памы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Няправільнасць у дзеяннях, думках.

П. ў разліках.

Напісаць без памылак.

Выправіць памылку.

Памылка друкупамылка ў друкаваным тэксце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памы́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. памы́лка памы́лкі
Р. памы́лкі памы́лак
Д. памы́лцы памы́лкам
В. памы́лку памы́лкі
Т. памы́лкай
памы́лкаю
памы́лкамі
М. памы́лцы памы́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

памы́лка ж.

1. оши́бка; заблужде́ние ср.;

2. (в речи) обмо́лвка, огово́рка;

п. дру́ку — оши́бка печа́ти;

вучы́цца на ўла́сных (на сваі́х) ~ках — учи́ться на со́бственных оши́бках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д. Памылка ў разліках. □ [Прыборны:] — Тактычная памылка. Нельга падрыўнікоў пасылаць адных. Іх трэба прыкрываць, абараняць... Шамякін. Першая.. [Сцёпкава] памылка была ў тым, што з таго часу, як Аленка паехала ў Загор’е, ён ні разу не зайшоў да іх. Колас.

2. Няправільнае напісанне слова. Словы, на якіх мы маглі зрабіць памылку, .. [настаўніца] падкрэслівала тонам або працяжным вымаўленнем. Скрыган.

•••

Памылка друкупамылка ў тэксце, дапушчаная ў час набору, друкавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Памы́лка ’няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д.; няправільнае напісанне слова’. Суфіксальны (суф. ‑к‑) дэрыват ад памыляцца < мыляцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можна паправіць, выправіць.

Гэта памылка папраўная.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́ба

памылка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хі́ба хі́бы
Р. хі́бы хі́б
Д. хі́бе хі́бам
В. хі́бу хі́бы
Т. хі́бай
хі́баю
хі́бамі
М. хі́бе хі́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ля́псус, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Грубая, недарэчная памылка, прыкры недагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмы́лка ж., обл., см. памы́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апі́ска, -і, ДМ апі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Памылка ў пісьмовым тэксце, зробленая праз няўважлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)