ву́ха, ‑а; мн. вушы, вушэй; н.

1. Орган слыху і раўнавагі ў пазваночных жывёл і чалавека. Сярэдняе вуха. Унутранае вуха. Чуў сваімі вушамі. □ Стары аглядаецца па баках, прыслухоўваецца то адным вухам, то другім... Бядуля.

2. Знадворная, вонкавая частка гэтага органа ў форме ракавіны вакол вушной адтуліны. Адмарозіць вушы. Доўгія вушы.

3. Разм. Слых. Чуткае вуха.

4. часцей мн. Бакавая адкідная частка шапкі, якая закрывае вушную ракавіну.

5. Прыстасаванне ў розных прадметах для больш зручнага карыстання (пад’ёму, вешання, пераноскі і інш.). Вуха ў збане. Вушы цэбра.

•••

Адным вухам (краем вуха) чуць гл. чуць.

Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) гл. рэзаць.

Вухам не варухнуць гл. варухнуць.

Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці гл. аб’есці.

Вушы вянуць — праціўна, не хочацца слухаць што‑н.

Вушы затыкаць гл. затыкаць ​1.

Галава і два вухі гл. галава.

Да вушэй — пра шырокую ўсмешку.

Дайсці да чыіх вушэй гл. дайсці.

(Есць), аж за вушамі трашчыць гл. трашчаць.

За вушы не адцягнеш гл. адцягнуць.

За вушы цягнуць каго гл. цягнуць.

З вуха на вуха; з вуха ў вуха — шэптам, пад сакрэтам сказаць што‑н.

З-за вуха біць гл. біць.

І вухам не весці гл. весці.

І сцены вушы маюць гл. сцяна.

Лавіць вухам гл. лавіць.

Мець вушы гл. мець.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.

Навастрыць вушы гл. навастрыць.

На вуха (гаварыць, шаптаць, сказаць і пад.) — гаварыць ціха, наблізіўшыся да вуха субяседніка.

Над самым вухам (крычаць, шумець, раздавацца і пад.) — блізка, у непасрэднай блізкасці.

Накруціць вушы гл. пакруціць.

На свае (ўласныя) вушы чуць гл. чуць.

Наставіць (натапырыць) вушы гл. наставіць.

Не верыць сваім вушам гл. верыць.

Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго гл. убачыць.

Ні вуха, ні рыла — зусім нічога не разумець.

Па (самыя) вушы — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю. Седас па вушы ўвайшоў у справу. Чорны. [Антось:] — Дома работы па вушы: трэба араць, сеяць. С. Александровіч.

Прапусціць міма вушэй гл. прапусціць.

Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму гл. пра-трубіць.

Развесіць (распусціць) вушы гл. развесіць.

Стаяць у вушах гл. стаяць.

Стрыгчы вушамі гл. стрыгчы.

Трымаць вуха востра гл. трымаць.

Тугаваты на вуха, тугі на вуха гл. тугі.

Увесці ў вушы каму гл. увесці.

Угразнуць па вушы ў чым гл. угразнуць.

Улавіць вухам гл. улавіць.

Хоць (ты) вушы затыкай гл. затыкаць ​1.

Хоць ты ў вуха кладзі гл. класці.

Як злавіць вухам гл. злавіць.

