кружы́ць, кружу, кружыш, кружыць; незак.

1. каго-што. Прыводзіць у кругавы рух, застаўляць рухацца па кругу; круціць, вярцець. [Кавалеры] хвацка кружылі сваіх дам. Колас. Кружыць лісце вецер, Рве салому з хаты. Астрэйка.

2. Разм. Тое, што і кружыцца (у 2 знач.). Высока ў паднябессі, сумна і адзінока, кружыць коршак — няўжо адтуль выглядае сабе здабычу? Сачанка.

3. Ісці, зварочваючы ў бакі, часта мяняючы напрамак руху; блукаць. Пятнаццаць дзён мы кружылі бясконцымі дарогамі па пярэстых і залатых лясах, па карчэўю балот, па зжатых і сумных палях, дзе на іржэўніку завівалася павуціна і пражэрліва крычала вараннё. Каваль. Лявонка пабег на голас. Доўга кружыў па сцяжынках, прабіраўся праз густы бярэзнік. Шуцько.

4. Узнімаць снег, пыл, месці (пра мяцеліцу, завіруху і пад.). На двары кружыла мяцеліца. Галавач.

•••

Кружыць галаву — а) выклікаць галавакружэнне. Кружылі мядовым водарам галаву ліпы. Васілевіч; б) перан. пазбаўляць магчымасці разважаць, аб’ектыўна адносіцца да навакольнага. Поспех кружыць галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтарэ́с, ‑у, м.

1. Увага, цікавасць, якія праяўляюцца да каго‑, чаго‑н. Каб выклікаць у Лаўрэна Карпавіча інтарэс, пачаў [Павел расказваць] аб сваім дзяцінстве. Гроднеў. // Тое, што прыцягвае ўвагу; што‑н. цікавае, займальнае. У сяле не меней інтарэсу. Многа спраў чакае вашых рук. Прануза.

2. звычайна мн. (інтарэ́сы, ‑аў). Імкненні, мэты. Эканамічна, сацыяльна і духоўна разняволены сучасны селянін жыве тымі ж ідэаламі, тымі ж інтарэсамі, што і ўвесь савецкі народ. Машэраў. [Паходня і Марынка] жылі рознымі інтарэсамі і, здавалася, не заўважалі адно аднаго. Хадкевіч.

3. звычайна мн. (інтарэ́сы, ‑аў). Патрэбы, імкненні, неабходнасць у чым‑н. Класавыя інтарэсы. Інтарэсы грамадства. // Разм. Дзелавая патрэба, інтэрас (у 1 знач.). — Скажыце, ці можна будзе, назад едучы, да вас заглянуць... інтарэс у мяне ёсць... Гурскі.

4. Карысць, сэнс. Навуковы інтарэс. Практычны інтарэс. □ — Вялікі то мне інтарэс гібець тут з вамі... Лынькоў.

•••

Пры сваіх інтарэсах — у тым самым становішчы, з тым, што мелася (астацца, застацца і пад.).

[Ад лац. interest — мае значэнне, важна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закруці́ць 1, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

1. Скруціць; завіць. Закруціць дрот. Закруціць вусы. □ Пані Авяліна пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі. Бажко. // Загнуць, заламаць. Хтосьці схапіў Юрку за рукі і закруціў іх назад. Курто. // Замацаваць, завязаць (дротам і пад.). Коля стаяў і чакаў, покуль Крамарэвіч закруціў дротам сенцы. Чорны.

2. Абматаць вакол чаго‑н. Закруціць на шыю шалік. Закруціць хустку на галаву.

3. Загарнуць у што‑н., абматаць чым‑н. [Шура] закруціла ў коўдру дзіця, узяла на рукі, выйшла на вуліцу. Арабей.

4. Круцячы, зашрубаваць. Закруціць гайкі. // Павярнуўшы, перакрыць. Закруціць кран.

5. Разм. Моцна захапіўшы, стаміць. — Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Быкаў.

