Сква́рыць ‘пячы, смаліць (пра летнюю спёку)’ (Нас.), ‘тс (пра моцны мароз)’ (Шат.), ‘пячы на агні (пра сала і пад.)’, ‘запраўляць сквараным салам’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 4). Укр. шква́рити, польск. skwarzyć ‘тс’, чэш. skvařiti ‘вытапліваць тлушч, скварыць’, славац. škvariťтушыць; пражыць’. Сюды ж рус.-ц.-слав. раскврѣти ‘спражыць’, ст.-чэш. skvřieti sě ‘пражыцца, растоплівацца’, в.-луж. škrěć ‘плавіцца з шыпеннем’, н.-луж. škŕěś ‘тс’, славен. cvrẹ́ti ‘пражыць’. Прасл. *skvariti, *skverti ‘растапліваць (на агні) (тлушч)’, ‘прыпякаць, смажыць’. Ізаляванае славянскае слова. Найбольш верагодным лічыцца гукапераймальнае паходжанне і супастаўленне з коранем *skvьr‑ (гл. скварэц, сквярціся); гл. Праабражэнскі, 2, 296; Голуб-Копечны, 371. Мяркулава (Этим. иссл. 2, 114–116) збліжае з гукапераймальным *ščeverъ ‘дрэнны пах ад гарэлага’, якое выводзіцца на падставе паўн.-рус. ще́вер ‘дрэнны пах і трэск ад гарэлага’, а першасным значэннем лічыць ‘спальваць ахвярную жывёліну’. Роднасць з рус. скве́рный Праабражэнскі (там жа) і Фасмер (3, 636) лічаць сумніўнай. Махэк₂ (615) дапускае магчымасць паходжання слова ад кораня *ver‑ ‘варыць’, а sk‑ лічыць мадыфікатарам кораня накшталт прыстаўкі ко‑. Сной₁ (65) мяркуе аб роднасці са с.-н.-ням. smorenтушыць (ежу)’ (адкуль ням. schmoren ‘тс’) і паходжанні ад і.-е. кораня *skē̌u‑ ‘рэзаць’ з уплывам значэння ‘растапліваць (тлушч)’. Борысь (556) удакладняе, што *skvariti з’яўляецца каузатывам ад прасл. *skverti ‘тапіць, распускаць праз падагрэў, смажанне’ з заменай каранёвага галоснага e → o і наступным падаўжэннем o → a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мори́ть несов.

1. мары́ць; (травить) труці́ць, атру́чваць; (уничтожать) вынішча́ць;

мори́ть мыше́й труці́ць мышэ́й;

2. (мучить) мары́ць, стамля́ць; (изнурять) мардава́ць;

мори́ть го́лодом мары́ць го́ладам;

3. спец. мары́ць;

4. (об угольях) обл. тушы́ць, гасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жах ’жуда, страх’, ’удар’. Рус. кур., паўд., укр. жах ’тс’. Параўн. польск. żachnąć się ’здрыгануцца’, żachliwy ’баязлівы’, чэш. žas ’жах’, рус. ужас. Ст.-слав. оужасъ, ст.-рус. ужасъ, ц.-слав. жасати, жасити, жаснѫти (Міклашыч, Lex. paleosl.). Праз чаргаванне галосных суадносіцца з гасіць (гл.). Значэнне гасіць ’удараць’ паказвае, што жах ’удар’ не асобнае гукапераймальнае слова (ТСБМ, 2, 255), а развіццё аднаго значэння (параўн. знач. польск. ’уздрыгнуцца’). Да і.-е. *g​esтушыць’ (Покарны, 1, 479); гоц. ugaisjan, літ. gąsti ’пужаць’ (гэтыя паралелі патрабуюць пэўных удакладненняў). Фасмер, 2, 36; Праабражэнскі, 1, 471; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 36. Пра паходжанне ‑х‑ у жах як паралель да страх (дзе s < *ks) пісаў Эндзелін, Слав.-балт. эт., 70 = Darbu, 2, 230–231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

томи́ть несов.

1. (мучить) му́чыць; (изнурять) мардава́ць; (морить) мары́ць; (утомлять) тамі́ць, стамля́ць;

томи́ть кого́-л. расспро́сами му́чыць каго́е́будзь ро́спытамі;

томи́ть кого́-л. го́лодом му́чыць (мары́ць) каго́е́будзь го́ладам;

2. кул. тушы́ць;

3. техн. тамі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́сіць, га́шу, га́сіш, га́сіць; незак.

Разм. З размаху біць, удараць па чым‑н. Мяняліся .. [рабочыя] ўсё часцей і часцей, малатабоец усё шпарчэй і мацней гасіў з-за вуха молатам. Чорны.

гасі́ць, гашу́, га́сіш, га́сіць; незак., што.

