◎ Плі́шнік ’клінападобная планка, якой злучаюцца дошкі ў дзвярах’ (Касп., Інстр. 2). Няясна. Магчыма, з *тішчнік < плішч (гл.), параўн. укр. дыял. (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’, ад заплісчити (Німчук, Давньорус., 246)..
◎ Плішні́к, плышпык ’аер, Acorus calamus L.’ (Бес.; пух., кобр., Сл. ПЗБ). Да плюшнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усю́ды нареч. всю́ду, везде́, повсю́ду; (в очень многих местах — ещё) повсеме́стно;
у. ён быў — всю́ду (везде́, повсю́ду) он быва́л;
◊ куды́ ні кінь — у. клін — погов. куда́ ни кинь — всё клин
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вераце́я ’ўзгорак сярод балота’ (Касп.); ’падрыхтаванае пад поле месца; вугал або клін поля’ (Яшк.). Рус. верете́я́, вере́тье, вере́тия і г. д. Падрабязны агляд форм і этымалогію ў рус., бел. і славен. мовах дае Талстой (Геогр., 129–134). Слова лічыцца звязаным з слав. *vьrteti (: *vertьje, *vertьja). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разго́н
1. разго́н, -ну м.;
2. (разбег) разго́н, -ну м., разбе́г, -гу м.;
3. плот., портн. клін, род. клі́на м.;
◊
с разго́на (у) з разго́ну (разбе́гу);
в разго́не у разго́не;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заліць, затапіць усё, многае. [Гораў:] — Што, шалее ў навальніцу Дняпро? [Іван:] — Рака з характарам.. Усе старыкі на пойме вадой пазалівае, унь той клін адрэжа. Караткевіч.
2. Абліць, запэцкаць якой‑н. вадкасцю ўсё, многае. Пазаліваць абрусы віном.
3. Затушыць вадой усё, многае. [Крывіцкі:] — Я трошкі заліў вадою збольшага, цяпер трэба пазаліваць гэтыя асмалкі. Лобан.
4. Пакрыць чым‑н. вадкім, здольным зацвярдзець — пра ўсё, многае. Пазаліваць дарогі гудронам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́стаўка ’ўстаўка з іншага палатна ў кашулі’ (КЭС, лаг.); ’клін, які ўстаўляецца ў пройму рукава’ (Жд., 1); ’устаўка для надточкі кашулі ў плячах’ (Шат., Сакал.; Тарнацкі, Studia); ’вышыўка ў верхняй частцы рукава сарочкі’ (З нар. сл.), ву́стоўка ’гестка’ (петрык., пін., Шатал.). Ад устаўля́ць, гл. уста́ўка ’тс’, пратэза з’явілася, відаць, у выніку перацяжкі націску; параўн. ву́сцілка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плішч: плішчом лезці ’сілай лезці, з нахабствам’, плішчыцца ’сілай лезці, праціскацца, пралазіць з цяжкасцю’, плішчыць ’тс’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Жыв. сл.; ТСБМ; Нікап.: Бяльк.). У выніку кантамінацыі пішч 2 (m.) і клін. Менш верагодна сувязь з фармальна ідэнтычнымі чэш. plisť ’плач’, в.-луж. plišč ’тс’, ст.-слав. папіць ’шум’ < *plisk‑jь, гл. плюскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайло ’ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адкопвання кускоў горных парод; кірка’ (БРС, ТСБМ). Рус. кайла і кайло, без геаграфіі (Даль). Дабравольскі адзначае слова ў смаленых гаворках паводле СРНГ Урал. і інш. Бел. з рус., а тое з ням. Keil ’клін’, аднак Фасмер (2, 161) выказваў сумненне ў правільнасці гэтай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапры́чка ’клін у коле пярэдняга навоя ў кроснах’ (Сцяшк., Жд. 1, Мат. Гом., Інстр. 2). Рус. дыял. сапры́ка ’дошчачка з пракручанымі ў ёй дзіркамі, якая належыць да кроснаў’. Звязана з перці, прэ (гл.). Суфіксацыя ‑ык першапачаткова як у nomina agentis (параўн. SP, 1, 95). Параўн. таксама прозвішча Сапры́ка (Бірыла, Бел. антр. 2, 365) і рус. Сапры́кин.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кліно́к, ‑нка, м.
1. Памянш. да клін (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Вострая частка халоднай зброі; лязо. Таргаваць клінок. Клінок шаблі. // Пра кінжал, шаблю і пад. Грышка моцна сціснуў рукою востры клінок, які вісеў з правага боку. Чарот. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ўбок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом. Колас.
3. Трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру. З толькі што выцягнутых з печы збанкоў адкідвала ў клінкі адтопленае малако Андрэіха. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)