пісьменны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўмее чытаць і пісаць; граматны. [Ян:] — Чытайце, хто пісьменны, кніжкі, як стваралася наша зямля. Пестрак. // Які ўмее граматычна правільна пісаць і гаварыць. Пісьменны вучань. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Пісьменны інжынер.

2. У якім няма граматычных і стылістычных памылак. Пісьменны дыктант. // перан. Выкананы адпаведна з асноўнымі патрабаваннямі. Пісьменны праект.

3. у знач. наз. пісьменны, ‑ага, м. Чалавек, які ўмее чытаць і пісаць. Пісьменнаму і кнігі ў рукі! Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)