Наха́ба ’напасць’ (Нас., Грыг., Др., Яруш., круп., ЭШ), ’напасць, непрыемнасць; нахабства’ (Гарэц.), ’гора, навалач’ (Макар.), ’няшчасце, навала; нахабнік’ (Бяльк.), ’навязаны клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’ (Янк. 2, Ян.), ’назола, прыставай, бессаромнік’ (парыц., Янк. Мат.), ’нахабнік’ (Клім., Пятк. 2), ’здань’ (касцюк., Арх. ГТ), наха́біца ’пошасць, хвароба’ (ТС), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), наха́бны ’навязлівы, прыдзірлівы’ (Нас.), ’наглы’ (Бяльк.), укр. наха́ба ’бяда, напасць; нахабства’, рус. наха́ба ’напасць, нечаканая непрыемнасць; клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’. Ад наха́біць ’нападаць, паклёпнічаць, безпадстаўна абвінавачваць у злачынстве’ (Нас.), да незафіксаванага а́біць, параўн. ст.-бел. ахабивъ, зафіксаваную форму з аканнем ад дзеяслова *охабити (Карскі, 1, 136), параўн. ст.-польск. ochabić ’абхапіць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага хав‑ (Бернекер, 381) і можа суадносіцца з габа́ць ’браць, хапаць’ (Фасмер, 4, 215; Махэк₂, 410). Некаторыя значэнні развіліся, магчыма, пад уплывам *xabiti ’псаваць’, гл. ха́баль, хабе́та; да семантыкі параўн. нахваці́цца ’з’явіцца знянацку’ (Ян.), нахапі́цца ’накінуцца’ (Растарг.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маля́ўка1, мыля́ўка, маля́ўкі ’малёк, маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дробязь, малеча’ (Бяльк.), рус. маля́вка, кастр., ярасл., валаг. маля́ва, моля́ва ’маленькая рыбка’, тамб., тул. малявка, молявка ’вельмі маленькая істота (рыбка, птушачка, зверына)’, паўн.-дзв., ленінгр. ’галавасцікі’, укр. малявка ’дробная рыба’; бел. маляўка ’рыба гарчак, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., БелСЭ), рус. малявка ’тс’; бел. маля́ўка ’рыба Leucaspius delinateus’ (Жук., 214), рус. маск. малявка ’тс’; бел. маляўка ’рыба гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’, рус., урал., бас. р. Камы малявка ’тс’; польск. malawka, mulawka ’від рыбы’, molawka ’дробная рыбка’. Утварэнне з суфіксам ‑к‑а ад прыметніка ⁺малявы. Параўн. рус. калуж. маля́вочный, маля́вошный ’малыш, малы (у звяртанні да дзіцяці)’, макед. малав ’малы’, серб.-харв. ма̏љав ’пушысты, які аброс валаскамі, пухам’.

Маля́ўка2хвароба рожа’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) утворана ад (на)‑маляваны: плямы на скуры выглядаюць, як памаляваныя. Да малява́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго-што. Дазволіць каму-н. пайсці, паехаць куды-н.

А. дзяцей дадому.

Абслужыўшы, даць магчымасць пайсці.

А. пакупнікоў.

А. машыну.

2. каго-што. Вызваліць, выпусціць.

А. затрыманых.

А. на волю птушку.

3. што. Аслабіць, зрабіць менш нацягнутым, заціснутым.

А. дзягу.

А. лейцы.

4. перан., каго-што, звычайна безас. Пра хваробу, боль, надвор’е і пад., стаць больш слабым, сціхнуць, аслабець, памякчэць, паменшыцца (разм.).

Пад раніцу хвароба адпусціла.

5. што. Прадаць, выдаць пэўную колькасць чаго-н.

А. тавар.

А. прадукты.

6. што. Выдзеліць для якой-н. мэты.

А. сродкі на будаўніцтва школы.

7. што. Адгадаваць валасы, пазногці і пад.

А. вусы.

А. бараду.

8. што. Сказаць нечакана (разм., жарт.).

А. вострае слоўца.

А. трапны жарт.

