Сле́пет1 зборн. ‘пчолы (дзікія)’, ‘дупло, у якім жывуць дзікія пчолы’ (Мат. Гом.), ‘мёд з дупляных лясных вулляў’ (Сцяшк. Сл.), слепета́ зборн. ‘дзікія пчолы’ (ПСл, Мар. Том.), сле́пат ‘тс’ (Некр., Маш.; палес., Сержп. Бортн.), сле́пят ‘тс’ (Маш.), сле́паты ‘тс’ (Некр.), сле́пет, сле́пят, сле́пяты, сле́патні, сле́плі, сляпні́, сле́пцы, сляпцы́ ‘тс’ (ЛА, 1), сле́петы, сле́патні ‘тс’ (ТС, Шатал.), сле́пета, сле́пето, сле́пецень, сле́пацень, сле́пет, сле́пят, сле́пец, сляпа́к ‘дупло, дзе пчолы’ (ЛА, 1); слепатне́лясныя пчолы, што жывуць у дуплах’ (ганц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. слепетъ (свепетъ) ‘дзве борці, злучаныя разам на дрэве’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. палес. сле́пень, слє́потєнь, слі́епетєнь ‘тс’. Паводле Машынскага (Pierw., 188), узыходзіць да прасл. *svep‑. Хутчэй за ўсё, у выніку збліжэння з сляпень (гл.), параўн. лезці сле́петнем (слепіцэю) ‘лезці нахабна, назойліва’ (ТС). Параўн. ЕСУМ, 5, 304. Гл. свепет.

Сле́пет2 ‘кураслеп дуброўны, Anemone nemorose L.’ (Шат., Сл. ПЗБ, Кіс.), ‘казялец, Ranunculus L.’ (Сл. ПЗБ), слепата́ ‘тс’ (там жа). Калі меркаваць па іншых назвах раслін (сляпуха, кураслеп, слепнік (Сцяшк. Сл.), рус. куричья слепота, укр. сліпота, курослі́п), ад сляпы‑ (гл.) з суф. ‑et‑, ‑ot‑ (‑e‑ у суфіксе можа быць пад уплывам каранёвага галоснага, гл. Вондрак, Vergl. gr., 1, 450); паводле Аненкава (34), у народнай медыцыне першая з названых раслін ужываецца супраць курынай слепаты. Параўн. ЕСУМ, 5, 305.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знаёмы, ‑ая, ‑ае; знаем, ‑а.

1. Раней зведаны, спазнаны, прывычны. Знаёмы голас. Знаёмая мелодыя. □ Зося лёгка разбірала знаёмы почырк. Крапіва. Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі, так добра знаёмыя дзеду. Колас.

2. з чым або каму-чаму. Які зведаў, выпрабаваў што‑н., мае пазнанні ў чым‑н. Як чалавек, знаёмы з тутэйшымі парадкамі, .. [Кібрык] з самага пачатку сеў воддаль, на тахту. Шыцік. Рэдактар надзеў акуляры, паклаў на стол жылістыя рукі — ім, відаць, знаёма была ў свой час фізічная праца. Хадкевіч.

3. Які знаходзіцца з кім‑н. у знаёмстве (у 1 знач.). Мяркуючы па тым, як .. [юнакі] сустрэліся, як жартуюць, лёгка можна было заключыць, што яны даўно знаёмыя і паважаюць адзін аднаго. Анісаў.

4. у знач. наз. знаёмы, ‑ага, м.; знаёмая, ‑ай, ж. Той, (тая), хто знаходзіцца ў знаёмстве з кім‑н.; знаёмы чалавек. У цэнтры горада, ля крамы, на рагу, Знаёмая знаёмую спаткала. Корбан. Бацька і маці пайшлі да знаёмых у госці, а Віця застаўся дома. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сустрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ідзе, рухаецца насустрач. З-за павароту адна за другой выскачыла некалькі сустрэчных аўтамашын. Корбан. Аня весела аглядалася на сустрэчных студэнтак. Карпюк. Сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон. С. Александровіч. Гасяць, чуў я, пажары лясныя Сустрэчным агнём. Куляшоў. / у знач. наз. сустрэ́чны, ‑ага, м. Заглядаючы ў вокны дамоў, у пад’езды, прыглядаючыся да сустрэчных,.. [Віктар] прайшоў квартал. Карпаў. // Які трапляецца на дарозе. Ідзе чалавек бестурботны, Разглядвае лес векавы, Сустрэчных дарожак палотны. Колас.

