Мы́згаць ’перабіраць страву, есці з неахвотай’ (круп., Жыв. сл.). Магчыма, роднаснае з рус. мызгать ’абы як мыць бялізну’, ’часта хадзіць туды-сюды’, ’слізгацца’, ’сноўдацца, бадзяцца’ < прасл. myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыл ’іл’ (лун., Шатал.), ’занесены пяском участак’ (стол., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мул ’іл, твань’ і мыць ’намываць’ (гл.). Не выключана, што гэта стары балтызм. Параўн. літ. miilti ’забруджваць’, miltinas ’гліністы’, muivė ’іл, твань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́х ’певень’ (стол., Сл. Брэс.). Да пяту́х (гл.). Ацвярдзенне губных перад е (< е), я мае месца ў вузкай паласе паміж паўдн.-зах.-бел. і зах.-палес. гаворкамі, напрыклад: баліцісамыць бялізну’, памаць, дзеваць (ДАБМ, к. 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чым¹, злуч.

1. злуч. параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.

Лепш ехаць, чым ісці.

Я крыху дужэйшы, чым ты думаеш.

2. злуч. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.

Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.

3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.

Перш чым есці, трэба мыць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́льня ’месца, дзе мыюць, прамываюць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб.), маг. ’лазня’, капыл. мы́лня ’тс’ (Яшк.), ст.-рус. мыльня, мыльна, мыльно ’лазня’ (XVI ст.). Утворана ад мы́йня. Да мыць (гл.). Аб мене ‑й‑ > ‑лʼ‑ гл. Карскі, 1, 322.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памы́і ’брудная вада пасля мыцця чаго-н.’ Рус. помо́и, укр. поми́і, ст.-рус. помынь, царк.-слав. помыѧ, польск. pomyje. Ад памыць < мыць (гл.) з суф. ‑j‑ (гл. Фасмер, 3, 323). Дэрываты: памы́йніца ’памыйная яма’, палес. помы́йнік ’вугал у хаце, дзе ставяць посуд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Леваты́ва ’клісцір’ (Нас.), ’клізма’ (бяроз., Выг.). Запазычана з польск. lewatywa ’тс’ (пачатак XIX ст.), якое было ўтворана паводле франц. lavement ’тс’, англ. lavement ’упрыскванне’ < лац. lavāreмыць’, с.-лац. lavativus ’для мыцця’, lavatio ’мыццё, паласканне’. Ле‑ замест ла‑ ў выніку ад’ідэацыі лац. levātiō ’аблягчэнне, палягчэнне’ (Слаўскі, 4, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мурзацца, ‑мурзаюся, ‑мурзаешся, ‑мурзаецца; зак.

Разм. Вымазацца, запэцкацца ў што‑н. (звычайна пра твар). Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець і трэба грэць на сонцы ваду і мыць. Сабаленка. Усе агрэхі трэба выправіць растворам. А калі кельмы ў руках трымаць не ўмееш? І вымурзаешся ўвесь, і настрой сапсуеш сабе і людзям, і заробіш курам на соль. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пялёхаць ’плюхаць, плёскаць’ (Юрч. Вытв.), пялёхкаць ’тс’ (там жа), пялёхкацца ’плюхацца ў вадзе; няўмела і доўга мыць бялізну’ (Наша Слова, 2000, 6 вер.), пялёхнуцца ’зваліцца’ (Жд. 3), сюды ж пялёх ’пра пялёсканне, наліванне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Ад гукапераймальнага па паходжанні слова, суадноснага з гукаперайманнямі на ‑с, параўн. пялёсь, гл. пялёскацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)