1. Спыняць гарэнне; тушыць. Гасіць агонь. □ Маці чакала сына і не гасіла лямпы. Каваль.

2. перан. Не даваць развівацца чаму‑н.; заглушаць (жаданні, пачуцці). Гасіць усмешку. □ [Аксіння] рашыла ісці напрамую і гаварыць так, каб Палікарпаўна не магла гасіць яе словы жартамі. Кулакоўскі.

3. Рабіць што‑н. несапраўдным; пагашаць. Гасіць доўг. Гасіць паштовыя маркі.

4. Памяншаць ці ліквідаваць што‑н., аслабляць дзеянне чаго‑н. Гасіць хістанні.

•••

Гасіць вапну — змешваць едкую (нягашаную) вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапо́г бот, род. бо́та м.;

ко́жаные сапоги́ скураны́я бо́ты;

ва́ляные сапоги́ валёнкі;

сапоги́ всмя́тку снег сало́маю тушы́ць; гру́шы на вярбе́; бязглу́здзіца, бяссэ́нсіца, глу́пства;

быть под сапого́м быць пад бо́там;

сапоги́-скорохо́ды бо́ты-скарахо́ды;

два сапога́ па́ра погов. адзі́н друго́га ва́рты; або́е рабо́е;

сапоги́ ка́ши про́сят бо́ты ка́шы про́сяць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́чка ж.

1. свеча́, све́чка;

стэары́навая с. — стеари́новая свеча́ (све́чка);

2. тех. свеча́;

запа́льная с. — запа́льная свеча́;

3. эл. свеча́;

ля́мпачка на 150 ~чак — ла́мпочка в 150 свече́й;

4. мед. свеча́;

прапіса́ць ~кі — прописа́ть све́чи;

са ~кай не знайсці́ — днём с огнём не найти́;

прыйсці́ ~кі тушы́ць — прийти́ к ша́почному разбо́ру;

ні бо́гу с. ні чо́рту качарга́погов. ни бо́гу све́чка ни чёрту кочерга́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збе́гчыся, збягуся, збяжышся, збяжыцца; збяжымся, збежыцеся, збягуцца; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. л. не ўжыв.). Хутка, бягом сабрацца ў адно месца (пра ўсіх, многіх). Тушыць пажар збегліся ўсе, малыя і старыя. Шамякін. Увесь лагер збегся да зямлянкі камандзіра. Шчарбатаў. // перан. Разм. Адбыцца ў адзін час, разам; супасці. Якім чынам усё так збеглася нечакана, тлумна і хаатычна, .. [Рыгор] не мог сказаць. Гартны. [Саўка] гатоў нават і спачуваць ім [партызанам], але што ты зробіш, калі так збегліся акалічнасці? Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Зблізіўшыся, сысціся ў адно месца; самкнуцца. [Тодар] нічога не адказаў, толькі неяк збянтэжана засмяяўся, ад чаго старшынёвы бровы яшчэ больш збегліся на пераноссі. Крапіва. На твары ў .. [Тумаша] застыла ўхмылка, на пукатым ілбе збегліся баразёнкі зморшчын. Новікаў.

3. Разм. Паспець бегчы разам з кім‑, чым‑н. Каза .. спускаецца ўніз і цягне за сабой Марыльку. А тая не можа збегчыся. Кулакоўскі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Сцягнуцца, ссесціся. Сукенка збеглася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стваражыцца, утварыць згусткі (пра малако). Малако збеглася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення. Стэарынавая свечка. □ Куча саломы ляжала ў адным куце, у другім — гарэла самаробная васковая свечка. Шамякін. Шура чыркнуў запалку і паднёс трапяткі жоўты агеньчык спачатку да Валодзевай свечкі, пасля запаліў сваю. Арабей.

2. Адзінка вымярэння сілы святла. Увечары ў новай Пракопавай хаце ярка гарэла вялікая электрычная лямпачка — у сто пяцьдзесят свечак. Ермаловіч.

3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе тлушчавай палачкі, які выкарыстоўваецца пры лячэнні гемарою і пад. Гемараідальныя свечкі.

4. Назва некаторых прыстасаванняў для запальвання гаручай сумесі. Запальныя свечкі рухавіка.

5. (звычайна з дзеясл.: «даць», «рабіць»). Вертыкальны пад’ём, узлёт уверх (мяча, самалёта і інш.). Футбаліст даў свечку. □ Урга злёгку, пужаючы, даў свечку. Потым апусціўся на пярэднія ногі і затанцаваў. Караткевіч. // у знач. прысл. све́чкай. Проста ўверх, вертыкальна. Мяч час ад часу свечкай узлятае над сеткай. Даніленка.

•••

Ні богу свечка, ні чорту качарга — пра пасрэднага чалавека, які не вызначаецца здольнасцямі да чаго‑н.

