Трына́нцаць ‘трынаццаць’ (Некр. і Байк., Растарг.; валож., Стан.): трынанцаць завуць чортавым тузінам. Калі як‑небудзь з гасцей будзе трынанцаць, та з іх хтось хутко памрэ (Сержп. Прымхі). Паводле Карскага (2–3, 93–94), форма ўзнікла пад уплывам адзінанцаць, дзе н у выніку «ўзмоцненага вымаўлення» перайшло ў ‑на‑ з ‑нна. Станкевіч (Язык, 231) разглядае як вынік прыпадабнення — другое н на месцы д з’явілася пад уплывам н папярэдняга. Гл. таксама Цыхун, Зб. Супруну, 270–272. Параўн. трынаццаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўмы́сля ’знарок, назнарок’ (Гарэц.; бялын., Янк. Мат., ТСБМ), наўмысле ’тс’ (Сцяшк.), наўмы́сня, наўмы́сне ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Янк. 2), надумысне ’тс’ (Сцяшк. Сл.), наўмысна ’тс’ (ТС), наўмысна ’тс’ (ТСБМ). Паводле Карскага (2–3, 78), гэта — дзеепрыметнік у функцыі прыслоўя, гл. умысля; па аналогіі з прыметнікамі сюды пранік н; паводле Шубы (Прыслоўе, 115), відаць, да ўмысл (гл.), у сувязі з чым у формах, што заканчваюцца на ‑я, назіраецца «дэфармацыя суфікса» (правільна наўмысле < *на ўмысле — месн. скл. адз. л.); наўмы́сна < *наўмысльна (там жа, 158).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радзю́га ’посцілка з грубай тоўстай тканіны’ (Ян., Сл. Брэс.), ’дзяружка’ (Сцяшк.; навагр., Сл. ПЗБ), ’грубая тканіна (Чач.), радзю́жка, радзю́шка ’дзяружка’ (ТСБМ, Нар. лекс., Сцяшк.; смарг., маст., свісл., ваўк., гарад., Сл. ПЗБ; беласт., ЖНС), ’посцілка з грубых нітак’ (Юрч. СНЛ), ’саматканая посцілка’ (Выг., Мат. Гом.), радзю́жына ’грубая, рэдкая тканіна’ (Федар.), ’гунька’ (гарад., Сл. ПЗБ). Няма дакладвай этымалогіі. Можна меркаваць, што ўварылася ад радно́ (гл.) пад уплывам слова дзяру́га (гл.) або ад рэ́дкі (гл.). Паводле Карскага (2–3, 33), — перастаноўкай складоў з дзяруга (< драць, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раске́п ’раскол, шчыліна’ (Нас., ТСБМ). Сюды ж раске́п, роске́п ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (ПСл, Лексика Пол.). Зыходнай формай лічыцца *расскеп, параўн. рус. дыял. расскеп ’тс’, што, паводле Фасмера (3, 445), ад скепать ’расшчапляць, калоць’. Ад раске́піць, гл.; паводле Карскага (1, 368), вядомае і ў старабеларускі перыяд, пры звычайным рашчэп (ращеп). Захаванне першасных спалучэнняў ске‑ (< прасл. *skoaip‑) Векслер (Гіст., 92) звязвае са старажытным падзелам славянскіх моў, параўн. макед. расцеп ’разлом, шчыліна ў скале’. Меркаванне пра запазычанасць гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Найстры́ць ’навастрыць’, найстрыны ’навостраны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Паводле Карскага (1, 159), вытворнае ад істрыць (гл.): у гаворках, якія ведаюць на месцы о ненаціскнога ў пэўных складах ы, пачатковае о ненаціскное ў некаторых словах змяняецца ў і, паколькі ы ў пачатку слоў не сустракаецца: спяць, ігарод, ігурец, імбарь — усе прыклады з паўночнага Усходу Беларусу дзе і фактычна не на месцы o, а замяніла рэдукаваны галосны, які з’явіўся на яго месцы. Аднак фіксацыя найстрыць на захадзе ставіць пад сумненне такое тлумачэнне. Магчыма, тут уплыў форм тыпу войстры, гойстры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няма́ль ’амаль’ (Нас., ТС), нымиль ’тс’ (столін., Нар. лекс.), а таксама ’верагодна, відаць, здаецца’: немаль пан пріЬхавь (Нас.), ст.