2. Які з’яўляецца адказам на што‑н.; які даецца ў адказ на што‑н. Сустрэчны план. Сустрэчны ўдар. □ Вось, напрыклад, жонка пачне, як гэта ўсе кажуць, пілаваць, — а я ніякіх ёй сустрэчных «тэзісаў». Скрыпка. Сустрэчная страляніна стала беспарадкавай, кулямёт справа замаўчаў. Хадкевіч.

3. Які выконваецца пры сустрэчы (у 3 знач.). У адказ .. [начальніку] марш вясёлы, сустрэчны. Лынькоў.

•••

Сустрэчны агонь гл. агонь.

Сустрэчны іск гл. іск.

Першы сустрэчны — першы, хто пападзецца насустрач.

Сустрэчны і папярэчны — усякі, любы без разбору чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяжа́, ‑ы; мн. межы, ‑аў; ж.

1. Вузкая палоска неўзаранай зямлі паміж двума палеткамі. Межы дзялілі поле праз кожную палосу. Даніленка. За гумном, па мяжы ішлі мужчыны і гаманілі. Нікановіч. // Прыродная або ўмоўная лінія падзелу паміж асобнымі ўчасткамі, уладаннямі. Гэты бераг [ракі] можна было лічыць мяжой, за якой пачыналіся лясныя абшары. Маўр. [Маша і Васіль] перайшлі мяжу, якая раздзяляла землі іх калгасаў. Шамякін.

2. Пагранічная лінія паміж сумежнымі дзяржавамі; граніца. Недалёка была дзяржаўная мяжа, і празрыстымі адвячоркамі бачыў я сілуэты коннікаў-пагранічнікаў. Мікуліч. // перан. Аб чым‑н., што дзеліць, аддзяляе адно ад другога. На мяжы восені і зімы. □ Цяпер .. [Рыгор] лішні раз адчуў, што ў яго жыцці прайшла высокая мяжа, паабапал якое два розных светы. Гартны.

3. перан. Норма, рубеж чаго‑н. дазволенага, магчымага. [Вікторыя Аркадзьеўна] ніколі не дазваляла ні сабе, ні .. [мужчынам] пераходзіць пэўную мяжу як у гаворцы, так і ва ўчынках. Паслядовіч. Сонца ўсё перагрэла, напаліла да апошняй мяжы, здаецца, расплавілася само. Ракітны. [Машыны] могуць быць яшчэ больш дасканалымі, больш прыгожымі, больш зручнымі, бо няма мяжы прагрэсу тэхнікі. Лынькоў.

•••

За мяжой — у замежных дзяржавах.

За мяжу — у замежныя дзяржавы.

З-за мяжы — з замежных дзяржаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́тры, ‑аў; адз. (рэдка) нетра, ‑ы, ж.

1. Глыбіні зямлі, месцы пад зямной паверхняй, а таксама тое, што там змяшчаецца. Зямныя нетры. Распрацоўка нетраў. □ «Лясы і нетры — усё цяпер наша, народнае!».. Брыль. Праца кіпіць несціхана, Пласт падразае ствол: «Вось яна доўгачаканая Ў нетрах схаваная соль!» Звонак. Ішлі рудакопы У цёмныя нетры. Вялюгін.

2. перан. Унутраная прастора, унутраная частка чаго‑н. Падвальныя нетры, падвальныя нетры... Ну хоць бы глыток, хоць маленькі — паветра! Арочка. // Унутраныя, глыбінныя часткі краіны, раёна і пад. Нетры Палесся.

3. Непраходныя, глухія мясціны; прастора, парослая густым лесам. Ні чалавек, ні жывёла не можа ступіць на гэтыя нетры Гнілога балота. Колас. Чым далей, тым лес гусцей, а ў ім такія нетры, што і выбрацца нельга. Якімовіч. У час цяжкі ў лясныя нетры Радзіма склікала сыноў. Аўрамчык.

