клеймава́ць, кляймую, кляймуеш, кляймуе; незак., каго-што.

1. Ставіць кляймо, знак на якіх‑н. прадметах, вырабах. Клеймаваць тавар. Клеймаваць палатно. // Выпальваць кляймо на скуры жывёлы. Клеймаваць коней. // Выпальваць метку на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 г.).

2. перан. Сурова асуджаць; бічаваць, ганьбаваць. Клеймаваць віноўнікаў вайны. / чым (у спалучэнні са словам «ганьба»). Сябры, сягоння наша пакаленне, Як самых чэсных, знае ўся зямля. Кляймуйце ж ганьбай тых, чыё сумленне Каштуе гэтак танна: паўрубля! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пясча́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пяску, пяскоў. Пясчаны край. Пясчаныя залежы. // Які складаецца з аднаго пяску, пакрыты пяском, пяскамі. Пясчаныя рачныя выспы. Пясчаная сцежка. Пясчаныя пустыні. □ Разгалістыя сосны.. раскінуліся на пясчаным узгорку. Колас.

2. З вялікай прымессю пяску; пескаваты. Пясчаная глеба. Пясчанае поле. □ Ворная зямля ў малінаўцаў была.. напалову палеская — пустая і пясчаная. Чарнышэвіч.

3. Як састаўная частка назваў раслін і жывёл, што растуць або жывуць на пяску, у пясках. Пясчаная акацыя. Пясчаны барсук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаста́йны, ‑ая, ‑ае.

Неаднолькавы з другім (другімі) па якіх‑н. прыкметах. Вільготная зямля і начная цішыня даносілі разнастайныя гукі неўгамоннага жыцця. Колас. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Шамякін. // Які складаецца з неаднолькавых, непадобных асоб, прадметаў, элементаў і пад. Разнастайны жывёльны свет. □ Жыве разнастайны ў мястэчку народ: Рамеснікі, цеслі, сяляне. Глебка. Павестка дня вялікая і разнастайная. Крапіва. Вельмі багатыя і разнастайныя па тэматыцы, па вобразах, лірычных пачуццях перш за ўсё песні любоўныя. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галашчо́к ’моцны мароз’ (Шат., Яшкін), таксама ’замёрзлая зямля без снегу’ (Шатал.), ’першы лёд на балоце, на рацэ’, ’мёрзлыя рунныя палі, груд з азімымі пасевамі’, ’адкрытае месца, узгорак, дзе вецер здзімае снег; гальнае замёрзлае балота’ (гл. у Яшкіна, там і геаграфія слова). Сустракаецца і форма галашчо́ка (Яшкін). Аналагічныя словы ёсць у іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус. голоще́к ’галалёдзіца; чысты тонкі лёд без снегу’, укр. голощі́к, голощо́к ’галалёдзіца; лёд, непакрыты снегам’. Можна меркаваць, што ў аснове назвы ляжыць вобраз: ’голыя, замёрзлыя шчокі’, ’шчокі непакрытыя, таму замёрзлыя’. Усе іншыя значэнні другасныя, узніклі пры дапамозе метафарызацыі. Гэта асабліва адносіцца да розных назваў рэльефу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Друз ’шчэбень, друз’ (БРС), ’перабітая і засохлая камякамі зямля; смецце з зямлёй’ (Шат.), ’трэскі; смецце; кавалкі гліны, цэглы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. друз ’смецце’. Параўн. далей рус. друзга́ ’наогул усё рыхлае і сухое; смецце, сухое лісце і да т. п.’, друзг ’галлё’, ст.-рус. друскъ ’галлё’, польск. druzga ’асколкі і да т. п.’ Лічацца аддзеяслоўнымі ўтварэннямі прасл. характару (агляд форм гл. у Фасмера, 1, 543; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 5, 133). Не выключаецца, аднак, што некаторыя формы могуць быць самастойнымі ўтварэннямі ў паасобных слав. мовах. Гл. дру́згаць, друзгата́ць. Сюды адносіцца і бел. дру́зачка ’трэска, кавалачак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашні́ца, пашныца, пін. пашныця; пашня, пашня, зэльв., карэліц. пашыня ’збажына, збожжавыя’ (Булг., Выг., ТС, Янк. 1, Бір., Сл. ПЗБ; Доўн.-Зап., Пін.; вілен., барыс., Шн.; пін., Нар. лекс., ст.-дар., бялын., Нар. сл.; мазыр., Шн. 3), ’збожжа, рассыпанае для прасушкі’ (Ян.), ’усе пасенный культуры’, ’ворыва, ворная зямля, ралля’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ’паша’ (навагр., Сл. ПЗБ); ’збіраць мёд’ у выразе: Пчолы вядуць пашню (Маш.). Укр. пашня, пашниця ’збожжа’, рус. пашня ’поле’, ’аранне’, ’час ворыва’, ’збожжавыя на корані’, ’неабмалочаныя снапы’, пашница ’баразна’, ’збожжавыя’, ’час ворыва і жніва’, ст.-рус. пашьна. Усходнеславянскае. Да пажаць (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼa (Слаўскі, SP, 1, 138).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́талак ’чарэнь, ляжанка па нечы’ (рас., Шатал.). Няясиа; калі параўноўваць з рус. потолок ’столям то можа ўзыходзіць да */ь/ ’зямля, глеба’, гл. тло (Фасмер, 3, 345). Не выключана таксама этымалогія, што належыць Далю (3, 320), аб сувязі з талачыць (ад мачаха) ’убіваць, утоптваць’, што адлюстроўвае тэхналогію складвання печы, тады гэта адпавядае аддзеяслоўным утварэнням з по- са значэннем выніку дзеяння. Параўн. паталок (гл.). Гаўлава (Etym. Brunensia, 24–25) рус. маск. потолока ’гарышча’ суадносіць з прасл. */ь/о ’дашчатая падлога’, ’столь’ з іншай ступенню аблаўта, паралельнай прус. tolus ’падлога’, літ. tiles ’дашчатая падлога ў лодцы’, і аманімічным потолока ’талака’, што ўзыходзіць да прасл. *іьІко (> таўку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Торф ’рэшткі перагніўшых балотных раслін’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), торп ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), то́рпа ’тс’ (Некр. і Байк., Сцяшк.), торх ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), торх, торшо́к ’тс’ (Юрч., Растарг.), тор ’тс’ (Мат. Гом.). Запазычана (з наступнай фанетычнай адаптацыяй у народнай мове) праз польскую ці рускую мовы з ням. Torf (н.-ням., в.-ням. zurba, zurf, англа-сакс., англ. turf ’дзірван’, ст.-сканд. torf ’пук’), роднасным якому з’яўляецца ст.-інд. darbhás ’пучок травы’ (Васэрцыер, 233; Фасмер, 4, 87; Чарных, 2, 253; ЕСУМ, 5, 609). Аднак Міхельсон (Рус. мысль, 671) выводзіць лексему з араб. turabзямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ху́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю. Хуткі бег. Хуткая хада. □ Коні, узмакрэлыя ад далёкай дарогі і хуткай язды, як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць. Брыль. // Які імкліва перамяшчаецца ў прасторы, які вызначаецца вялікай хуткасцю. Прабягалі хуткія кур’еры За кароткім часам наўздагон. Глебка.

