пусты́, ‑ая, ‑ое.

1. Нічым не запоўнены, не заняты (пра тое, што можа змяшчаць у сабе што‑н.). Пусты карабок. Пустая бутэлька. □ Пастаіць гаспадыня ля свае каровы, пачакае, пакуль тая паранку з’есць, і назад пусты цэбар нясе. Чорны. Па пустым рукаве можна было меркаваць, што чалавек гэты не мае адной рукі. Лынькоў. // Не заняты нікім, нічым; свабодны, вольны. [Ярохін] дастаў чамадан, на пустым сядзенні разаслаў газету, паклаў хлеб, кансервы. Шамякін. К вакзалу падышоў пусты аўтобус. Людзі з рэчамі сталі гуртавацца каля яго дзвярэй. Ермаловіч. // Бязлюдны; нежылы. Двор быў пусты і азызлы, з халодным глянцам размешанай гразі. Скрыган. Сышоў з хаты і Пархвен. Калі праз пэўны час ён тайком з’явіўся ў Галасках, яго спаткала пустая вёска. Кудраўцаў. // Вольны ад работы, ад заняткаў. Пустыя дні бяздзейнасці, асабліва на першым пачатку, мучылі Маю. Дуброўскі. // Без пладоў або з недаспелым плодам. Пусты колас. Пусты арэх. □ Яравыя гарэлі на корані, а жыта, пасмяглае, нізкарослае, было пустое. Чыгрынаў. // Прыгатаваны без тлушчу, мяса. Пусты боршч. □ У стральца дым густы, ды абед пусты. Прыказка. // Нятлусты, неўрадлівы (пра зямлю). Верная зямля ў малінаўцаў была напалову слуцкая — тлустая і ўраджайная, напалову палеская — пустая і пясчаная. Чарнышэвіч.

2. Які мае ўсярэдзіне пустату. Пусты шар. Пустыя сцены.

3. Які нічога не мае, нічога не прыдбаў; без здабычы. Лісічкі, рабіна, баравікі — гэта добра: пойдзеш у лес — пусты не вернешся. Ракітны. На возе — нічога: сена толькі для вачэй, але Апейка паручыцца мог бы — не пусты едзе, вязе нешта. Мележ.

4. перан. Неглыбокі, бяссэнсавы; не сур’ёзны. Пустая гаворка. □ Перакідаючы пустыя словы, .. [Валя і Сашка] апынуліся каля вялікага сквера і ўвайшлі ў яго. Чорны. Міхалка пустых фраз не любіць гаварыць. Яго прамовы цяпер кароткія і моцныя. Бядуля. Пустым становіцца жыццё ў чалавека, калі ў яго адбіраюць любімую працу. Шахавец.

5. перан. Які не мае сур’ёзнага значэння; беспадстаўны. Пустая пахвальба. Пусты страх. Пусты смех. □ Знікалі турботы, хваляванні, а калі і абуджаліся на хвілінку, дык выглядалі ўжо як нікчэмныя, пустыя. Карпаў. Не гарэў ён [народ] пустым летуценнем. За дармовым не гнаўся рублём. Куляшоў. // Бескарысны, бясплодны, беспаспяховы. [Мікалай Іванавіч] быў расчараваны пустой работай — сваім выступленнем перад выключаным мікрафонам. Шахавец. Дзед Талаш .. ужо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.

6. перан. Які не мае сур’ёзных інтарэсаў; духоўна абмежаваны, бедны. [Чыжыку] ўжо вельмі падабаўся Саўчанка, які даў гэтую гранату і які не так даўно здаваўся пустым чалавекам. Лупсякоў.

7. у знач. наз. пусто́е, ‑ога, н. Тое, што не заслугоўвае ўвагі; што‑н. нязначнае. — Ніхто цябе не вінаваціць. Не люблю толькі, калі людзі пустое мелюць. Машара. [Ціхон] не церпіць усяго пустога, легкадумнага — ні ў словах, ні ў справах. Ракітны.

•••

Затычка ад пустой бочкі гл. затычка.

Біцца за пусты мех гл. біцца.

З пустымі рукамі гл. рука.

Пераліваць з пустога ў парожняе гл. пераліваць.

Пустая гаворка гл. гаворка.

Пустое месца гл. месца.

Пусты кашалёк гл. кашалёк.

Пустыя кішэні у каго гл. кішэнь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́рма, ‑ы, ж.

1. У капіталістычных краінах — прамысловае ці гандлёвае прадпрыемства, пад маркай якога прадаюцца ці вырабляюцца тавары. Замежныя машыны відны ў вялікіх люстраных вітрынах — іх прадаюць іншакраінныя фірмы. Мележ. Зоркай ён [Хендрыкс] стаў дзякуючы бясспрэчнаму музычнаму таленту, на якім нажываліся менэджэры, фірмы грамзапісаў, буйнейшыя выдаўцы. «ЛіМ».

2. У Савецкім Саюзе — аб’яднанне аднародных або сумежных прадпрыемстваў.