4. перан. Унутраная, глыбінная частка чаго‑н. Нетры памяці. // Пра народ, шырокія колы грамадства. [Паўліна Цітаўна:] — На выберуць [у дэпутаты] — значыцца народ знайшоў у сваіх нетрах больш дастойнага. Шамякін.

5. перан. Цяжкія, складаныя, глыбокія пытанні, бакі чаго‑н. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры. Лынькоў. З Андрэем Пятро пачаў размову асцярожна, абыходным шляхам, але хутка залез у такія нетры, што з іх нельга, было ўжо выбрацца. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць рэзкі, адрывісты гук пры ўдары, сутыкненні, у час работы якога‑н. апарата, прыбора, механізма і пад. На сцяне шчоўкаў гадзіннік. Самуйлёнак. Шчоўкае замок у дзвярах — вярнулася бабуля. Савіцкі. Шчоўкаюць затворы вінтовак, шум, гоман. Пестрак. // Утвараць трэск, трашчаць. Авёс, насыпаны тонкім пластом, хутка пачаў падскокваць, шчоўкаць, пакрывацца далікатным румянцам. Новікаў. // Раздавацца, гучаць (пра стрэлы). Кулі ў кустах шчоўкаюць. Пянкрат. // Спяваць, утвараючы адрывістыя гукі (пра некаторых птушак). Лясныя спевакі, нябачныя ў гушчары дрэў і кустоў, свішчуць, шчоўкаюць. Чарнышэвіч. Раніца выдалася ціхая, росная. За ракой у лазняку яшчэ шчоўкаў і заліваўся салавей, а з дубравы чулася кукаванне зязюлі. Дайліда.

2. Утвараць кароткі, адрывісты гук рэзкім ударам, стуканнем і пад. Сяржант шчоўкае каблукамі, паварочваецца і ідзе да дзвярэй. Крапіва. Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі. Шамякін. // каго-што і без дап. Разм. Фатаграфаваць, здымаць каго‑, што‑н. [Арцём:] — А то схопіць [карэспандэнт] у клетцы якога Шаха, труса, суне мне ў рукі і шчоўкае апаратам. Ракітны. Услед за стройнай, высокай дзяўчынай у беласнежным адзенні ходзяць цікаўныя фотарэпарцёры, шчоўкаюць апаратамі. Ус.

3. каго-што і без дап. Страляць куды‑н.; прабіваць што‑н. У мяне па стралковаму спорту першы разрад. І я ўжо загадзя смакаваў, як буду шчоўкаць мішэні. Пінчук.

4. Разм. Ікаць. — Як гэта не шчоўкаў? — адважна маню я. — Насілу лімонам перабілі... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чалавека (у 1 знач.), належыць яму. Чалавечыя рукі. Чалавечая постаць. □ Пачуўся голас чалавечы. Аж узняліся ў дзядзькі плечы, Ды каб схаваць, што ён спужаўся, Спакойна дзядзька адазваўся. Колас. Доктар знайшоў бабчыну сухую руку, пагладзіў. Часта чалавечымі словамі нельга сказаць таго, што скажаш маўчаннем. Скрыган. // Які складаецца з людзей. Чалавечае грамадства. □ І тут толькі заўважыла чалавечая грамада, што няма пастуха. Мурашка. // Які робіцца, здзяйсняецца чалавекам. Матэрыялістычнае вучэнне гісторыі з’явілася адзінай тэорыяй, якая правільна, навукова тлумачыць чалавечую гісторыю як працэс. «Весці». Усё адыходзіць у нябыт, астаюцца толькі плёны чалавечай працы. Карпаў.

2. Уласцівы, характэрны для чалавека. Чалавечая годнасць. Чалавечае шчасце. Чалавечыя слабасці. □ Пісьменніку ўдалося раскрыць варожую сутнасць кулацтва, паказаць звярыную псіхалогію ўласніка, які ў пагоні за нажывай страчвае чалавечае аблічча, становіцца ворагам працоўнага народа. Гіст. бел. сав. літ. І адчувае Алежка: вось-вось здарыцца цуд, загавораць між сабой на чалавечай мове лясныя жыхары, — і тады ўсе вялікія і важныя тайны адкрыюцца яму. Вышынскі. // Такі, як трэба; належны, добры. — Яно не кепска было б кіламетраў пяцьдзесят ад’ехацца, — раптам спыняецца Тарасюк. — Тады можна было б спакойна дзён колькі адлежацца, чалавечы выгляд набыць. С. Александровіч. Бавар Вейс знойдзе другую. І яна будзе працаваць у яго на чалавечых умовах. Ракітны.

