Трына́ццаць ‘лік і лічба 13; колькасць, якая абазначаецца лічбай 13’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), трына́нцаць (гл.), трына́ццаць ‘тс’ (Нас., Шат., Байк. і Некр.), трына́нцать ‘тс’ (Растарг.), ст.-бел. тринадцать, тринадцеть, тринатцать, тринатцеть, трынадцать, трынатцать ‘тс’ (ГСБМ), сюды ж парадкавыя лічэбнікі трына́ццаты (ТСБМ), трына́ццаты, трына́нцаты (Некр. і Байк.), ст.-бел. тринадцатый, трынадцатый (ГСБМ), тринадзесятый (Сл. Скар.), третий надцать (Альтбаўэр), третій на десѧтый (XVI ст., Карскі 2-3, 250), зборны лічэбнік трынадцатеро (XVII ст., Карскі 2-3, 250). Параўн. укр. трина́дцять, рус. трина́дцать, польск. trzynaście, каш. třënåsce, в.-луж. třnaće, н.-луж. tśinasćo, палаб. tårojnăcti, trainădist, чэш. třináct, славац. trinásť, хаце. trinājst, trinaest, серб. три́наест, балг. трина́десет, трина́йсет, макед. тринаесет, ст.-слав. трѥ на десѧте. Прасл. *tri na desęte (гл. тры, на, дзесяць), і.-е. паралелі — усх.-іран. *thri‑n‑dasa, лат. trîspadsmit (Анікін, Новое в рус. этим., 1, 237). У колькасных лічэбніках першапачаткова скланяўся першы элемент, а апошні нязменна захоўваўся ў форме М. скл. — три на десѧте(и), але даволі рана словазлучэнне пачало сцягвацца ў адно слова, у якім десѧть прыняло форму Н. скл. Пазней другая частка спрашчаецца ў ‑надцать (Гіст. марф., 188–190). Формы тринасте, трынасце ‘тс’ (1552 г., ГСБМ) запазычаны з польскай мовы. Гл. ЕСУМ, 5, 639; Борысь, 652; ESJSt, 16, 983.