Трэ́пці ‘стаптаны, зношаны абутак’ (паст., Сл. ПЗБ; чэрык., ЛА, 4). Няясна; відаць, можа быць звязана з трэпаць (гл. трапаць2) ці трапятаць (гл.), параўн. польск. trzepiot, trzpiot ‘легкадумны, несур’ёзны чалавек’. Меркаванне Грынавяцкене — з літ. trèpčiai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 142) — цяжка прыняць па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах. Хутчэй кантамінацыя трэ́пы1 і тапці (гл.) або запазычанне з польск. trepcie (Вілен. сл.), мн. л. ад trepek, trepka ‘прымітыўны абутак на драўлянай падэшве, прымацоўваўся да нагі пры дапамозе раменьчыкаў’, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туніня́ць ‘гнісці’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Мяркуецца, што ўтворана ад назоўніка *туніня ‘гніль’. Апошняе мае паралелі ў балг. дыял. туне́ ‘плесня’ або тунъ́ ‘плесня; смурод’, туня́съм ‘пакрывацца плесняй’, макед. дыял. тунясва ‘тс’, якія Рачава (Этимология-2003–2005, 185) разглядае як «утварэнні праславянскага тыпу», звязаныя з балг. то́на ‘ўсмоктваць, убіраць’, што фанетычна і семантычна цяжка давесці. Хутчэй з улікам беларускага матэрыялу, да прасл. *tunʼa ‘гніль, плесня’ ад прасл. *tuxnǫti/*tǫxnǫti ‘псавацца, пратухаць’, параўн. укр. тухи́ня ‘гнілое балота’, гл. тухнуць. Параўн. туняшка, тунець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́рыць ’перыць, біць пранікам (бялізну, палатно)’ (Варл., Сл. ПЗБ; докш., маладз., Янк. Мат.; ЛА, 3), ’біць, лупцаваць’ (докш., Янк. Мат.; паст., Сл. ПЗБ), ’мяць, драць’: мядзьвѣдзь давай пярыць чорта (барыс., Шн. 2), пя́ръць ’працаваць празмерна многа, цяжка’ (міёр., Нар. лекс.), сюды ж пя́раны ’мыты, памыты (пра бялізну)’ (астрав., Сл. ПЗБ). Гл. пе́рыць; паўночна-заходняя арыентацыя варыянта з пя‑ сведчыць аб магчымым балтыйскім фанетычным уплыве (т. зв. гіпер’яканні), параўн. Левін, American Contrib. to the 13th Intern. Congr. of Slavists, 2003, 142–143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перажы́так ’тое, што захавалася ад мінулага і не адпавядае сучасным нормам’ (ТСБМ), перажы́тасць ’перажытак’ (Яруш.), перажы́так і перажы́ткі ’перажыванне, тое, што ў жыцці давялося перажыць’ (валож., Жыв. сл.), перажы́ткі ’хваляванне, турботы’ (паст., Сл. ПЗБ), перажы́ты, перажыву́шчы ’той, хто вельмі хвалюецца’ (маст., ашм., паст., Сл. ПЗБ), перэжы́тка ’перажыванне’, перэжы́точноцяжка, хвалююча’ (ТС). Укр. пере́жи́ток, рус. пережи́ток ’переживания’, польск. przeżytek ’перажытак’, чэш. přežitek, славац. prežitok ’тс’, prežitosť ’устарэласць’. Прасл. *per‑žit‑ъkъ ’перажыванні, якія прыйшлося перажыць у жыцці’, пазней — ’перажытак’. Да пера- і жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірва́ць і (пасля галосных) рваць, (і)рву́, (і)рве́ш, (і)рве́; (і)рвём, (і)рвяце́, (і)рву́ць; (і)рві́; незак., што.

1. Вырываць рэзкім рухам, з сілай выхопліваць.

І. з рук грошы.

2. Аддзяляць, адрываць ад сцябла, галінак (кветкі, плады і пад.).

І. яблыкі.

3. Раздзяляць на часткі, разрываць.

І. ніткі.

І. паперу.

4. Разбураць, узрываць што-н.

І. чыгунку.

5. перан. Спыняць, разрываць.

І. адносіны.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Нарываць (разм.).

Палец ірве.

7. Выдаляць хірургічным шляхам (пра зубы).

І. зубы.

Ірваць бакі (жываты) (разм.) — моцна смяяцца, заходзіцца ад смеху.

Ірваць жылы (кішкі, пуп) (разм.) — цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце.

Ірваць з рук (разм.) — купляць нарасхват.

Ірваць на сабе валасы (разм.) — быць у адчаі, моцна перажываць.

|| аднакр. ірвану́ць і (пасля галосных) рвану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кроў, крыві́; Т кро́ўю і крывёй, ж.

1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў.

Артэрыяльная к.

2. перан. Блізкае кроўнае сваяцтва.

Адной крыві.

3. Пра пароду жывёл.

Бульдог чыстай крыві.

Гарачая кроў — пра тэмпераментнага чалавека.

Кроў за кроў — помсціць забойствам за забойства.

Кроў з малаком — пра чалавека з румяным свежым тварам.

Кроў іграе (кіпіць) у каго — пра багацце жыццёвых сіл, энергіі.

Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) — пра пачуццё жаху, моцнага перапуду.

Льецца (праліваецца) кроў — пра масавае забойства, звычайна ў час вайны.

Плоць ад плоці, кроў ад крыві (кніжн.) — аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.

