паўднёвы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поўдня ​1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас. Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены. Асіпенка. // Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер. // Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.

•••

Паўднёвы захад гл. захад.

Паўднёвы ўсход гл. усход.

паўднёвы 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паўдзённы ​1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам. Колас. Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Пакрывацца потам. Шаройка моцна пацеў і раз-поразу выціраў твар вялікай бруднай хусткай. Шамякін. Кастусь параіў .. [Алесю]: — Скінь ватоўку, менш будзеш пацець. Ваданосаў. // перан.; над чым і без дап. Разм. Затрачваць на што‑н. многа працы, намаганняў; працаваць над чым‑н. доўга, упарта. Цэлы дзень пацеў Янка над сваім сплавам. Дамашэвіч. На плошчы, быццам пнёў у лесе, статуй. Пацелі скульптары не годы, а вякі. Прануза.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца вільготным налётам. Сцяна пацее ад вільгаці. □ Пасля дажджу пацела, Дымілася зямля. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцячы́, сцяку, сцячэш, сцячэ; сцячом, сцечаце, сцякуць; пр. сцёк, сцякла, ‑ло; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Збегчы па нахіленай паверхні ўніз (пра вадкасць). Як сцякла вада і тужэла зямля, абмытае каменне на ўзлеску блішч[а]ла пад сонцам. Чорны.

2. Знемагчы ад страты крыві. А калі знянацку куля Абарве маё жыццё, Помні, за цябе, матуля, Сын крывёю чыстай сцёк. Астрэйка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вычарпацца, скончыцца. Калі ёсць мукі скрыня, то і свіння — гаспадыня, а калі мука сцячэ, дык і гаспадыня не спячэ. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы. Напэўна, у нашым выратаванні немалая заслуга і лодкі, вельмі пад’ёмістай і ўстойлівай на вадзе. Кірэенка. Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую. Палтаран. Вось нарэшце зямля — цвёрдая і ўстойлівая. Мележ.

2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны. Устойлівыя цэны. Устойлівая валюта. Устойлівы характар. □ Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур. «Звязда». // Замацаваны традыцыяй. Устойлівы звычай.

3. перан. Які не паддаецца пабочнаму ўплыву, змяненню; стойкі. Устойлівыя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рхнуць, ‑не; незак.

1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.). Коса, з-пад ветру, пасыпаліся снежныя крупы, і зямля пад нагамі стала .. шэрхнуць. Ракітны. Над Лужаснам успыхвалі ракеты. Іх дрыготкае святло клалася на дарогу. На ёй шэрхлі лужыны. Новікаў.

2. Нямець, дзеравянець (пра цела і яго часткі). Фінця Паўлаўна раптам адчула, як усё яе цела шэрхне. Няўжо надышоў канец? Грамовіч. Не трэба, Ніна — у .. [Барыса] пачаў шэрхнуць язык. — Дзякую за падтрымку. Шлег. Пасля званка [вучні] чакалі Чаславу Карлаўну.., прыслухоўваючыся, як у вадасцёкавай трубе холадна, аж шэрхне скура, шуміць дажджавая вада. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Байда́нзямля, пакінутая для пашы’ (Нас.), ’адкрытае месца’ (Касп.), ’месца на сенажаці, дзе расце толькі маленькі густы сівец, а іншая трава не расце’ (докш., Янк. Мат.), ’будан, выган’. Рус. дыял. байда́н ’пустэча, незабудаванае месца; узвышша; карагод, вясёлая гульня на паветры’. Ужо Даль лічыў, што гэта, магчыма, змена слова майдан. Гэта версія пераконвае. Гук б‑ на месцы м‑ можа быць вытлумачаны фанетыкай цюркскіх моў (у некаторых мовах пачатковае м‑ пераходзіць у б‑). Адносна значэння параўн. шырокую семантыку слова майда́н, якая амаль поўнасцю супадае ў гэтых словах. Параўн. і рус. дыял. буйда́н (тульск.), буя́н ’адкрытае з усіх бакоў, узвышанае месца, базарная плошча; амбар’, якое Трубачоў, Дополн., 1, 257 (пад буя́н), таксама лічыць цюрк. варыянтам слова майда́н. Параўн. буда́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяза́: ŭ łaziè na trapieziè siedzić kazá na adnoj naze. — Hryb (ваўк., Федар., 4, 470), што адпавядае зах.-палес. трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’, сюды ж трэбеза́ ‘густы зараснік на балоце і рацэ’ (Бес.). Няясна (ЕСУМ 5, 640), параўн. трапеза1. Параўн. таксама укр. нетрипе́за ‘непраходны зараснік’, якое Ніканчук (Лесная лекс., 10) збліжае з нетра (гл. нетры), што сумніўна. Сюды ж, магчыма, польск. trepież, trepeza, trabeza, trepicha ‘балота, дрыгва’, якія Талстой (Геогр., 176) спрабуе звязаць з дзеясловам *trepetati, мяркуючы пра ўсходнеславянскае паходжанне, гл. трапятаць. Хутчэй за ўсё, звязана з трапаць1 (< *trepati: *trapiti: *trap‑, сюды ж чэш. střapiti ‘рваць на кавалкі, драць’, гл. Куркіна, Культура, 104–105), першаснае значэнне ‘неапрацаваная зямля’ ва ўкраінскай форме з адмоўем. Гл. і трупізнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́ ’паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр. полоса ’паласа’, польск. plosa ’палоска зямлі, поле’, серб.-харв. пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл. polsa. Роднасныя с.-н.-ням. falge, ’поле пад парам’, бав. falg, англ.-сакс. fealg, англ. fallow, с.-в.-ням. valgen ’пераворваць’, гальск.-лац. olcaзямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ. pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патало́к, потоло́к, патоло́ка, ’столь’ (жлоб., Мат. Гом.; тарн., Анім.), светлае ’верхняя частка рамачнага вулля’, рэч. ’вышкі’ (Мат. Гом.), рус. потоло́к, потоло́ка ’тс’. Фасмер (3, 345) найбольш імавернай лічыць версію паходжання гэтага слова з *потолъкъ, якое з тьло ’дно’ і ў якасці роднасных прыводзіць літ. pãtalas ’ложак’, ст.-прус. talus ’падлога’, ст.-інд. talam ’раўніна’, ст.-в.-ням. dilla ’дошка, масніца’, лац. tellūsзямля’, ірл. talam ’тс’ (аналагічна Траўтман, 321; Зубаты, AfslPh, 16, 417 і інш.). Пізані (RL, 1, 1950, 271) намагаецца вытлумачыць форму потолок з *полатокъ (якое з *полатъ — адпаведнік лац. palātum ’скляпенне’); Паэта (Atti della Ассаdemia nazionale dei Lincei, 359, серыя 8, Roma, 1973, 7–12) слова потолок выводзіць з *pod‑tolokъ, якое ад толо́чь ’таўчы’ — непераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захіста́цца сов.

1. закача́ться, зашата́ться; заколеба́ться;

слуп ~та́ўся — столб закача́лся (зашата́лся);

зямля́ пад нага́мі ~та́лася — земля́ под нога́ми заколеба́лась;

ён ~та́ўся і ўпаў — он закача́лся (зашата́лся) и упа́л;

2. перен. (стать непрочным, неустойчивым) заколеба́ться, зашата́ться, пошатну́ться;

яго́ аўтарытэ́т ~та́ўся — его́ авторите́т пошатну́лся;

3. перен. (впасть в нерешительность) заколеба́ться;

су́ддзі ~та́ліся — су́дьи заколеба́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)