9. што. Зрабіць мякчэйшым, зменшыць гарт (металу; спец.).

А. сталь.

10. што. Дараваць (грэх, віну і пад.).

А. грахі.

|| незак. адпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. во́дпуск, -у, м. (да 3—6 і 9 знач.), адпуска́нне, -я, н. (да 1—7 знач.) і адпушчэ́нне, -я, н. (да 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́лаг1 ’пасцель парадзіхі’, ’палок’ (Бяльк.), ’роды’ (Сл. ПЗБ), półahхвароба жанчыны ў час нараджэння дзіцяці’ (Варл.). Укр. поло́ги, по́лаг, зло́ги ’роды’, польск. połóg ’роды; час пасля родаў’. Прасл. *pologъ ад *po‑lěgati, гл. лягаць, ляжаць з чаргаваннем у корані, параўн. выраз логма ляжаць ’ляжаць, не маючы сіл падняцца’ (Нар. сл.), по́лог ’палатно над ложкам або калыскай’ (ТС), гл.

По́лаг2 ’завеса над ложкам, шырма’, (Бяльк., Сл. ПЗБ), ’вялікая посцілка, якой апіналі дзіця ў калысцы’ (светлаг., SOr, 39, 356), ’посцілка насіць траву’ (Жд. 3), ’рэдкае палатно’ (Ян.). Укр., рус. по́лог ’полаг’. Прасл. *po‑logъ < *logъ (гл. лог, логава). Відаць, першапачаткова ’месца ляжання, пасцель’, потым ’посцілка’ > ’кавалак тканіны’ > ’заслона’. Значэнне ’рэдкае палатно’, відаць, пад уплывам пологі́ ’слаба спрадзены’ (Уладз.), параўн. антанімічную пару кру́та і полога́ пре́жа (тамсама) і рус. дан. по́лог ’грубая мешкавіна’, што суадносяць з рус. пологий ’плоскі, пакаты’ (Фасмер, 3, 313); гл. палогі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́ска1 ’кветка’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. Мат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Бяльк., Ян., Жд. 3, Маш., Грыг., Бір., Гарэц., Жд. 2, КЭС, лаг., Мал., Мядзв., Ян., Нар. словатв.). Укр. краска, рус. краска ’тс’, балг. краска ’колер’, серб.-харв. кра̏ска ’назва некаторых раслін’, польск. kraska ’колер’. Прасл. krasъka ў значэнні ’кветка’ найбольш устойлівае на беларускай моўнай глебе. Этымалагічная версія для краса1 (гл.) дае магчымасць рэканструяваць першаснае размежаванне паміж кветка (гл.) і краска. Першае з іх азначала ’кветка, цвіценне (наогул)’; другое — ’цвет, цвіценне ў сакральным сэнсе (адраджэнне прыроды)’. У карысць гэтага сведчаць замены лексемы краска лексемамі купала, купалка і ў радзе назваў кветак, а таксама красавы на ўкр. купалий. Параўн. яшчэ ст.-чэш. krasa ’зіхаценне сонца’ і бел. сонца купаецца ’сонца зіхаціць’ (Мартынаў, Лекс. Палесся, 29–30).

Кра́ска2хвароба жывёлы’ (КЭС, лаг.). Параўн. краска3 (гл.).