-бел. немаль (немалъ) ’амаль’ (1595) — лічыцца запазычаннем з польск. niemal (Кюнэ, Poln., 81; Булыка, Запазыч., 216; Лекс. запазыч., 200; Жураўскі, SOr, 1961, 7, 40); паводле Карскага (2–3, 74), немаль ’верагодна’ утворана ад назоўніка ў наз.-він. скл. адз. л. Махэк₂ (395) выводзіць ст.-чэш. петаі(е).са спалучэння malo пе, параўн. mälnie ’амаль, чуць’ (Пятк. 2, 132) з адваротным парадкам элементаў. Параўн. малпа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяя́ць ’спяваць’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Кос., Жд., Сл. ПЗБ, Стан.), пе̂яць ’тс’ (ГЧ), укр. дыял. пі́яти, рус. пск. пая́ць ’тс’, польск. piejać ’тс’, серб.-харв. pòjati ’спяваць у царкве’. Прасл. *pějati, ітэратыў да *pěti (гл. пець); першапачаткова апошняе было зак. тр., а форма pějati — незак. тр. (Шаўр., Etym. Brun., 1, 84). Паводле Карскага (2–3, 392), адносіны аналагічныя да ленава́цца і ляні́цца; а (я) замест ѣ ў пяю́ць узнікла ў гаворках з моцным аканнем у пераднаціскных складах на месцы другаснага ѣ з *pějǫtь (Карскі, 1, 215).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селяпа́ць ‘хутка чэрпаць, хлябтаць’, ‘сцябаць’, сюды ж селяпа́йла (селепайла) ‘хто хутка чэрпае ложкай’ (Нас.), сіліпа́ць ‘прагна есці’ (Мат. Маг.). Параўн. ст.-слав. слѣпати ‘скакаць’. Паводле Карскага (1, 253; 2–3, 24), той жа корань, што і ў высалапіць (гл. салупаць), варыянт ⁺селепа‑/солопа‑. Буга (Rinkt., 1, 333) слав. *selpati параўноўвае з літ. išsalpinéti ‘разысціся, разбрысціся’, salpà ‘завадзь, заліў’, што ўзводзяцца да кораня *selp‑ ‘рухацца’ < і.-е. *sel‑, *sol‑ ‘моцна цячы’, звязанага чаргаваннем галосных з прасл. *salpъ ‘вадапад, паток’ (Міклашыч, 291; Фасмер, 3, 715). Параўн. сіліпаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няго́ ’няўжо’ (Бяльк., Яўс., Крыў., Дзіс.), няго́, няго́ж, няго́ш ’тс’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), параўн. таксама няўго́ ’тс’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што няўжо́ (гл.), рус. неужели ’тс’; (ў)го замест ўжо, відаць, адлюстроўвае старажытную варыянтнасць часціц *‑go і *‑že, параўн. прасл. *nego/neže, ESSJ SG, 2, 455; гл. таксама ужэ́, угэ́, уге́, ’ужо’ (ТС). Меркаванне пра запазычанне бел. няго́, няўго́ з літ. niaugù ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Baltistica, III (1) Priedas, 72) у святле сказанага вышэй здаецца недастаткова абгрунтаваным, хутчэй мела месца арэальная падтрымка пры захаванні архаізма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нячы́м ’ніж, чым’: Лепш жонка першая, нячым тая другая (Рам.), укр. нічим ’нічога, не бяда’, рус. нечем (не чем). З не і чым (параўнальны злучнік); паводле Булахоўскага (Курс, 11, 340), не ўказвае на адмоўнасць таго, што утрымліваецца ў другім члене параўнання, што дэманструе і бел. дыял. бяжыт скарей, чем не конь. Паводле Карскага (2–3, 491), з ніж (гл.) і чым (неж‑чым «нежели чим»), што пацвярджаецца цытатай з пісьма Пушкіна: Вам обязан я больше нежели чем жизнью (Булахоўскі, Рус. яз. XIX в., 407). Козыраў (Семені·, яз. единиц, 67) не выключае абодвух шляхоў развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)