ’шэсце’ з польск. procesja < лац. prōcēssiō (Булыка, Запазыч., 269).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамшту́к, рамчу́к ’палачка на раму’ (Сл. ПЗБ). Вельмі падобна на германізм, параўн. ням. Rahmen, ням.-аўстр. Rahm ’рама’, ст.-в.-ням. ram ’падпора’ і ням. Stock ’палка’. Рамчук магло б разглядацца як адаптацыя замежнай словаформы з выкарыстаннем малапрадуктыўнага, але блізкага па гучанні суф. ‑чук, што тут не нясе памяншальнай семантыкі, уласцівай гэтаму элементу. Цяжка пагадзіцца з Лаўчутэ (Балтизмы, 129), што гэта літуанізм і дэмінутыўнае ўтварэнне ад рама (гл.) з элементам ‑амшт‑ балтыйскага паходжання, параўн. літ. ramstùkas ’тс’ < ramstis ’папярочная планка, падпорка, апора’, remti ’падпіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарамя́жы ’сарамлівы, канфузлівы’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 1, Байк. і Некр., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), сарамя́жлівы (Касп., Сцяшк., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сарамя́жны (Байк. і Некр.) ’тс’. Укр. соромʼя́жний, соромяжли́вий, ст.-рус., ц.-слав. срамѧживъ, срамѧжьливъ, ст.-рус. соромяживый, соромяжьливый, польск. старое sromieżliwy, н.-луж. sromjažlmy, серб.-харв. сра́меж ’сорам’, славен. srameźljiv ’сарамлівы’. Ад *sormęga, (гл. сарамяга) з рознымі суф. (Брукнер, 511; Шустар-Шэўц, 2, 1351); па апошняй прычыне прасл. форму узнавіць цяжка. Формы сарамя́злівы, сарамя́злівы (беласт., лях., Сл. ПЗБ), магчыма, пад польскім уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рны ’наезджаны, гладкі, роўны’ (ТСБМ; лун., Шатал.; Мат. Гом.), ’утаптаны, убіты’ (Байк. і Некр., Бяльк.; рагач., Сл. ПЗБ; Пятк. 2): на торным двары (Полымя, 1970, 2, 127), ’дрэнны, (разбіты?)’: дарога вельмі торная, ісці нават цяжка (стаўб., Жд. 1). Рус. то́рный ’гладкі, роўны’, серб. то̑рни ’які адносіцца да пастаўніка’, балг. то́рен ’угноены’. Утвораныя ад тор1 або то́рыць (гл.) пры дапамозе суф. *‑ьn‑ъ, падобнае паходжанне прапануецца і для паўднёваславянскіх слоў (Скок, 3, 512); значэнне ’ўгноены’, верагодна, развілася на базе ’утоптаны жывёлай, якая доўга стаяла на гэтым месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымпа́йла (трымпа́йло) ‘доўгае палена, якое вешаюць скаціне на шыю, каб яна не ўцякала’ (драг., Ск. нар. мовы, Клім.). Запазычанне, параўн. укр. дыял. тре́мпель ‘жэрдка, шасток у хаце’ (ЕСУМ, 5, 629), а таксама польск. trempel ‘рад слупкоў, прыкрытых бэлькай’. Хутчэй за ўсё, ідэнтычнае крампадла ‘калочак для звязвання снапоў’ (гл.), што да польск. krępować ‘звязваць’, у сваю чаргу запазычанага з ням. krampen ‘злучаць, браць у клямары’ (ням. Krampe ‘клямары, прабой’), гл. Борысь, 529. Фанетычна бліжэй да ням. trampeln ‘тупаць, цяжка ступаць’ > польск. дыял. trępać ‘тс’, параўн. SEK, 5, 162.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачы́сціцца, ачышчуся, ачысцішся, ачысціцца; зак.

1. Стаць чыстым па саставу, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду. // Стаць свежым, свяжэйшым (пра паветра). // перан. Стаць чыстым у маральных адносінах; пазбавіцца чаго‑н. заганнага. Калі ж чалавек не мог канчаткова ачысціцца ад усяго заганнага, жыццё цяжка помсціла за гэта, скіроўвала на непажаданую дарогу. Хромчанка.

2. Стаць вольным ад наяўнасці каго‑, чаго‑н.; пазбавіцца чаго‑н. Уначы прыціснуў мароз, неба ачысцілася ад хмар і было глыбокае, яснае, як быццам старанна вымытае. Шамякін. Раніцай падзьмуў вецер, разагнаў туман, і ля Карскіх Варот мора амаль зусім ачысцілася ад ільдоў. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. што. Зрабіць, пабудаваць. Той госць, чужак, памог старому Зямлянку зладзіць у гары. Колас. // перан. Арганізаваць, зрабіць (банкет, вяселле і пад.). Яшчэ большы гонар займеў стары, калі сын на здзіўленне вяскоўцам з тутэйшай настаўніцай гладзіў вяселле. М. Стральцоў.

2. Справіцца, саўладаць з кім‑, чым‑н., даць рады каму‑н. — [Карней] баіцца, што Клаўдзя без яго з каровамі не зладзіць. Шамякін. Дождж прайшоў — І з сэрцам зладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле! Гілевіч.

3. што. Зрабіць узгодненым, стройным. — А вы ўжо добра зладзілі свае галасы! — раптам кінуў Анатоль, узняўшы галаву. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)