◎ Леваты́ва ’клісцір’ (Нас.), ’клізма’ (бяроз., Выг.). Запазычана з польск. lewatywa ’тс’ (пачатак XIX ст.), якое было ўтворана паводле франц. lavement ’тс’, англ. lavement ’упрыскванне’ < лац. lavāre ’мыць’, с.-лац. lavativus ’для мыцця’, lavatio ’мыццё, паласканне’. Ле‑ замест ла‑ ў выніку ад’ідэацыі лац. levātiō ’аблягчэнне, палягчэнне’ (Слаўскі, 4, 188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)