3. Гуманны, чалавечны. Чалавечая, шчырая трывога пра невядомага чалавека балюча кранула Нічыпара. Асіпенка. Не ведаю, што робіцца са мной: Ад дабраты я плачу чалавечай, Заўсёды плачу ад спагады нечай — Не ведаю, што й робіцца са мной! Сіпакоў.

•••

Род чалавечы гл. род.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суні́цы ’расліна Fragaria vesca L. і яе плады’ (ТСБМ, Кіс., Ласт., Нік., Оч., Растарг., Сержп., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ’тс’, ’клубніцы’ (ТС), суні́ца ’ягада расліны Fragaria vesca L.’ (Нас., Некр. і Байк., Нік., Оч., Федар. 4, Пятк. 2, Шымк. Собр., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’ягада клубніц, Fragaria collina L.’ (Ласт.), зуніца ’ягада Fragaria vesca L.’ (Меер Крыч.), суні́чка ’тс’ (Тур.). Укр. суни́ця, рус. паўдн. і зах. суни́ка, суни́ца (толькі смал. і бранск., г. зн. беларусізмы, гл. Мяркулава, Очерки, 117–118), польск. дыял. sunica, sonica, ст.-польск. sunica, sumnica, sumniczki, н.-луж. sunica, палаб. saunaićă (*sunica) ’клубніцы’, серб.-харв. sȕnica ’маліна’, балг. дыял. суни́ца ’суніцы; брусніцы’, рэдка ’садовыя клубніцы’, дыял. зу́ница ’маліна’, макед. суницалясныя ягады, Fragaria vesca L.’. Славянскія рэліктавыя словы ў адпаведных нямецкіх дыялектах: Saneitschen, Szameitschen, Schärneitschen, Sannerzen, Somgetzen (гл. Шустар-Шэўц, 1378). Існуе некалькі этымалагічных версій, аднак цяжка якой-небудзь з іх аддаць перавагу. Прасл. *sunica ’суніцы; клубніцы’, якое, як мяркуюць, роднаснае ст.-інд. śōna‑ ’чырвоны, ярка-чырвоны’, çōņitam ’кроў, смала дрэва’ (гл. Патабня, РФВ, 4, 283; Развадоўскі, RO, 1, 94), якія далей да і.-е. *ḱeu‑no‑s ’светлы, бліскучы’; гл. Покарны, 594; Скок, 3, 362; Шустар-Шэўц, Зб. Слаўскаму, 335–338. Брукнер (526), Бярнар (RÉS, 27, Зб. рэканструявалі назву як *sǫ‑ і *nicь да прасл. *niknǫti ’нікнуць’, параўн. тлумачэнне Ластоўскага: “суніцыя ягады, якія пахілены ніц, тварам уніз” (Ласт., 794). Да гэтай жа версіі схіляецца Мяркулава (там жа), якая ўзнаўляе як прасл. *sǫnica ’ягада, якая нікне да зямлі’ (параўн. пазёмкі, рус. земляніка). Бязлай (Eseji, 135) на падставе славен. samónica ’брусніцы, Vaccinium vitis-idaea L.’, ст.-польск. sumnice, sumniczki ’суніцы’ мяркуе пра зыходнае *samonikva, г. зн. ’ягады, якія растуць (з’яўляюцца, прарастаюць, гл. узнікаць) самі па сабе’, гл. таксама ў Праабражэнскага (1, 607), сумненні ў Фасмера (3, 804). Паводле Бонка (SEPS, 5, 237), у аснове матывацыі — размнажэнне пры дапамозе адросткаў (“вусоў”), у выніку чаго расліна “sunie się (płoży się) po ziemi” (гл. сунуць). Непрымальная думка Эндзеліна (RS, 10, 221), які параўноўваў з лат. sūna(s) ’мох’, sûnûkslis ’нарыўным пузырок’, якія таксама не маюць пэўнай этымалогіі, да таго ж суніцы не растуць у моху. Пра ранейшыя спробы этымалагізацыі, у тым ліку вывядзенне са ст.-прус. sunis ’сабака’ (як бы ’сабачыя ягады’), гл. Папоў, Из истории, 51. Гл. таксама Крывіцкі, PC, 2002, 8, 39–41 (мяркуецца пра інавацыю перыяду ВКЛ, што пярэчыць агульнаславянскаму распаўсюджанню). Гл. таксама сініца2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляце́ць, лячу, ляціш, ляціць; ляцім, леціце; незак.

