Ву́стаўка ’ўстаўка з іншага палатна ў кашулі’ (КЭС, лаг.); ’клін, які ўстаўляецца ў пройму рукава’ (Жд., 1); ’устаўка для надточкі кашулі ў плячах’ (Шат., Сакал.; Тарнацкі, Studia); ’вышыўка ў верхняй частцы рукава сарочкі’ (З нар. сл.), ву́стоўка ’гестка’ (петрык., пін., Шатал.). Ад устаўля́ць, гл. уста́ўка ’тс’, пратэза з’явілася, відаць, у выніку перацяжкі націску; параўн. ву́сцілка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)