•••

Закруціць гайку (гайкі) — тое, што і падкруціць гайку (гайкі) (гл. падкруціць).

Закруціць галаву каму — а) выклікаць пачуццё кахання да сябе; б) стаміўшы чым‑н., збіць з толку.

закруці́ць 2, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак.

Разм. Пачаць круціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Размясціцца дзе‑н. Віктар хутка ўзлез, ёмка прыладзіўся на галіне і запусціў у дупло руку. Маўр. Сабе Апейка папрасіў кухаль піва; пакуль буфетчыца налівала, агледзеўся, дзе б прыладзіцца. Мележ.

2. Атрымаць якое‑н. месца, становішча; уладкавацца на работу. Брат Ціхан вярнуўся з вайны, але жыць дома не стаў — паехаў у Сібір і прыладзіўся там недзе на чыгунцы. Хадкевіч. Пяты брат працаваў на абутковай фабрыцы, куды дапамог прыладзіцца на працу Джыавані. Лынькоў. Казалі людзі, пашанцавала Сымону: прыладзіўся недзе служыць стрэлачнікам. Шынклер.

3. Прыстасавацца, падладзіцца пад каго‑, што‑н.; набыць навык рабіць што‑н. Прыладзіцца пад хаду спадарожніка. Прыладзіцца пісаць левай рукой. □ [Горбікаў] выдаваў сябе за бежанца з Фацежскага раёна, умеў сарыентавацца ў абстаноўцы, прыладзіцца да людзей, выклікаць у іх спагаду да сябе. Дудо.

4. Разм. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. з карыслівымі мэтамі; прымазацца. Прыладзіцца да чужой славы. Прыладзіцца да чужой працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кале́йка ’чыгунка’ (палес., Выг.; Сл. паўн.-зах.; ваўк., Сцяшк. МГ). Да польск. kolej ’тс’, што датычыць словаўтварэння, непасрэднай крыніцай быў польскі дэмінутыў kolejka. Гл. яшчэ каляя. Значэнне ’чыгунка’ ў польск. тлумачыцца Слаўскім (2, 350). У канцы першай палавіны XIX ст. з’яўляецца выраз kolej żelazna — калька зах.-еўр. моў. Параўн. франц. chemin de fer, ням. Eisenbahn. Польск. kolej ’чыгунка’ ўтворана скарачэннем выразу kolej żelazna.

