пясчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пяску, пяскоў. Пясчаны край. Пясчаныя залежы. // Які складаецца з аднаго пяску, пакрыты пяском, пяскамі. Пясчаныя рачныя выспы. Пясчаная сцежка. Пясчаныя пустыні. ▪ Разгалістыя сосны.. раскінуліся на пясчаным узгорку. Колас.
2. З вялікай прымессю пяску; пескаваты. Пясчаная глеба. Пясчанае поле. ▪ Ворная зямля ў малінаўцаў была.. напалову палеская — пустая і пясчаная. Чарнышэвіч.
3. Як састаўная частка назваў раслін і жывёл, што растуць або жывуць на пяску, у пясках. Пясчаная акацыя. Пясчаны барсук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)