вуха, ‑а; мн. вушы, вушэй; н.
1. Орган слыху і раўнавагі ў пазваночных жывёл і чалавека. Сярэдняе вуха. Унутранае вуха. Чуў сваімі вушамі. ▪ Стары аглядаецца па баках, прыслухоўваецца то адным вухам, то другім... Бядуля.
2. Знадворная, вонкавая частка гэтага органа ў форме ракавіны вакол вушной адтуліны. Адмарозіць вушы. Доўгія вушы.
3. Разм. Слых. Чуткае вуха.
4. часцей мн. Бакавая адкідная частка шапкі, якая закрывае вушную ракавіну.
5. Прыстасаванне ў розных прадметах для больш зручнага карыстання (пад’ёму, вешання, пераноскі і інш.). Вуха ў збане. Вушы цэбра.
•••
Адным вухам (краем вуха) чуць гл. чуць.
Вуха (вушы) рэжа (дзярэ) гл. рэзаць.
Вухам не варухнуць гл. варухнуць.
Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці гл. аб’есці.
Вушы вянуць — праціўна, не хочацца слухаць што‑н.
Вушы затыкаць гл. затыкаць 1.
Галава і два вухі гл. галава.
Да вушэй — пра шырокую ўсмешку.
Дайсці да чыіх вушэй гл. дайсці.
(Есць), аж за вушамі трашчыць гл. трашчаць.
За вушы не адцягнеш гл. адцягнуць.
За вушы цягнуць каго гл. цягнуць.
З вуха на вуха; з вуха ў вуха — шэптам, пад сакрэтам сказаць што‑н.
З-за вуха біць гл. біць.
І вухам не весці гл. весці.
І сцены вушы маюць гл. сцяна.
Лавіць вухам гл. лавіць.
Мець вушы гл. мець.
Мець свае вочы і вушы гл. мець.
Мядзведзь на вуха наступіў гл. мядзведзь.
Навастрыць вушы гл. навастрыць.
На вуха (гаварыць, шаптаць, сказаць і пад.) — гаварыць ціха, наблізіўшыся да вуха субяседніка.
Над самым вухам (крычаць, шумець, раздавацца і пад.) — блізка, у непасрэднай блізкасці.
Накруціць вушы гл. пакруціць.
На свае (ўласныя) вушы чуць гл. чуць.
Наставіць (натапырыць) вушы гл. наставіць.
Не верыць сваім вушам гл. верыць.
Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго гл. убачыць.
Ні вуха, ні рыла — зусім нічога не разумець.
Па (самыя) вушы — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю. Седас па вушы ўвайшоў у справу. Чорны. [Антось:] — Дома работы па вушы: трэба араць, сеяць. С. Александровіч.
Прапусціць міма вушэй гл. прапусціць.
Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму гл. пра-трубіць.
Развесіць (распусціць) вушы гл. развесіць.
Стаяць у вушах гл. стаяць.
Стрыгчы вушамі гл. стрыгчы.
Трымаць вуха востра гл. трымаць.
Тугаваты на вуха, тугі на вуха гл. тугі.
Увесці ў вушы каму гл. увесці.
Угразнуць па вушы ў чым гл. угразнуць.
Улавіць вухам гл. улавіць.
Хоць (ты) вушы затыкай гл. затыкаць 1.
Хоць ты ў вуха кладзі гл. класці.
Як злавіць вухам гл. злавіць.
Як у вуху — зацішна, цёпла.