Жу́жалкі ’частка кумпяка (бядра)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. жужулачкі, журжа1 ’назвы цацак, што робяцца з касцей парасячай ці авечай нагі’. Параўн. рус. дыял. раст. журжелка ’цацка з косці’, ’бабка (для гульні)’, ’доўгая, худая нага’, кур. жижки ’калені’ (націск?). Жу‑, як і ў іншых згаданых словах, можа ўзыходзіць да і.-е. *geu‑ ’згінаць, скручваць’ (> *žu‑), прадстаўленага, напр., у літ. gur̃nas ’шчыкалатка; пятка; костка, што тарчыць’, лат. gùrns ’сцягно, кумпяк, костка сцягна, кумпяка’, хец. ku‑u‑tar (kuttar) ’верхняя частка пляча’, ісл. kjũka ’частка пальца’. Другое ж можа быць ці рэфлексам старога пашырэння ‑g‑, як у названай ісл. форме, ці паўтарэннем, ‑l‑ стары суфіксальны элемент, ‑ьk‑ новы суфікс. Покарны, 1, 393–398; Фрэнкель, 178–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та1 ’то’ злучнік (Сержп.; гродз., Нар. лекс.), та ’гэта’ (Ян.). Укр. та ’і; але’, стараж.-рус. та ’і; і, ды’, серб.-харв. та ’ды, так, от жа’, макед. та ’і, ды’, балг. та ’і, ды; таму, каб’, ст.-слав. та ’і, ды’. Відаць, стары дублет то (гл.), што ўзыходзіць да прасл. займенніка *tъ ’той’, роднаснага літ. tuojaũ, tuõj ’зараз, адразу, неадкладна’, грэч. τῶ ’тады, потым’; далей да хец. ta ’і’, ст.-інд. tāt ’у выніку чаго’ (Фасмер, 4, 5; ESSJ SG, 2, 627–631; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 498). Адносна магчымай сувязі са злучнікам да ’ды’ (Бяльк.), ’ды, і; а потым, але’ (ТС) гл. Копечны, Этимология–1967, 26–27.

Та2. Гл. тая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрадве́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ідзе ад вякоў, не перастае існаваць; адвечны. Большая частка .. [выспы] пакрыта спрадвечнымі льдамі, а на меншай жывуць эскімосы і наезджыя каланісты-датчане. Дубоўка. Яно спакойнае, урачыстае, спрадвечнае жнівеньскае неба. Навуменка. Гудзе зямля, звіняць прасторы на свой стары, спрадвечны лад. Колас. Усё ішло само па сабе, падпарадкоўваючыся спрадвечным законам. Чаркасаў. // Шматвяковы, векавы; вельмі стары. Спрадвечны бор. □ Вецер ідзе над лесам, трашчыць і гудзе ў верхавінах спрадвечных дрэў. Чорны. Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны. Паслядовіч.

2. Які існуе здаўна; старадаўні. Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі; бабулі і мамы развешваюць ад елкі да бярозкі памытую бялізну, а ў нядзельныя раніцы, па старому, спрадвечнаму звычаю, пякуць у зямлянках аладкі для ўнукаў і дзяцей. Брыль. // Які вельмі даўно мінуў, вельмі даўні. Рабілі рупна і з веданнем, як робяць з часоў спрадвечных другія зямныя справы. Вярцінскі.

3. Карэнны, пастаянны, асноўны. Белавежскія зубры, спрадвечныя жыхары старадаўніх лясоў, знаходзяцца зараз і на беларускім баку пушчы. В. Вольскі. Была яшчэ адна немалаважная прычына: спрадвечнаму земляробу цяжка прызвычаіцца да гарадскога жыцця. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лама́ць, ламлю́, ло́міш, ло́міць; ламі; лама́ны; незак.

1. што. Згінаючы або ўдараючы з сілай, аддзяляць часткі чаго-н. або раздзяляць што-н. на часткі.

Л. вецце.

Л. лёд.

2. Пашкоджваць часткі цела, косці; нявечыць, калечыць.

Л. крылы.

Л. ногі.

3. што. Разбіваючы, разбураючы, даводзіць да непрыгоднасці, псаваць.

Л. стары дом.

4. перан., што. Пераадольваць, знішчаць што-н. аджыўшае.

Л. старыя звычаі.

5. перан., каго-што. Рэзка (крута) змяняць.

Л. свой характар.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Выклікаць хваравітае адчуванне ламоты.

Ломіць косці.