Кра́ска3 ’кроў’ (Чуд.). Параўн. краска1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́бры, жабры ’жабры’ (Нас., Бяльк., Шат.), зя́бры (Касп., Яўс.), шчы́бры (Нас.). Рус. жа́бры, паўд. зя́бры ’жабры, сківіцы’, укр. зя́бра, жа́бри ’жабры; гакі на восцях’, балг. дыял., макед. жабри, славац. žiabre, чэш. (< рус. Махэк₂, 721), в.-луж. (запазычанае, паводле Пфуля, 1039) žabra. Шанскі (1, Ж, 272) лічыць верагодным суфіксальнае (з суф. ‑r‑) утварэнне ад той самай асновы, што жа́ба ’рот, горла > хвароба рота, горла’, роднаснае ням. Kiefer ’сківіца’ (Хірт, BB, 24, 258), авест. zafarə ’рот, зяпа’ (Махэк₂, 721). Паводле Фасмера (2, 31), апошнія параўнанні недастаткова абгрунтаваныя. Міклашыч (405) параўноўваў з літ. žióbris, žiobrỹs ’рыба Abramis vimba’, што няпэўна фанетычна і семантычна. Патабня (РФВ, 4, 210) выказваў думку пра сувязь з губа і ст.-інд. jámbhatē ’хапае’, што мала верагодна. Параўн. яшчэ літ. žeberúoti ’лавіць восцямі’, žebérklas ’восці, гарпун’ у сувязі з укр. значэннем. Ці не звязана з жаваць (гл.)? (І.‑е. *gi̯eu‑ магло атрымаць падаўжэнне ‑r‑, *u̯ > w > b). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зало́за ’орган у арганізме, што выпрацоўвае ці выдаляе пэўныя рэчывы’, за́лзы, зэлзы ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), зо́лзачка (Жд. 2). Рус. железа́, дыял. перм., паўн.-дзвін. за́леза́, укр. за́лоза, польск. zołzaхвароба залоз’, серб.-луж. žałza, чэш. žláza, славен. zléza, серб.-харв. жле́зда, жлијѐзда, балг. жлеза́, макед. жлезда. Ц.-слав. жлѣза ’залоза’. Ст.-рус. железа ’тс’ (XII ст.), ’чумны бубон, чума’ (XIV ст.). Прасл. želza. Літ. gẽležuonys і інш. ’залозы’, арм. gełj‑kʼ ’тс’, грэч. γογγρώνη ’апухлая залоза’. І.‑е. *ghelgʼh‑ ’залоза’. Покарны, 1, 435; Фасмер, 2, 42; Скок, 3, 683–684; Брукнер, 656; Махэк₂, 729; Копечны, Zákl. zásoba, 435; Траўтман, 84; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 261. Трубачоў (ВСЯ, II, 34) указвае на агульнасць паходжання слоў залоза і жалеза. Няясным застаецца: з‑ у бел., укр., польск.; бел. націск (архаічны?), які не супадае з укр. і рус.; польск. ‑ol‑. Ці сюды чэш. дыял. hlíza ’апухласць’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скасі́ць 1, скашу, скосіш, скосіць; зак.

1. што. Зрэзаць касой або касілкай (траву і пад.). Яго цікавіла, галоўным, чынам, усе, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву... Колас. І скасілі траву, і зграблі ўсцяж ракі. Кірэенка. // Выкасіць, абкасіць траву на якім‑н. участку. [Чалавек:] — Можа я [млынару] паплавец скашу, а грошай — дзе іх узяць? Чорны. У сенакос ранічкай скасілі Мар’янін шнурок. Пальчэўскі.

2. перан.; каго. Забіць, загубіць; падарваць здароўе, сілы. Сыноў у маці мілых Траіх вайна скасіла. Муж — яе вярнуўся ў дом... Буйло. Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу. Лось. [Яніпа:] Чаму ж мяне, маленькую, хвароба не скасіла якая? Для чаго ж мне жыць зараз? Козел.

скасі́ць 2, скашу, скосіш, скосіць; зак., што.

1. Зрабіць косым; скрывіць. Скасіць бугая хаты. / у безас. ужыв. Вокны ў гэтым пакоі скасіла.

2. Павярнуць убок (пра вочы). Жанчына недаверліва скасіла на Андрэя вочы. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слепата́, ‑ы, ДМ ‑паце, ж.

Поўная або частковая адсутнасць зроку. Сляпы Гамер быў і, глухі Бетховен... Відушчы, чуйны, кожны б з нас хацеў свой зоркі зрок, свой тонкі слых настроіць па іхняй слепаце і, глухаце... Рудкоўскі. // перан. Няўменне заўважаць, правільна разумець, разбірацца ў чым‑н. Зайчык, той знарок пацяшаўся, чапляў, абы паспрачацца, абы падсмяяцца з куранёўскай слепаты ды скнарлівасці. Мележ. — Марыя Дзям’янаўна, выбачайце за маю такую слепату, някемлівасць, — прамовіў Грушка, — вось сяджу і не бачу, хто сядзіць са мною побач. Пестрак. Мароз выкарыстаў гэту паўзу, каб дакорліва зірнуць на Вячыстага: вось бачыш, да чаго давяла твая палітычная слепата! Лобан.