Псаваць кроў каму — псаваць настрой, раздражняць.

Сэрца кроўю абліваеццацяжка каму-н. ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю.

Умыцца кроўю — быць збітым.

|| прым. крывяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

К. ціск (ціск крыві ў сасудах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Казе́лец1 ’расліна Ranunculus acer і пад.’ (БРС, Бяльк., Гарэц., Касп., Мядзв.), ’ветраніца’, ’расліна, якая мае ядавітыя ўласцівасці’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Укр. козелець ’Ranunculus acer’, рус. козелец ’ровныя віды Ranunculus’. Звяртае на сябе ўвагу, што асноўныя фіксацыі слова з такім значэннем выяўлены на смал. і валаг. тэрыторыі, а спарадычныя фіксацыі такой назвы для некалькіх іншых, больш далёкіх раслін адзначаны і на іншай рускай тэрыторыі. Меркаваць аб украінскай тэрыторыі цяжка. У польск. мове kozielec адзначана ў XVI ст. для расліны Anemone ranunculoides, тое ж і рус. козелец, што можа азначаць другасны перанос (расліны, падобныя кветкамі і інш.). Чэш. дыял. kozelee, абазначае іншую расліну і матывацыя там (па паху карэнішча) іншая. Словаўтварэнне цяжка вытлумачыць, зыходзячы з бел. асноўнай формы з націскам на другім складзе, магчыма, гэта форма позняя. Слаўскі (3, 33) адзначаў, што польск. формы koziełek (ст.-польск., адзначаная прыблізна каля 1500 г.) — вынік кантамінацыі kozłek і kozielk; ст.-польск. koziełek суадносіцца са ст.-польск. koźlec ’казёл’; параўнаць зах.-слав. і ўсх.-слав. формы цяжка.

*Казе́лец2, козелец ’расліна сівец, Nardus stricta’ (лсльч., Нар. лекс.). Такія назвы, як бел. пясюк. чортава барада, укр. мичка, псяга, свинюх, щетячка, шерстянка, адназначна характарызуюць гэту цяжкую для касьбы траву. Да семантыкі параўн. яшчэ бел. казаваты ’пра цвёрдае валакно лёну ці пянькі’ (КЭС, лаг.), балг. козина ’поўсць казы, ваўка або іншай жывёлы’.

Казе́лец3 ’прырэчнае і наогул нізкае лугавое месца, дзе расце казелец Ranunculus Flammula’ (слаўг., Яшк.). Відавочна, да казелеці, аб падобным тыпе ўтварэння параўн. мохпрыбалоцце, балота’ падрабязней гл. Талстой, Геагр., 164–165.

Казе́лец4 ’хвароба ног, накшталт падагры’ (талач., Мядзв.). Рэгіянальнае ўтварэнне, назва суадносіцца з асновай казёл‑ і далей да каза (гл.), аб словаўтварэнні параўн. казелеці. Што датычыць семантыкі, то неабходна звярнуць увагу на больш шырока вядомае казінец ’хвароба ног у коней, пры якой нага згінаецца і становіцца падобнай на казіную’, якое адрозніваецца ад разглядасмага слова і больш празрыстай структурай і відавочнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ра, ‑а, н.

1. Стан глыбокага смутку, душэўнага болю, выкліканы якім‑н. няшчасцем. Маці ў горы і бацька ў горы — Сын, Васілёк, трэці дзень ужо хворы. Панчанка. На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора. Гілевіч. // Няшчасце, бяда, якія выклікаюць такі стан. Зіна сядзела на траве і плакала, бяссільна, жаласна, як плача чалавек, да якога прыйшло непапраўнае гора. Карпюк. Людзі бачылі, як загінулі жонка і маленькі сын Аляксандрава. Ён цяжка перажываў тое гора. Дадзіёмаў.

2. Жыццёвыя нягоды, мукі, нястача. Тут пад ярмом кароны жыў, Цярпеў галечу, крыўду, здзек І чалавекам век не быў Забіты горам чалавек. А. Александровіч. У калгасе працаваць — гора і бяды не знаць. З нар.

3. у знач. вык. Разм. Бяда, няшчасце. Вось гэта грэбля — бяда і гора мікуціцкае. Колас. // безас. Цяжка, бяда каму‑н. Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора; Зашумела Украіна, — Гора панам, гора! Купала.

•••

Глынуць гора гл. глынуць.

Гора гараваць гл. гараваць.

Гора горкае — вялікае несуцешнае гора.

Дапамагчы гору (бядзе) гл. дапамагчы.

Заліць гора гл. заліць.

З горам папалам гл. папалам.

І гора мала каму гл. мала.

(І) смех і гора гл. смех.

У горы жыць ды з перцам есці гл. жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́паць ’марудна ісці, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Др.-Падб., Нік. Посл., Сцяшк., Бір., Юрч., КЭС, лаг.). Лічыцца балтызмам. Рус. клыпаць ’тс’. Параўн. літ. klỹpti ’кульгаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 54 з літаратурай). Але, як адзначыў Трубачоў (Эт. сл., 10, 81–82), наяўнасць серб.-харв. кли̏пати(се)цяжка ісці, калываючыся ад стомы’, якое можна разглядаць як адпаведнік бел. клыпаць, укр. клипати, пярэчыць версіі аб балтыйскім паходжанні апошніх слоў і робіць верагоднай гіпотэзу аб прасл. klypati, якое адпавядае літ. klū́poti ’стаяць на каленях’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)