Га́сіць ’моцна стукаць, біць’ (БРС, Янк. III). Няясна.
Гасі́ць ’гасіць’ (БРС, Касп.), сюды ж га́снуць (БРС). Рус. гаси́ть, укр. гаси́ти, польск. gasić, чэш. hasiti, ст.-слав. гасити, балг. гася́ і г. д. Прасл. *gasiti, *gašǫ. Лічыцца роднасным з літ. gèsti ’пагаснуць, гаснуць’, gesýti ’гасіць’, грэч. σβῶσαι ’пагасіць’ і г. д. Гл. Фасмер, і, 396; падрабязней Слаўскі, 261; Траўтман, 86. Агульны агляд сітуацыі гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)