•••

Колеравая слепата — тое, што і дальтанізм.

Курыная слепата — а) хвароба вачэй, пры якой чалавек не бачыць пры слабым святле, у цемры; б) народная назва некаторых травяністых раслін, кураслеп. Лета ў самым пачатку, і столькі курынай слепаты, што не ступіць нагою, каб не трапіць на краску. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́га ’струменьчык чаго-небудзь вадкага’ (ТСБМ), ’пісаг’, ’пацёк поту’ (Сцяшк.), ра́гі ’сляды на брудным ад пылу твары’ (слонім., Арх. Бяльк.), ’пацёкі поту ці слёз’ (ЛА, 4; Сцяшк. Сл.), суфіксальныя ўтварэнні ад таго ж кораня рага́йды, рага́лы ’нацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл., ЛА, 4), ’нацёкі на запацелых вокнах’, ’пацёкі на дзвярах пасля фарбавання’, ’брудныя плямы’ (Сл. ПЗБ). Версіі пра балцкае паходжанне слова — з літ. rãgas ’рог’ і вытворных ад яго ragava, raguva ’роў’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 128), літ. rȧ́gtis, riáugtis ’хмурыцца, збірацца на дождж’ (Грынавяцкене, LKK, 30, 116); з літ. rãgės, rõgutės ’сані’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 147) або з regė́ti ’бачыць’ (Саўка, Запісы, 23, 56) — падаюцца малаверагоднымі. Параўнанне з славен. rag, raga ’лядзяш’, а таксама srag, srága ’капля поту, крыві, слёз’, харв. дыял. srȁga ’капля’, ’дахавы жолаб’, дзе пачатковае s‑ можна патлумачыць як s‑mobile, таксама выклікае пэўныя цяжкасці пры этымалагізаванні. Цяжка схіліцца да якой-небудзь канкрэтнай версіі: або звязваць са ст.-інд. sárga ’струменьчык, які цячэ, ліецца’, sṛjáti ’цячы’, або рэканструяваць *sporga і параўноўваць з лац. spargo ’раскідваць’, ’рассыпаць’, або ўзводзіць да *sréz < *kʼerg. Іншыя мяркуюць, што зыходным значэннем srága было ’кропля’ і адмаўляюць сувязь з літ. sir̃gti ’быць хворым’, а выводзяць з *sorəga да і.-е. *serH‑ ’цячы’, ст.-інд. sárati ’цячы’, sárga ’ліе’, якія з *selgʼ (агляд версій гл. Бязлай, 3, 301; Скок, 3, 314; Куркіна, Диал. структура, 117). Бязлай прапануе таксама іншае тлумачэнне славенскай лексеме. Улічваючы, што існуе словазлучэнне potne srage ’кропелькі поту’, ён збліжае слова з літ. sir̃gti ’быць хворым’, pasargà ’хваравітая слабасць’, лат. sìrgt ’быць хворым’, sērgaхвароба’. Паколькі ў славенскай і сербска-харвацкай мовах ёсць словы kapja, kap са значэннем ’хвароба’, то ён мяркуе, што значэнне ’апаплексія’, ’сардэчны ўдар’ з’явілася ў славенскай лексеме раней за ’капля’, якое пазней выцесніла яго (Бязлай, Eseji, 116–117). Іншай думкі прытрымліваецца Борысь (ЗФЛ, 25, 2, 17; Czak. stud., 45–46); далучаючыся да рэканструкцыі Міклашыча (316) прасл. *sorga, ён канстатуе яе няпэўнасць у сувязі з адсутнасцю іншаславянскіх адпаведнікаў. Улік беларускіх адпаведнікаў схіляе да прасл. *(s)ōrga, што ўяўляе ступень чаргавання да *rogъ (параўн. Бязлай, 3, 144), гл. рог1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)