Наўмы́сля ’знарок, назнарок’ (Гарэц.; бялын., Янк. Мат., ТСБМ), наўмысле ’тс’ (Сцяшк.), наўмы́сня, наўмы́сне ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Янк. 2), надумысне ’тс’ (Сцяшк. Сл.), наўмысна ’тс’ (ТС), наўмысна ’тс’ (ТСБМ). Паводле Карскага (2–3, 78), гэта — дзеепрыметнік у функцыі прыслоўя, гл. умысля; па аналогіі з прыметнікамі сюды пранік н; паводле Шубы (Прыслоўе, 115), відаць, да ўмысл (гл.), у сувязі з чым у формах, што заканчваюцца на ‑я, назіраецца «дэфармацыя суфікса» (правільна наўмысле < *на ўмысле — месн. скл. адз. л.); наўмы́сна < *наўмысльна (там жа, 158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)