Як у вуху — зацішна, цёпла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́вы ’новы’ (Сл. ПЗБ), но́вый ’тс’ (Бяльк.), но́ву ’тс’ (ТС). Сюды ж навіна́ ’нешта новае, раней невядомае; новаўзаранае поле’, но́віна ’новаўзаранае поле’ (Шатал., Сл. ПЗБ), но́вінка ’свежавытканае палатно’ (Касп.), наві́к ’новы, прыезджы чалавек’ (Сцяшк.), экспрэсіўныя ўтварэнні навю́сенькі, навю́танькі (Нас.), нову́ські (Сл. ПЗБ), нову́сенькі (ТС), но́вы‑навю́сенькі (Цых., параўн. балг. дыял. нов‑новиша́т і пад.). Укр. новий ’тс’, рус. но́вый ’тс’, польск. nowy ’тс’, чэш., славац. novy ’тс’, в.-, н.-луж. nowy ’тс’, славен. nòv ’тс’, серб.-харв. но̑в ’тс’, макед. нов ’тс’, балг. нов ’тс’. Прасл. *novъ‑jь, роднаснае літ. naũjas ’тс’ грэч. νἑος, лац. novus, гоц. niujis, ст.-в.-ням. niuwi (Фасмер, 3, 78; Бязлай, 2, 228; Шустар-Шэўц, 14, 1023). Значэнне но́вы ’малады’ (пра месяц, гл. маладзік), зафіксаванае на Гродзеншчыне, звязана праз польск. nowy (miesiąc) з вялікім еўрапейскім арэалам, параўн. ням. Neumond, англ. new moon, фр. nouvelle lune, лац. luna nova і пад. (Машынскі, Atlas, 1, к. 5). Меркаванні пра сувязь новы ’малады’ са слав. *nyti ’быць аслабленым, слабым’ непераканальныя (гл. там жа), паколькі значэнні ’новы’ і ’малады’ першапачаткова прысутнічалі ў семантыцы і.-е. *neu̯o‑, што звязваюць з і.-е. *sneu‑ ’гнуць, звязваць, круціць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 137–138).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стажа́р ‘уваткнуты ў зямлю шост, вакол якога кідаецца стог’, стажа́рʼе ‘аснова стога; падсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці’ (ТСБМ), таксама ‘месца, дзе стаяў стог’ (Янк.), стажа́рка ‘стрэшка на чатырох слупах, пастаўленая над стогам’ (Сл. ПЗБ, мёрск., ЖНС), стажа́рня ‘стажарка’, ‘падсцілка пад стог’ (Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.), стажа́рыньне ‘падсцілка пад стог’ (пін., Шатал.), стажа́рышча ‘тс’ (Сцяшк.). Укр. дыял. сто́жар ‘месца, дзе стаяць стагі сена’, стожа́рище ‘месца, дзе стаяў стажок’, рус. стожа́, стожара́, стожера́ ‘кожны з калоў, якімі ўмацоўваецца стог сена’, стожа́р, стожа́рь ‘шост у стагу’, ст.-рус. стъжаръ ‘шост, уваткнуты ў зямлю для ўмацавання стога’, в.-луж. sćežor ‘шост’, н.-луж. sćažor ‘жардзіна’, чэш. stožár ‘мачта’, славац. stožiar ‘тс’, славен. stožẹ́r ‘шост у стозе’, серб.-харв. сто̏же̑р ‘паля, уваткнутая на таку’, балг. сто́жар, сто́жер ‘тс’, макед. стожер ‘тс’. Прасл. *stožerъ ‘стоўб, шост, жэрдзь’; утворана ад прасл. *stogъ ‘стог’ (гл.) з суф. ‑erъ, гл. Слаўскі, SP, 2, 23. Параўн. літ. stãgaras ‘сухое доўгае сцябло расліны’, лат. stagars ‘тс’, ст.-в.-ням. stecho ‘паля, слуп’; гл. Фасмер, 3, 764; Махэк₂, 580; Сной₁, 611; Шустар-Шэўц, 1274–1275; ЕСУМ, 5, 424. Гл. сцежар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўды́р1 ’гэтак лаюць тоўстых непаваротлівых людзей’ (КЭС, лаг.), ’лаянкавае слова’ (Бір. Дзярж.). Бліжэй іншых слоў да бел. назвы стаіць укр. бо́вдур ’дурань’ (іншыя значэнні ’комін; густы дым, хмара; жэрдка (у рыбаловаў)’). Рудніцкі (157) хоча ўсе значэнні ўкр. слова вывесці з ’комін’ (а гэта запазычанне з чув. мовы, гл. боўдур ’комін’). Наўрад ці гэта правільна. Трэба, мусіць, думаць пра слав. аснову bъld‑, якая мае прыкладна тое ж значэнне, што і балд‑, булд- (гл.). Bъld‑yrь, bъld‑urъ маглі б быць самастойнымі слав. (усх.-слав.?) утварэннямі (незалежнымі і ад цюрк. уплыву; аб гэтым гл. Краўчук, Тюрк. лекс. элем., 29).