Ламаць галаву над чым (разм.) — біцца над рашэннем якой-н. задачы, якога-н. пытання.

Ламаць шапку перад кім (уст.) — уніжацца, ліслівіць.

|| зак. палама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ны (да 2 знач.) і злама́ць, зламлю́, зло́міш, зло́міць; зламі; злама́ны (да 1—4 знач.); наз. пало́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (да 2 знач.).

|| наз. лама́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і ло́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цягну́цца, цягну́ся, ця́гнешся, ця́гнецца; цягніся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размяшчацца на вялікай адлегласці, прасторы.

Уздоўж ракі цягнуўся луг.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Валачыся па зямлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца ў даўжыню, шырыню ад нацягвання.

Рызіна цягнецца.

4. да каго-чаго. Выцягвацца, цягнуцца ў якім-н. напрамку.

Дзіця цягнецца ручкамі да цацкі.

Расліны цягнуцца да сонца.

5.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Доўга, марудна праходзіць, працягвацца.

Справа цягнецца два гады.

Час цягнецца марудна.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца ў адным напрамку, адзін за адным.

Па дарозе цягнуўся абоз.

7. перан., за кім-чым. Імкнуцца да каго-, чаго-н.

Ц. да ведаў.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павольна распаўсюджвацца слабым струменем (пра пах, дым і пад.).

Ад кастра цягнуўся пах дыму.

9. 3 цяжкасцю ісці, плесціся (разм.).

Стары ледзь цягнуўся.

10. Адставаць ад іншых па якіх-н. паказчыках (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яшчэ́.

1. прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.

Падліць я. малака ў шклянку.

Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.

2. прысл. Ужо, у мінулым.

Купіў касцюм я. тры месяцы назад.

3. прысл. Да гэтага часу.

Стары я. рухавы.

Бацькі дома я. няма (пакуль няма).

4. прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.

Я. паспею на аўтобус.

Я вам я. спатрэблюся.

Я. малады.

5. прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.

Ён я. ніжэй сагнуўся.

6. злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н.; хоць.

Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.

7. часц. Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.

Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў!

Акучнік забраў Сяргей. — Які я.

Сяргей?

Яшчэ б (разм.) — было б недарэчы, калі б не...

Я. б ты не быў задаволены!

Яшчэ нічога (разм.) — да некаторай ступені здавальняюча.

Гэта я. нічога.