Кале́йка ’чарга’ (слон., Арх. Бяльк.; бяроз., Выг.; ашм., Марч., дыс.; Мат. Гом., Сцяц., Сцяшк. МГ), ’чарга пасвіць жывёлу’ (Мат. Гом., Сцяц., Сцяшк. МГ), ’тс’ (Мат. Гом.; лун., Шатал.). Сл. паўн.-зах. прыводзіць шэраг фіксацый з розных пунктаў на захадзе Беларусь Як асноўнае значэнне аўтары слоўніка выдзяляюць ’чарговасць на ўтрыманне пастуха, на выган і догляд жывёлы’ і адзначаюць яшчэ ’чарга’, ’ісці, рабіць па чарзе’. Не выключана, што значэнне ’чарга пасвіць жывёлу’ — інавацыя ў зах.-бел. гаворках на базе запазычанага польск. kolejka ’чарга’, якое да kolej ’тс’. Адносна далейшай этымалогіі гл. каляя. Сцяцко (Афікс. наз., 151) разглядае як уласца беларускае ўтварэнне з суф. ‑ейк‑акалейка ’чарга ў выглядзе кола’, што паводле таго ж лінгвагеаграфічнага крытэрыю і шырокай распаўсюджанасці слова ў зах. гаворках не пераконвае. Больш імаверна меркаваць, што калейка ’чарга пасвіць жывёлу’ нейкім чынам было суаднесена з бел. коло ’тс’, што і магло выклікаць інавацыю значэння запазычанага слова. Аднак гэта цяжка пацвердзіць, паколькі кола ’чарга’ — рэгіянальна абмежаванае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журы́цца ’сумаваць’, журы́ць ’дакараць’, журлівы. Рус. жури́ть, дыял. жури́ться ’тс’, укр. жури́тивыклікаць сум’, рэдк. ’дакараць’, жури́тися ’сумаваць’, журли́вий, ст.-польск. żurzyć się ’гневацца, злавацца’, польск. дыял. żurzyć się ’спрачацца’, чэш. žúřit ’гневацца, сварыцца’, славац. žuriť ’сварыцца, дакараць’, н.-луж. žuriś ’рабіцца злым’, žuriś se ’кіснуць, злавацца, гневацца’, славен. žúriti1 ’застаўляць’, žúriti se ’паспяшаць, старацца’, žúriti2 ’ачышчаць ад скуры’, серб.-харв. жу́рити ’падганяць’. Ст.-рус. журити ’дакараць’ (з 1673 г.). Фасмер (2, 68), Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1970, 3, 145) прымаюць думку Развадоўскага (Wybór, 2, 172) пра сувязь журыцца з серб.-харв. гу́рати ’пхаць’, славен. gúrati ’напружваць, мучыць’. Развадоўскі лічыць роднасным гоц. gáurjan ’рабіць смутным’ і ўзводзіць да і.-е. *geur‑. Магчыма лічыць, што гэта той жа корань, што ў слове жураць ’тлець’ (гл.). Сувязь ’гаварыць’ — ’гарэць’ вядомая і для іншых выпадкаў, а Краўчук (Зб. Крапіве, 195–196) адзначыў яе для пары балг. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’, укр. жевріти ’тлець’, якая суадносіцца па кораню з журыццажураць. Журыць азначала першапачаткова моўную дзейнасць, а сувязь ’гарэць — паліць — пячы’ з ’дакараць’ — ’сумаваць’ адлюстроўваецца і ў іншых выпадках. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 76–78; Непакупны, Балтійскі родичі слов’ян, 1979, 100–101. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 68; Праабражэнскі, 1, 238–239; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 229; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Младэнаў, ГСУ ИФФ, 13–14 (1917/18), 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знушча́цца ’здзекавацца’ (Жд. 2; Мат. Гом.; ЭШ), змушча́цца ’тс’ (Жд. 2). Рус. зах. бранск. знущаться ’тс’, паўд. змущаться ’тс’, вяцк., смал. змуща́ть ’схіляць, спакушаць, падбухторваць, нацкаваць’, укр. знуща́тися ’здзекавацца’. Булахоўскі (Питання, 65; Вибр., 2, 71) выводзіў укр. знуща́тися з *згнущатися. Трубачоў (Проспект, 83–84) рэканструюе прасл. дыял. sъn‑uščati () і, параўноўваючы з польск. poduszczać ’падбухторваць’, выводзіць бяспрэфіксны дзеяслоў uščati < ustjati ад usta (гл. вусны) і дае для дзеяслова балт. паралелі: літ. дыял. áuščioti ’балбатаць, гаварыць’, лат. aūšât ’балбатаць’. Параўн. і Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179. Мартынаў (Бел. укр. ізал., 48; Лекс. Палесся, 13–14) далучае да гэтых паралелей мін.-маладз. ушчуваць ’лаяць’, ушчувацца ’крыўдзіцца’, а таксама ст.-рус. наустити (параўн. і рус. наущать), рэканструюе ўсх.-балт. *san‑austjati і лічыць, што яно пранікла ў бел., укр. Трэба, аднак, улічыць, што наустити не ст.-рус., а ст.-слав. факт, прадстаўлены ў Зогр. і Мар. евангеллях, таму тут больш верогодна не пранікненне, а генетычная роднаснасць (як мяркуе Трубачоў). У бел., відаць, адбываецца ўзаемадзеянне знушчацца і змушчацца (параўн. рус. смущаться да смутить, гл. муціць), якое першасна мела значэнне ’выклікаць непакой’. Ці не трэба ўлічыць пры тлумачэнні польск. уст. znękać ’засмучаць, знясільваць’, в.-луж. znućić ’прымусіць’? Параўн. таксама бел. зні́шчыць, укр. знищити ’спыніць існаванне’ і ст.-рус. изнищити ’зрабіць жабраком’. Семантычны бок цікавай гіпотэзы Трубачова патрабуе ўдакладненняў, сярод якіх магчыма і ўздзеянне ўказаных слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драць, дзяру́, дзярэ́ш, дзярэ́; дзяро́м, дзераце́, дзяру́ць; драў, дра́ла; дзяры́; дра́ны; незак.

