Клім ’злодзей’ (Рам.). Параўн. польск. klimkować, klinko‑ wać, klinikiem rzucać ’падманваць, ашукваць’. Зафіксавана ўпершыню ў помніках на беларускай моўнай глебе (Будны, XVI ст.). Паводле Брукнера (234), гэтыя выразы ўзніклі ў сувязі з дыскусіяй аб аўтэнтычнасці твораў папы Клімента I. Супраць Слаўскі (2, 225), які лічыць, што klimkować звязана з кипъкъ: klinkiem > klimkiem. Пры гэтым прыводзяцца такія паралелі: бел. клінок ’падман’ (у выразе клінкі падбіваць). Аналагічныя фразеалагізмы ёсць і ў іншых славянскіх мовах (гл. клшокз). На карысць гэтага тлумачэння сведчыць, паводле Слаўскага, варыянт klinkować. Калі гэта версія справядлівая, трэба лічыць лексему клім як рэзультат зваротнага словаўтварэння ад klimkować.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гла́бка ’верхняя планка ў драбінах воза’ (Шатал.). Параўн. укр. гла́бці ’лубкі ў санях; сані, абшытыя лубкамі’ (Грынч.). Паводле Рудніцкага (637), вытворнае ад асновы *glab‑, якая чаргуецца з *glob‑ (аб гэтай апошняй гл. Рудніцкі, 650) і ад якой утварылася таксама аглобля, галобля і да т. п. Гл. яшчэ ў Фасмера, 1, 413: глоба́ ’папярочная бэлька, жардзіна, доўгі шост’, укр. глоба́ ’дрэва, якое расце коса; жалезны клін’. Гэта група слоў, паводле Фасмера, адносіцца да рус. огло́бля. балг. сглобя́ ’збіраю, змацоўваю’, польск. głobić і г. д. (аб далейшых сувязях гл. у Фасмера). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 291 (пад głobić).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гульта́й ’гультай’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 1). Слова не вельмі яснага паходжання. Параўн. рус. гультяй, гультай ’тс’, укр. гультай, гільтай. Сабалеўскі (Slavia, 5, 448) выводзіў гэтыя словы з *гольтай. Фасмер (1, 473) звязваў гультай з гулять. Польск. hultaj, holtaj, паводле Слаўскага (1, 435–436), запазычана з укр., якое быццам паходзіць з даўняга *golьtajь *golьtjajь (так ужо ў Сабалеўскага), да *golъ ’голы’. Адносна суфіксацыі і магчымых балтыйскіх уплываў параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 24. Паводле Трубачова (Эт. Сл., 7, 171), зыходным з’яўляецца назва дзеяча тыпу *gulʼajь (ад *gulʼati) з суфіксам ‑jь. Формы тыпу гульта́й другасныя (з эпентэтычным ‑t‑). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раме́снік ’саматужнік’ (ТСБМ, Нас.), рамясні́к ’тс’ (Сл. ПЗБ), ramiéśnik ’чалавек, што мае нейкі талент у руках’ (Варл.). Параўн. ст.-польск. rzemięślnik ’тс’, дзе насавы лічыцца гіперправільным (Фасмер, 3, 469). Імаверна, першасная форма *remes‑/*remest‑/*remęs‑, параўн. ст.-літ. remẽsas ’рамеснік’, remẽstas ’рамяство’, лат. remesis ’цясляр’, што дало вытворныя рамеснік і рамяство (гл.). Меркаванне Аткупшчыкова (Лекс. балтызмы, 31–35) пра балтыйскую аснову, параўн. ст.-літ. remẽsas ’рамеснік’, лат. remesis ’цясляр’, паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 147), недастаткова аргументаванае. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 237) — паланізм (< польск. rzemieślnik), які выцясніў з XIII ст. вядомы яшчэ з часоў “Рускай Праўды” царкоўнаславянізм ремьствьник/ремественик ’рамеснік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́цер ‘кавалак (сала)’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ‘вялікі кусок сала’ (бярэз., бых., кіраў., ЛА, 4), скіце́р ‘свежаніна, якую даюць суседзям, родным’ (Мат. Гом.), ст.-бел. скитера (скитерть) ‘кавалак сала’ (1530 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119). Паводле Непакупнага (Связи, 195–196), слова ў формах скіцер, аскіцер паходзіць з літ. sketerà ‘шыя (жывёліны); карак’, sketẽrius ‘тс’, ‘кавалак сала’, якое ў значэнні ‘свежаніна; кавалак мяса або сала, што нясуць суседзям пасля забою свінні (цяляці, авечкі)’ распаўсюджана ў Жлобінскім р‑не, на Чачэршчыне і ў Быхаўскім р‑не. Аднак, паводле яго заўвагі, ‑і‑ застаецца няясным. Агляд літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́тка ‘бляшаная трубка пры серах у калаўротку, праз якую праходзіць нітка’ (бельск., Ніва, 1979, 7 студз.). Запазычана як тэрмін, хутчэй за ўсё, з ням. Dütte ‘скручаны з паперы кулёк, трубка’ (Брукнер, 585), н.-в.-ням. Tüte, Tute ‘конусападобны скрутак з паперы’, ід. tut ‘тс’, праз. польск. tutka ‘тс’ і ў пераносных значэннях (Борысь, 655; Вінцэнц). Параўн. балг. ту́туля ‘цэўка’, якое семантычна — паводле значэння бліжэй да беларускага слова, што, на думку Куркінай (Этимология–1971, 77), можа ўзыходзіць да *tyti (гл. тыць) або мець мажлівую сувязь з чэш. мар. tutati ‘трубіць’, паводле Махэка₂ (662) — гукапераймальнага паходжання, аднак вузкая тэрміналагізацыя такія збліжэнні робіць малаверагоднымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр. дыял. жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лесцік ’спадніца з даматканак палатна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да прасл. kolo, kolese ’кола’ (паводле формы спадніцы). Словаўтварэнне вельмі архаічнае:⇉kolestito < z < Zkoles‑t‑ik7 > . Пры дапамозе суфікса -/τ > могуць утварацца назоўнікі ад назоўнікаў (SP. 2, 36–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ўка1 ’дзеянне паводле дзеяслова каваць (ТСБМ) (гл. каваць).

Ко́ўка2 ’доўгі шост з патаўшчэннем на канцы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kúoka ’дубіна’ (там жа, 2, 508), ’калатуша для разбівання камякоў на раллі’ (Касп.). Запазычанне з літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́гма ’догма’ (БРС). Рус. до́гма, укр. до́гма. У рус. мове запазычанне з лац. мовы (лац. dogma < грэч.) у XVII ст. Ст.-бел. догма (вядомае з слоўніка Бярынды, гл. Булыка, Запазыч.), паводле Булыкі (там жа), узята прама з грэч. δόγμα.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)