Ташчы́ца ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (глыб., мядз., Сл. ПЗБ), ташчані́ца ’пустая пятля ў ніце’ (віл., Жд. 1), ’дапушчаная памылка пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж ташчу́ха ’памылковае ўцягванне асновы ў ніт (у кроснах)’ (Варл.), ’брак пры тканні палатна, калі разрываецца нітка ў аснове’ (Сцяшк. Сл.). Да тошчы ’пусты’ (гл.), параўн. мінухапамылка пры накідванні асновы ў бёрда’, гл. Гл. таксама шчуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начэ́пніцапамылка пры снаванні кроснаў’ (Сл. ПЗБ). Гл. нац$пніца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прома́шка ж., прост. про́мах, -ху м., прама́шка, -кі ж., памы́лка, -кі ж.; см. про́мах 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

просчёт м.

1. (действие) падлі́к, -ку м.;

2. (ошибка) пралі́к, -ку м., памы́лка пры лічэ́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пралі́кпамылка пры лічэнні’ (Нас.). Зваротны дэрыват ад пралічыцца < польск. przeliczyć się.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няпра́вільнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць няправільнага. Няправільнасць тэорыі. □ Выразныя вочы, якія трохі гулліва — так, па крайняй меры, тады здалося мне — пазіралі спадылба, змазвалі і гэтую, бадай адзіную, няправільнасць на яе твары. Чыгрынаў.

2. Адхіленне ад нормы; памылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міжыну́цінапамылка пры снаванні’ (Дабрав., Кросны). Да між1 і ніць, ні́тка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́ўка, ‑і, ДМ пра́ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. правіць.

2. Р мн. пра́вак. Выпраўленая памылка, папраўленае месца ў тэксце; папраўка. На многіх старонках аўтарскія праўкі і ўстаўкі — гэта паэт па памяці аднавіў радкі і строфы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахі́ба ’недахоп, недаробка’ (ТСБМ), пахі́біць ’не ўдацца’ (Шат.). У выніку кантамінацыі лексем памы́лка і хі́ба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прама́шка ’промах, памылка, недагляд у чым-небудзь’ (ТСБМ), прама́шына ’тс’ (Нас.). Суфіксальныя дэрываты ад промах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)