Баўды́р2 ’вадзяная бурбалка; прышч’ (Нас.). Параўн. рус. ба́лдырь ’пухір’, булды́рь нарыў, шышка’. Звычайна зыходную форму асноў, якія азначаюць ’штосьці круглае, бурбалка і пад.’ вызначыць вельмі цяжка. Можна думаць і пра балд‑, і пра bъld‑ (> боўд‑), і пра булд- (гл.). Прынамсі для значэння ’бурбалка’ можна прыняць гукапераймальнае bъld‑, якое сустракаецца (праўда, рэдка) у некаторым укр. гідраграфічных назвах (параўн., напр., бо́вдур яма ў вадзе’) і да якога зводзіць бел. слова Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 90. Цікава, што для абазначэння круглых прадметаў аснова ба́ўд‑ сустракаецца ў некаторым паўд.-зах. укр. гаворках (ба́ўда ’некалькі стручкоў фасолі разам і пад.’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варушы́ць ’варушыць, пераварочваць’ (Гарэц., Шат., Касп., Бяльк.); ’рухаць’ (Яруш., БРС), варушы́цца ’рухацца, катацца’ (Касп., Гарэц., БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Сюды ж вару́хаць, вару́хацца ’рухаць, рухацца, кратацца’ (Др.-Падб.), варо́хаць (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. вороши́ть, ворохну́ться ’варухнуцца’, укр. ворухну́ти ’варухнуць’, воруши́ти ’варушыць’. Відаць, утварэнне ад прасл. *vorxъ ’куча, ворах’: укр. во́рох, ц.-слав. врахъ, балг. врах ’ток, снапы, прыгатаваныя для абмалоту’. Прасл. vorxъ з *vorsъ. Няясна, ці сюды ж польск. zawroch ’вецер са снегам, віхар’. У аблаутнай форме сюды прасл. *veršti (*verx‑ti) *vьrxǫ ’малаціць’, ц.-слав. врѣшти вьрху ’тс’, балг. връха́ ’малачу’, серб. вре́ћи, славен. vršiti ’малаціць збожжа, пускаючы жывёлу таптацца па ім’. І.‑е. *u̯ers‑: лат. vârsms (vàrsmis) ’збожжа, прыгатаванае для абмалоту, ворах правеянага зерня’, грэч. ἔρρω ’цягнуся, валачуся і да т. п.’ (*u̯ersi̯ō), лац. verrō ’цягну, валаку, замятаю’ (*versō), ст.-в.-ням. wërran ’блытаць, заблытваць, рабіць беспарадак’ (першаснае значэнне і.-е. *u̯ers‑ ’валачы, цягнуць’). Укр. ворухну́ти, воруши́ти з ворохну́ти і да т. п. як рэзультат укаючага вымаўлення ‑о‑ не пад націскам або хутчэй пад уплывам семантычна блізкага дзеяслова тыпу ру́хати (бел. ру́хаць). Аб гэтым сведчыць і бел. форма варушы́ць (замест фанетычнага *варашы́ць). Гл. Фасмер, 1, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́ль, посте́ль, пості́ль, пасце́ля, посце́ля ’ложак’, ’тое, што падсцілаецца для спання’ (ТСБМ, Грыг., Сцяшк., Бір., Зян., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Бяльк., ТС; КЭС, лаг.; паўн.-бел., зах.-палес., ДАБМ, к. 285), ’пасцельная бялізна’ (Мат. Гом., ТС), ’раскладка снапоў для малацьбы’ (ДАБМ, к. 285; Выг., Касп., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’разасланы лён для скручвання ў кудзелю’ (карэліц., талач., Шатал.; пух., Сл. ПЗБ), ’насціл з дошак у возе’ (Бір.), ’саламяны адонак, стажар’е’ (Выг.), ’месца ў хляве, дзе ляжыць карова’ (паст.), ’суцэльны слой сала са ўсёй тушы’ (чэрв., Сл. ПЗБ), пасце́ль, посьце́льнік ’насціл з дошак у санях’ (Шатал.). Укр. посте́ля, пості́ль, рус. посте́ль, посте́ля, арханг. постлань, польск. pościel, ст.-польск. pościela, палаб. püstilʼa, pöstilʼa, н.-луж. postola, устар. postoła, чэш. postel, славац. posteľ, славен. póstelj, póstelja, серб.-харв. по̀стеља, макед. постела, балг. посте́ля, ст.-слав. постелꙗ. Прасл. postelʼa ўтворана ад stьlati > слаць (гл.). Падобна ўтворана ст.-інд. upa‑star‑aṇa ’цыноўка, матрац на ложак’ (у якім ‑star‑ раўняецца прасл. ‑stel‑), арм. pastar ’посцілка, кілім’. Прэфікс ‑po‑ узыходзіць да і.-е *upoпад’; у такім выпадку postelʼa — ’падклад пад ляжачага чалавека’ (Махэк₂, 474; Фасмер, 3, 341). Магчыма, сюды ж пасцель ’паслед у каровы’ (Сл. ПЗБ; карэліц., Шатал.; гродз., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плахі́1 (плахт) ’дрэнны, нядобры’ (Бяльк.; чэрв., пух., даўг., Сл. ПЗБ; Ян.), ’непрыстойны’ (віл., Сл. ПЗБ). З рус. плохой ’кепскі, дрэнны’, ’няўжыўчывы’, ’непрыгожы, несамавіты’, ’дурны, някемлівы, бесклапотны’ і інш., якое з’яўляецца глухім варыянтам балтызма благіліт. plūgas ’благі, дрэнны, паганы’, ’худы’, ’слабы’, параўн. прасл. *hasъліт. grožis ’краса’, прасл. xytrъліт. gudrus ’хітры’, альбо пад уплывам рус. плохой бел. благі змяніла звонкія зычныя на глухія.