1. Перамяшчацца, рухацца ў паветры пры дапамозе крылаў. Над купчастай імшарынай пацешна ўзнімаецца бусел, паважна ляціць над полем. Лынькоў. // Перамяшчацца ў паветры пры дапамозе якіх‑н. механізмаў. Спакойна ў глыбокіх блакітах над нівай ляцяць самалёты. Вялюгін. [Сяргей:] — Мы з .. [Сцяпанам] на адным самалёце ляцелі. Мележ. // Падымацца ў вышыню, несціся ветрам. Патрэскваў касцёр, ляцелі ўгару іскры, гаслі ў паветры і чорнымі кропкамі падалі на траву. Гурскі. // Быць выкінутым з сілай у паветра ад штуршка, выстралу, выбуху. З-пад конскіх ног ляцела ўгару белая вада. Чорны. На прытаптаны снег ляцелі жоўтыя пырскі. Шамякін. // перан. Разносіцца ў паветры, распаўсюджвацца (пра гукі, песню, музыку і пад.). Ляцелі ў азёрныя далі і лясныя гушчы песні хлопцаў і дзяўчат. Пестрак.

2. Разм. Падаць уніз. Ногі мае коўзаюцца, рукі зрываюцца, і хутка я лячу ўніз. Якімовіч. Старыя .. дрэвы з шумам і страшэнным грукатам ляцелі на зямлю. Чарнышэвіч. Ляцелі пад адхон варожыя эшалоны, за адну ноч палатно чыгункі ператваралася ў груды шпал і рэек. Шкраба.

3. перан. Вельмі хутка, імкліва бегчы, ісці, ехаць; несціся, імчацца. Каця не ішла, а быццам ляцела, ледзь кранаючыся нагамі травы. Чарнышэвіч. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч. Паравоз, рассякаючы паветра сваімі магутнымі грудзьмі, усё ляціць і ляціць. Васілёнак.

4. перан. Хутка, непрыкметна праходзіць (пра час). Я працаваў так старанна, што не заўважаў, як ляцеў час. Шамякін.

5. перан. Імкнуцца куды‑н., да каго‑н. (думкамі, душой і пад.); ірвацца. Лежачы на ложку ў інтэрнаце ў вольныя ад заняткаў хвіліны, ляцеў Жарнавік думкамі ў сваё даўняе і нядаўняе мінулае. Пестрак. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры. А. Вольскі.

6. перан. Разм. Хутка ламацца, ірвацца, расходавацца. Ляціць адзежа на дзецях. Ляцяць грошы. □ [Казіміру] трэба было знайсці старшыню калгаса і яшчэ раз напамянуць, каб заўтра не забылі паслаць каго-небудзь у РТС па «пальцы» да трактарных гусеніц — ляцяць, ліха на іх, не набярэшся. Краўчанка.

•••

Летам ляцець (лятаць, лётаць) — вельмі хутка бегчы, бегаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заста́цца, ‑стануся, ‑станешся, ‑станецца; ‑станёмся, ‑станяцеся; зак.

1. Не змяніць свайго месцазнаходжання, астацца на ранейшым месцы. І коні, і людзі разбегліся ва ўсе бакі. У сярэдзіне застаўся адзін камандзір. Брыль. Дзяўчаты завагаліся: пайсці або застацца з хлопцамі, з якімі было вельмі добра і цікава. Шыцік. // з кім, з інф. Прадоўжыць сваё знаходжанне дзе‑н. з якой‑н. мэтай. Застацца з хворым. Застацца ў бібліятэцы працаваць. □ Многія закончылі сярэднюю школу і ў калгасе засталіся працаваць, завочна вучацца. Бялевіч. // з інф. Не змяніць свайго становішча, стану. [Мэра] застаецца ляжаць на пухкім моху каля бярозы. Бядуля. Максім застаўся сядзець на беразе. Шамякін. // Быць пакінутым, забытым дзе‑н. Дома застаўся ў бацькоў каляндар адрыўны. Куляшоў. // Не перайсці ў наступны клас. Застацца на другі год у сёмым класе.

