няправільнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць няправільнага. Няправільнасць тэорыі. ▪ Выразныя вочы, якія трохі гулліва — так, па крайняй меры, тады здалося мне — пазіралі спадылба, змазвалі і гэтую, бадай адзіную, няправільнасць на яе твары. Чыгрынаў.

2. Адхіленне ад нормы; памылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)