Плахі́2 ’спакойны, добры’ (шчуч., пруж., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (Ян.), ’ціхі, сціплы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Укр. плохий ’спакойны, ціхмяны, лагодны, рахманы, пакорлівы’, польск. płochy ’палахлівы, дзікі’, ’ветрагон’, ’марны, нікчэмны’, кш©. ріохі ’тс’, ’хуткі’, чэш. piachy ’палахлівы, асцярожны’, ’сарамлівы’, ц.-слав. плахі? ’баязлівец’, стараж.-рус. плахі? ’трывога’, плахый ’які памыляецца’, славен./Λ//? ’сарамлівы’, серб.-харв. плах ’парывісты, запальчывы’, ’круты’, макед. плах, балг. плах ’баязлівы’. Прасл. *polхь, параўн. поўнагалосныя формы: бел. полах, рус. і ўкр. по́лох, роднасныя ст.-грэч. πάλλω ’ўзбуджаю, узварушваю’, πελεμίζω ’трэсці (трасу)’, ст.-нарв. felms‑fiillr, гоц. us‑fihna ’напалоханы’, ст.-нарв. j&la ’напалохаць’ < і.-е. *pólo‑/*póle (Вязлай–Сной, 3, 45; Фасмер, 3, 317). Бел. і ўкр. формы з пло‑, відаць, пад уплывам польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здаро́вы, ‑ая, ‑ае; здароў, здарова.

1. Які мае добрае здароўе; проціл. хворы. Здаровы арганізм. Здаровае дзіця. □ — Можаце лічыць сябе амаль здаровым, таварыш Васілец. На твары слядоў ад апёку ўжо і цяпер амаль не відаць. Мележ. / у знач. наз. здаро́вы, ‑ага, м.; здаро́вая, ‑ай, ж. Пра чалавека. Аграном глядзеў на .. [Крушынскага] з той нялоўкасцю, з якой — заўсёды хворы глядзіць на здаровага. Бядуля. // Непашкоджаны, які правільна дзейнічае (пра органы і часткі цела). Здаровае сэрца. □ Ужо як уязджалі ў шпітальны двор, ранены Зыгмунт Асядовіч пачаў стукаць здароваю рукою ў шкляное акенца да шафёра. Чорны. // Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку. Здаровы выгляд. Здаровы смех. // Прыгодны, не папсаваны. Здаровае насенне. Здаровы корань. □ Хто першы клаў грэблі на балотах, ніводзін чалавек у Лонве ўжо не скажа. Кладкі пасля масціліся адна на адну: новая на старую, здаровая на гнілую, спарахнелую ў балоце і высахлую на сонцы. Пташнікаў. // перан. Разважлівы, разумны. Здаровая крытыка. □ [Гарлахвацкі:] Галовы ў нас здаровыя, рукі дужыя, сцяг навукі можам моцна трымаць. Крапіва. З маткаю Мікіта дагаварыўся лёгка: сваім практычным здаровым розумам яна бачыла, што ў калгасе чалавеку будзе лепей. Колас.

2. Карысны для здароўя. Здаровае надвор’е. Здаровае харчаванне.

3. Разм. Моцнага целаскладу; дужы. Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з .. прыпухлым васпаватым тварам. Ракітны. Здаровыя, ружатварыя адзін у адзін, гвардзейцы выглядалі спакойнымі. Гартны.

4. Разм. Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы і пад.). Ян Гузік нагнуўся і падняў з зямлі здаровы кавалак жалеза. Гартны.

5. у знач. выкл. здаро́ў! (здаро́ва!) Разм. Ужываецца як прывітанне пры сустрэчы. [Верхаводка:] Здарова, Марына, здарова! [Марына:] А, здароў, Пеця, здароў! Кучар.

•••

Будзь (бывай) здароў гл. быць.

Валіць з хворай галавы на здаровую гл. валіць.

Заставайцеся здаровы гл. заставацца.