3. перан. Разм. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго‑н. Пустая забава пад фірмай кахання.

[Іт. firma — подпіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаво́рка ж.

1. разгово́р; м.;

пра што ідзе́ г.? — о чём идёт разгово́р?;

2. го́вор м.;

за сцяно́ю пачу́лася не́чая г. — за стено́й послы́шался че́й-то го́вор;

3. (манера говорить) го́вор; м.;

пяву́чая г. — певу́чий го́вор;

4. лингв. го́вор м.;

5. (толки о чём-л.) молва́, разгово́ры мн.;

пуста́я г.пуста́я болтовня́;

не мо́жа быць і ~кі — не мо́жет быть и ре́чи (разгово́ра);

без лі́шняй ~кі — без ли́шних (да́льних) разгово́ров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́ры-ба́рыпустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр. та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял. тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус. та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял. тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр. ба́ры ’балбатня’, у рус. бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е. *bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гавэ́нда ’размова, гутарка’ (Сцяшк., Мядзв., Бір. Дзярж.; Сцяц., зэльв., Жд. 2), ’пустая, беззмястоўная гутарка’ (Касп.), гавэ́нды ’пустыя размовы’ (Бяльк.), ’недарэчныя, безвысноўныя размовы’ (Шат.). З XVI ст. у бел. помніках зафіксавана форма гаведа ’размова, плёткі’ (Булыка). Параўн. і ст.-укр. (XVI ст.) гавенда. Запазычанне з польск. gawęda (а гэта ўтварэнне суф. ‑ęda да прасл. *gav‑, *gov‑: *govoriti і г. д.). Гл. Слаўскі, 261 (там і агляд літ-ры). Параўн. гавэ́ндзіць, гавэ́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ташчы́ца ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (глыб., мядз., Сл. ПЗБ), ташчані́цапустая пятля ў ніце’ (віл., Жд. 1), ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж ташчу́ха ’памылковае ўцягванне асновы ў ніт (у кроснах)’ (Варл.), ’брак пры тканні палатна, калі разрываецца нітка ў аснове’ (Сцяшк. Сл.). Да тошчы ’пусты’ (гл.), параўн. мінуха ’памылка пры накідванні асновы ў бёрда’, гл. Гл. таксама шчуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фінціклю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Цацка, упрыгожанне. Пакой прыбраны па-панску, усялякіх там фінціклюшак на сталах ды этажэрачках. Машара.

2. звычайна мн. (фінціклю́шкі, ‑шак). Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы. Усё гэта далёкія ад сур’ёзнай справы фінціклюшкі.

3. Пустая, несур’ёзная жанчына, якая думае толькі пра ўборы і гульні. [Апанас:] — Яна [Вольга] мяне гэтымі днямі здумала вучыць — фінціклюшка. Пестрак. [Зыль:] А да мяне прыходзілі. [Гарнец:] Хто? [Зыль:] Прышчэпа. А з ім нейкая фінціклюшка. Казала — настаўніца. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясча́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пяску, пяскоў. Пясчаны край. Пясчаныя залежы. // Які складаецца з аднаго пяску, пакрыты пяском, пяскамі. Пясчаныя рачныя выспы. Пясчаная сцежка. Пясчаныя пустыні. □ Разгалістыя сосны.. раскінуліся на пясчаным узгорку. Колас.

2. З вялікай прымессю пяску; пескаваты. Пясчаная глеба. Пясчанае поле. □ Ворная зямля ў малінаўцаў была.. напалову палеская — пустая і пясчаная. Чарнышэвіч.

3. Як састаўная частка назваў раслін і жывёл, што растуць або жывуць на пяску, у пясках. Пясчаная акацыя. Пясчаны барсук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́ры-ба́ры, нескл.

Разм. Пустая размова, балбатня. Высокі, бялявы [хлопец] .. падыходзіць да цёткі, кланяецца ў пояс: — Прабачце, калі ласка. Тары-бары нам некалі разводзіць.. Мы шукаем гарманіста. Жычка. Трэба было сабраць усю сілу волі, каб не пачаць вось гэтак весці з ім [дзядзькам] тары-бары, і брацца за больш сур’ёзную справу. Карпюк. — Адчапіся! — лена махнула рукой гаспадыня. І да Марыхен: — А ты... ты не павінна тут разводзіць з .. [хлопцамі] свае дурныя тарыбары. Брыль. // у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. гаварыць, балбатаць. Яму — пра справу, а ён — тары-бары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам. Пустая бутэлька. Бутэлька піва. □ Кума на просьбу паддаецца, За чарку тройчы ўжо бярэцца І толькі-толькі прыгубляе І чарку зноў не дапівае І руку цягне да бутэлькі. Колас. Паілі козліка малаком з бутэлькі, цераз соску. Брыль. // У значэнні: бутэлька віна, гарэлкі. Выпіць бутэльку. Прынесці бутэльку.

2. Руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

•••

Заглядаць у бутэльку гл. заглядаць.

Лезці ў бутэльку гл. лезці.

Паставіць бутэльку гл. паставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)