1. што. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

Д. паперу.

2. што. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

Д. вопратку.

3. што. Аддзяляць, знімаць.

Д. скуру з авечкі.

Д. лыка.

4. што. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

Д. мох.

5. што. Драпаць (аб прыладах, інструментах).

Брытва дзярэ.

Сухая лыжка рот дзярэ (з нар.).

6. каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).

Каршун дзярэ кураня.

7. што. Раздрабняць таркай.

Д. бульбу.

8. што. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (разм.).

Перац дзярэ горла.

9. што. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

10. Дорага прасіць, браць за што-н. (разм.).

Драць горла (глотку) (разм., груб.) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.

Драць казлы (разм.) — ванітаваць.

Драць (задзіраць) нос (разм., неадабр.) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| зак. задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны (да 6 знач.), задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́, -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты (да 6 знач.), садра́ць, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; садра́ў, -ра́ла; здзяры́; садра́ны (да 3, 7, 9 і 10 знач.) і здзе́рці, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; здзёр, здзе́рла, здзяры́; здзёрты (да 3, 7, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

е́сці, ем, ясі́, есць; ядзі́м, ясце́, яду́ць; еў, е́ла; еш; незак.

1. каго-што і без дап. Ужываць ежу.

Е. яблыкі.

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка).

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясловам). Ежа, харч.

Наварыць е.

Хацець е.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Разбураць хімічна, раз’ядаць.

Іржа есць жалеза.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выклікаць пякучы боль, раздражняць (пра дым і пад.).

Густы дым еў вочы.

5. перан., каго-што. Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль).

Сэрца маё есць туга.

6. перан., каго (што). Папракаць, назаляць, не даваць спакою (разм.).

Кожны дзень грызуцца, ядуць адзін аднаго.

Дарэмна хлеб есці (разм.) — не прыносіць ніякай карысці, гультаяваць.

Есці вачамі (разм.) — пільна ўглядацца, не адрываючы позірку.

Есці, як не ў сябе (разм.) — прагна есці.

Пасаліўшы, есці можна (разм.) — пра што-н. пасрэднае, цярпімае.

Поедам есці (разм., неадабр.) — бесперапынку папракаць.

|| зак. пае́сці, паем́, паясі́, пае́сць; паядзі́м, паясце́, паяду́ць; пае́ш (да 1 знач.: ужыць для ежы) і з’е́сці, з’ем, з’ясі́; з’есць; з’ядзі́м, з’ясце́, з’яду́ць; з’еш; з’е́дзены (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. яда́, -ы́, ДМ ядзе́, ж. (да 1 знач.).

У час яды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. □ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы.

3. Прыстасаванне для чаго‑н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельная дошка. Дошка для аб’яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка.

•••

Дошка гонару — дошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці.

Мемарыяльная дошка — дошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой‑н. асобе або падзеі.

Чорная дошка — дошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым‑н.

Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару.

Ад дошкі да дошкі — ад пачатку да канца, усё, нічога не прапускаючы (прачытаць і пад.).

Разбіцца ў дошку гл. разбіцца.

Свой у дошку гл. свой.

Ставіць на адну дошку гл. ставіць.

Як дошка — пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)