Ідзіце здаровы гл. ісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цярпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

1. што і без дап. Мужна, стойка пераносіць фізічныя і маральныя пакуты. [Нявіднага] мучыла прага, але ён цярпеў. Колас. Досыць рыбакі цярпелі, Галадалі рыбакі! Танк. Купала сваёй паэзіяй узнімаў настрой у людзей, што цярпелі нягоды ваеннага часу. Рамановіч.

2. што. Перажываць, зносіць, адчуваць (боль, пакуты і пад.). Цярпець здзекі. □ Свой абавязак маткі ціха Выконвае жанчына-парадзіха, Хоць і цярпіць вялізарныя мукі. Крапіва. Кабеты не стрымаліся, заплакалі ды ўслед за Ганнай уголас: — А божачка, ён [Сымон] сапраўды невінаваты, за што ж яму пакуту цярпець? Лынькоў. // ад чаго. Несці страты; атрымліваць пашкоджанні ад чаго‑н.; псавацца. Культурныя расліны нярэдка цярпяць ад недахопу вады. □ Аднак не ўсе пароды аднолькава паддаюцца шкоднаму ўплыву газаў. Ясень, ліпа і елка вельмі моцна цярпяць ад іх, а дуб, таполя або клён больш устойлівыя. Гавеман.

3. каго-што. Мірыцца з наяўнасцю, існаваннем каго‑, чаго‑н.; пагаджацца з кім‑, чым‑н. Мо другім разам, каб на канцэрце былі адны студэнты, дык яго б зусім сагналі са сцэны, але з ветлівасці, з павагі да гасцей .. цярпелі і Блізнюка. Сабаленка. — Далей цярпець такое становішча нельга, — сказаў .. [Анатоль Хацятоўскі]. «ЛіМ». // (звычайна з адмоўем «не»). Не любіць, не выносіць каго‑, чаго‑н. Віка, якая ўвесь час не цярпела інтэнданта за яго страх,.. цяпер свядома кінула яму свой выклік. Вітка. Міхаська страшэнна не цярпеў шчыкоткі. Якімовіч. // (звычайна з адмоўем «не»). Не дапускаць наяўнасці чаго‑н. (пра неадушаўлёныя прадметы). Паэзія не цярпіць празмерна адцягненага ўяўлення аб рэчах. Бярозкін.

4. што. Зносіць, перажываць якія‑н. непрыемнасці, непажаданыя з’явы. Цярпець няўдачу. Цярпець крах. // Зазнаваць змены. Цярпець змены.

•••

Цярпець страту — траціць, губляць што‑н., мець выдаткі, страты.

Цярпець холад і голад — цярпець нястачы, жыць у беднасці і галечы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы — асабовы займ. 2 асобы мн. л., укр. ви, рус. вы, польск. wy, чэш. vy, славац. vy, славен. vȋ, серб.-харв. ви̑, балг., макед. вие. Агульнаславянскае, ускосным склонавым формам адпавядаюць ст.-прус. wans — він. скл. мн. л. ’вас’, лац. vōs, авест. , ст.-інд. vas — энклітыка він. скл. падв. л., род. скл. мн. л., грэч. ὑμᾶς і інш.; старажытная форма наз. скл. мн. л., якой адпавядаюць ст.-прус. ious, літ., лат. jūs, авест. yužəm, yūš, ст.-інд. yūyám, гоц. jus (і.-е. *i̯ūs) была страчана пад уплывам ускосных склонавых форм (Фасмер, 1, 366; Брукнер, 637; Махэк₂, 704; Младэнаў, 65; Праабражэнскі, 1, 103). Вы ў звароце да адной асобы адз. л. засвоена праз польск. з заходнееўрапейскіх краін, дзе пачало ўжывацца ў такім значэнні ў сярэднія вякі (Махэк₂, 704; Шанскі, 1, В, 218).

Вы — прыстаўка, характэрная пераважна для паўночна- славянскіх моў (укр. ви‑, рус. вы‑, польск. wy‑, чэш. vy‑, в-, луж. wu‑), якой у паўднёваславянскіх па значэнню часцей за ўсё адпавядае из‑. Роднасная ст.-в.-ням. ūz (сучасн. ням. ausз’), гоц. ūt, ст.-інд. ud ’на, уверх, з’ і інш. Пры калькаванні ў беларускай літар. мове звычайна служыць для перадачы рус. из (< ц.-слав.); параўн. рус. истребоватьбел. вытрабаваць, 124) извергнутьбел. вывергнуць і пад. (Крукоўскі, Уплыў, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)