Прыйсці свечкі тушыць гл. прыйсці.

Са свечкай не знойдзеш гл. знайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́хнуць1 ‘пераставаць гарэць, свяціць’, ‘гаснуць’ (Некр. і Байк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ, ТС, Варл.): его зорка тухне (Сержп. Прымхі), ‘слабець, памяншацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Некр.), ‘спадаць (пра пухліну)’, ‘змяншацца’ (беласт., Сл. ПЗБ), ту́хнуті ‘гаснуць’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́хнути ‘гаснуць’, ‘спадаць (пра пухліну)’, рус. ту́хнуть ‘гаснуць’, стараж.-рус. потухнути ‘патонуць’, ‘сціхнуць’; ц.-слав. потухнѫти ‘спадаць (пра пухліну)’; польск. tęchnąć ‘тс’, чэш. tuchnouti ‘гаснуць’, ‘губляцца, знікаць’, мар.-славац. duchnúť ‘гаснуць’. Прасл. *tuxnǫti, другаснае *tǫxnǫti ‘спадаць, змяншацца’ знаходзіцца ў сувязі з каўзатывам прасл. *tušiti ‘сцішыць, супакоіць, прыглушыць, прыгасіць’ (гл. тушы́ць) (Борысь, 630; Сной₂, 790); параўноўваюць з роднаснымі формамі літ. tausýtis ‘сціхаць (аб ветры)’, прус. tusnan ‘спакойны’, ст.-ірл. ‘ціхі, маўклівы’ (< *tauso‑), ст.-інд. tōṣáyati ‘заспакойваецца’, авест. tušňa‑, tušni‑ ‘ціхі’ (Фасмер, 4, 128; Махэк₂, 660; Скок, 3, 528; Трубачоў, Этимология–1965, 61; ЕСУМ, 5, 687).

Ту́хнуць2 ‘загніваць і непрыемна пахнуць’ (ТСБМ, Касп.), ‘тхнуць, гніць’ (Некр. і Байк.), ‘смярдзець, псавацца’ (Яруш., Гарэц.), ‘выдаваць смурод (ялавічына, рыба і інш.)’ (Нас., Бяльк.), ту́хнуці ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ту́хнути ‘псавацца, рабіцца нясвежым’, рус. ту́хнуть ‘псавацца, пратухаць’, польск. tęchnąć ‘тс’, чэш. tuchnouti ‘тс’, славац. tuchnúť ‘тс’, в.-луж. tychnuć ‘пратухаць’, харв. tuhnuti ‘смярдзець, пахнуць гніллю’, серб. тукнути ‘тс’, славен. túhniti, tóhniti ‘смярдзець’. Разглядаецца як вытворнае ад папярэдняга слова з развіццём значэння ‘гаснуць, слабець, спадаць’ > ‘псавацца з-за адсутнасці праветрывання, плеснявець, смярдзець’ (Янышкава, Prasl. dijalektizacija, 117, гл. таксама Борысь, 631, інакш — Махэк₂, 660, які бачыў у гэтых формах незалежныя амонімы). Меркаванне аб розным паходжанні тухнуць1 і тухнуць2 прапануецца ў Фасмер, 4, 128; Арол, 4, 122; процілеглыя думкі пра паходжанне слоў у Бязлай (4, 244) дэманструюць Сной: прасл. *tъxnǫti ‘згаснуць’ > ‘набыць слабы пах’ з другасна назалізаваным *tǫxnoti, і Фурлан: прасл. *tuchъ ‘смурод, задуха’ звязвае з прасл. *tukati ‘таўчы, біць’, што параўноўваецца са славен. udárati ‘смярдзець, пахнуць чым-небудзь’; да апошняга гл. тухляк у розных значэннях.

Ту́хнуць3 ‘спаць (гаворыцца з пагардай)’ (Нас., Рэг. сл. Віц.), ‘доўга спаць’ (Васільковая сп., Мат. Гом., Мат. Маг.), ‘спаць беспрабудна’ (Варл., Некр.), сюды ж то́хнуць ‘спаць, задаючы храпака’ (Нас.), тухля́ць ‘доўга спаць’ (Сцяшк. Сл.), ту́хляць ‘ляжаць, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.), тухля́к (tuchlák) ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Параўн. рус. смал., пск. ту́хнуць ‘спаць’. Відавочна, рэгіянальны экспрэсіўны наватвор на базе тухнуць1 ‘супакойвацца’, таго ж паходжання рус. смал. вы́тухнуться ‘выспацца’ (Анікін, РЭС, 9, 205). На экспрэсіўны характар слова паўплывала таксама тухнуць2 і тухлы (гл.), параўн. укр. аргат. пу́хнути ‘спаць’ (Горбач, Арго школярів).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)