Сарамя́га ’сарамлівы’ (Шат., Байк. і Некр.), соромня́га ’саромніца’ (ТС). Ад сорам з суф. *‑ęga або *‑aga; да суфіксацыі параўн. SP, 1, 66. Брукнер, 511 заўважае, што *sormięga ужо не было вядома старажытным тэкстам. Таму бел. слова можа быць як архаізмам, так і адваротным дэрыватам ад сарамяжы, сарамяжлівы (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)