2. Не перастаць быць якім‑н., кім‑н. Якім быў, такім і застаўся. □ Цяпер дзверы былі шчыльна зачынены. Толькі адны засталіся раскрытымі насцеж — у канферэнц-залу. Асіпенка. Палёты ў космас хоць і прынеслі вялікія поспехі, засталіся ўсё ж яшчэ надзвычай складанымі і небяспечнымі. Шыцік.

3. Не перастаць існаваць, захавацца, уцалець. Застацца жывым. □ Там дубоў ужо няма, а камень застаўся, каб стаць зброяй у руках новых шаманаў з крыжам у руцэ. Пестрак. Я ўсё думаю аб адным і тым жа: якім чынам уцалела ферма, засталася жывой, і хто аказаўся тым чалавекам, што заступіўся за яе. Ракітны. // Захавацца ў якасці следу ад каго‑, чаго‑н. Ад возера засталася маленькая лужына. □ Ад усяго двара засталася.. абгарэлая груша. Лынькоў. // Быць у наяўнасці, не патрачаным да канца (пасля карыстання чым‑н., расходавання чаго‑н. і інш.). У вінтоўцы застаўся адзін патрон. □ — А цяпер пара і паснедаць. У нас жа ўчарашняя юшка засталася. Гамолка. // Аказацца яшчэ не выкарыстаным або не пераадоленым (аб прасторы, часе). Да вёскі засталося з кіламетр. Да заняткаў застаецца дваццаць хвілін. // каму, на каго. Дастацца каму‑н., зрабіцца чыім‑н. набыткам. У глухія лясныя нетры выганялі калгаснікі жывёлу, каб нічога не засталося ворагу. Колас.

4. Апынуцца ў якім‑н. становішчы, стане і пад. Застацца сіратою. Застацца задаволеным. Застацца за гаспадара. □ За некалькі хвілін станцыя застанецца па сутнасці без аховы. Шамякін. // без чаго. Аказацца без чаго‑н., пазбавіцца чаго‑н. Застацца без грошай. Застацца без абеду. □ Нянька засталася без касы — пані загадала адрэзаць. Бядуля. // Апынуцца ззаду, збоку таго, што рухаецца. Праз гадзіну-паўтары і лес застаўся ззаду. М. Ткачоў. Нарэшце, будоўля засталася злева — мы паехалі ў аб’езд. Дадзіёмаў.

5. безас. каму, з інф. Неабходна толькі, трэба толькі (зрабіць што‑н.). Майстар.. сам зрабіў заліўку і замазку машыны, Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — паглядаць за спраўнасцю друкавання. Брыль.

6. кім, у кім. Разм. Прагуляўшы ў картачнай гульні, атрымаць якое‑н. прозвішча ў залежнасці ад назвы гульні. Застацца дурнем.

•••

Жывога месца не засталося — тое, што і жывога месца няма (гл. няма).

Застацца жывым — выжыць, не загінуць.

Застацца за кім — а) аказацца чыім‑н., у чыёй‑н. уладзе, у чыім‑н. карыстанні. Гаспадарка засталася за сынам; б) працягваць лічыцца за кім‑н. За ім застаўся доўг.

Застацца з носам — застацца без таго, на што разлічваў, чаго хацеў хто‑н.

Застацца ззаду — быць пераадоленым, пройдзеным (пра шлях, адлегласць і пад.).

Застацца на паперы — пра закон, правіла, рашэнне, запісанае, але не ажыццёўленае на справе.

Застацца ў дзеўках — не выйсці замуж.

Застацца ў дурнях — а) прайграць у картачнай гульні ў дурня; б) перан. аказацца падманутым.

І следу не засталося — пра поўнае знікненне, адсутнасць каго‑, чаго‑н.

Мокрае месца застанецца гл. месца.

Не застацца ў даўгу — адплаціць тым самым (учынкам, адносінамі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)