2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад. Арэшкін хоць і быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, і імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, а калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць. Шамякін. [Сяргей:] — Надта ж марудна кнот тлеецца... [Таня:] — Ах, які ты хуткі на ўсё. Машара. // Паспешлівы. [Андрэй] падаў паперку старэйшаму. Той узяў яе, кінуў хуткі погляд на напісанае. Самуйлёнак. Крушынскі аглядваецца па баках, хуткімі крокамі выходзіць з лесу. Бядуля.

3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу. Хуткі рост прамысловасць Хуткі рост народнай асветы ў рэспубліцы. // Які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы. Гілевіч.

•••

Карэта хуткай дапамогі гл. карэта.

Хуткая дапамога гл. дапамога.

У хуткім часе гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набрыня́ць, ‑яе; зак.

1. Набраўшыся вільгаці, вадкасці, павялічыцца ў аб’ёме. Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка. Лёд на рацэ набрыняў, зламаліся на ім і запоўніліся вадой пракладзеныя людзьмі сцяжынкі. Хадкевіч. // Наогул прасякнуць вільгаццю, вадкасцю. Штаны і ватоўка адразу ж набрынялі вадою і пачарнелі. М. Ткачоў. [Ігнацюк] гнаў аўтобус, гледзячы толькі наперад. Бінт на руцэ збіўся, набрыняў крывёю. Хомчанка.

2. Тое, што і набухнуць (у 1 знач.). Стаяла вясна. Яшчэ не распусціліся клейкія бярозавыя лісточкі, а пупышкі ўжо набрынялі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)