Туня́шка ‘гнілое дрэва’ (клім., Мат. Маг.). Звязана з туніняць ‘гнісці’ (гл.), памянш. да *туня ‘гніль’ (< прасл. *tunʼa), па ўзоры гнілу́шка ‘абломак гнілога дрэва’. Пададзенае ў слоўніку Бялькевіча тупя́шка ‘гнілое палена’ (Бяльк.) можа быць вынікам недакладнай расшыфроўкі рукапіснай фіксацыі або другаснага збліжэння з тупы (гл.), у семантыцы якога, аднак, няма значэння ‘гнілы’. Да ту́нны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)