Яшчэ які (разм.) — такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стара́цца ‘рупіцца, імкнуцца’, ‘прыкладаць намаганні, шчыраваць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Ян., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3), старе́цца ‘рупіцца, клапаціцца’ (Нас.), стара́нны, стара́тлівы, старэ́нны ‘клапатлівы; хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), ст.-бел. старати сѧ ‘тс’, старѣють сѧ ‘стараюцца’ (Карскі 2-3, 388). Параўн. укр. стара́тися, рус. стара́ться, польск. starać się, в.-луж. starać so, н.-луж. staraś se, чэш. starati se, славац. starať sa, серб.-харв. ста̏рати се, славен. stȃrati se, балг. стара́я се ‘старацца’. Прасл. *starati sę ‘мучыцца з чым-небудзь, імкнуцца да чаго-небудзь, старацца’, якое да і.-е. *(s)ter(ə)‑/*(s)trě‑; гл. Борысь, 575. Роднаснае лат. starîgs ‘старанны’, літ. starìnti ‘цягнуць з цяжкасцю’, ст.-прус. stūrnawiskan ж. р. Тв. скл. адз. л. ‘сур’ёзнасць, важнасць’, англ.-сакс. stierne ‘сур’ёзны, строгі’, лац. sternāx ‘упарты, заўзяты’ (Фасмер, 3, 746 з літ-рай). Меркавалі таксама, што слова роднаснае стары, гл. (Скок, 3, 328; Брукнер, 513; Гуйер, LF, 50, 1923, 319–320, Шустар-Шэўц, 1354–1355). Махэк₂ (574) у якасці паралеляў прыводзіць яшчэ ням. stören, ст.-в.-ням. stōran ‘перашкаджаць’. Версію пра этымалагічную тоеснасць *starati (sę) з прасл. *terti (гл. церці), што грунтуецца на славен. tárati ‘мучыць’, ‘напружана працаваць’, terati ‘дапытваць, мучыць’ і пад., прапануе Куркіна (Этимология–1994–1996, 207), што патрабуе падмацавання матэрыялам іншых славянскіх моў. Гл. таксама Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 77–82: спроба, грунтуючыся на бел. ста́рыць ‘садраць’, давесці паходжанне *starati sę ад *terti, гл. церці; параўн. таксама старкава́ныстары, зморшчаны’ (Сцяшк. Сл.) ад та́ркаць, та́рыць ‘церці на тарцы’, ‘штурхаць’ (там жа). Гл. агляд версій у Новое в рус. этим., 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрый ‘дзядзька па бацьку’ (Нас., Байк. і Некр.; іўеў., Сл. ПЗБ; Бес., Янк. БП), стры́ек ‘брат бацькі’ (Скарбы), стрыёк ‘тс’ (Нас.), стрые́чка ‘дочка дзядзькі’, ст.-бел. стрий, стрый ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон), стрыеве ‘дваюрадныя па лініі маці’ (там жа). Параўн. укр. дыял. стрий ‘дзядзька па бацьку’, рус. дыял. строй ‘дзядзька па бацьку; калека, жабрак’, стараж.-рус. стрыи, стръи, строи ‘брат бацькі’, польск. stryj, каш. strij, в.-луж. tryk, чэш., славац. strýc ‘стрый; наогул стары чалавек’, славен. stríc ‘брат бацькі або маткі’, серб.-харв. strȋc, балг. дыял. стри́ко, макед. дыял. стрико ‘стрый, дзядзька, дарослы мужчына’, ст.-слав. стрыи, ‘тс’. Прасл. *stryjь, *strъjь ‘стрый’. Этымалагічныя версіі розныя. Паводле Мікалы (Ursl. Gr., 65), славянскае слова набліжаецца да лац. patruus ‘стрый’, ст.-інд. pitr̥vyas, авест. tūirya‑, ст.-в.-ням. fetiro/fatirro ‘тс’, ням. Vetter ‘пляменнік’ і ўзнікла, відаць, на аснове і.-е. *pətru̯i̯o‑ ‘бацькоўскі’, прыметніка ад і.-е. *pəter‑ ‘бацька’ (параўн. лац. pater ‘тс’), з больш ранняга *ptru̯i̯o‑ ‘кроўны, брат бацькі’ са змяненнем групы ptr > *str, або, як мяркуе Трубачоў (История терм., 79–81), з улікам авестыйскай формы з ttr > str. Доўгае ‑y‑ у корані развілося з напружанага ъ перад i. Гэтую версію падтрымліваюць Мее, Études, 393; Лер–Сплавінскі, JP, 24, 44; Махэк₂, 584. На іншую думку, слав. *stryjь роднаснае літ. *strūjus ‘дзед’, ст.-ірл. sruithстары, паважаны’, вал. strutiu ‘тс’; гл. Буга, РФВ, 75, 147; Траўтман, 290; Брукнер, 522; Покарны, 1037. Супраць Трубачоў, тамсама. Агляд этымалогій гл. яшчэ Фасмер, 3, 780; Сной₁, 614; Бязлай, 3, 328; Борысь, 583; Шаўр, Etymologie, 73–74; ЕСУМ, 5, 442.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; пр. пажыў, ‑жыла, ‑ло; зак.

1. Жыць, існаваць нейкі час. Не можа быць, каб.. [Карага] яшчэ не пажыў на свеце. Колас. // Пражыць яшчэ нейкі час. [Стафанковіч] думаў пра тое, што ён многа год пражыў на свеце, што ён стары, што доўга не пажыве. Чорны. Блажэвіч усміхнуўся: — Не шкадуйце мяне і не хавайце загадзя. Я яшчэ пажыву. Шыцік.

2. Прабыць нейкі час дзе‑н., у каго‑н. Пажыць у вёсцы. □ Пасля дэмабілізацыі Сяргей пажыў ва Узлессі мала. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; незак.

1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца. Тайна заставалася неразгаданай, і камандзір непакоіўся, што яна можа прынесці вялікія непрыемнасці. Шчарбатаў. Валя.. некалькі разоў набірала нумар шпіталю і, хоць адтуль казалі, што непакоіцца няма чаго, чакала страшнай навіны. Мележ. З лесу, ледзьве перастаўляючы ногі, ішлі тыя, з-за каго так непакоіліся члены групы. Новікаў.

2. Праяўляць клопат, турбавацца. Маці захадзілася каля стала, стары некуды выйшаў. Люба звярнулася да свякрухі: — Чаго вы непакоіцеся, быццам мы з галоднага краю... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)