Торп 1 ’бакавыя часткі ў гумне, застаронкі, зададзеныя збожжам’ (Сл. ПЗБ; астрав., Ск. нар. мовы; Сцяшк., Сержп. Прымхі; паўн.-зах. і цэнтр., ЛА, 2), ’абарог для сена’ (Касп.), ’сцірта ў гумне паміж двума слупамі’ (ашм., Стан.), ст.-бел. торпъ ’адзінка для вымярэння неабмалочанага збожжа’. Гл. тарпа 1.
Торп 2 ’торф’ (Мат. Гом., Жд. 2, Жд. 3), то́рпа ’тс’ (Скарбы), тарпа́ ’тс’ (Касп.). З торф (гл.) з заменам не ўласцівага народнай мове гука ф на п, магчыма, пад уплывам папярэдняга слова, бо выкапаны торф складвалі для прасушкі ў выглядзе сціртаў. Параўн. тарпа 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)