хваро́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хваро́ба хваро́бы
Р. хваро́бы хваро́б
Д. хваро́бе хваро́бам
В. хваро́бу хваро́бы
Т. хваро́бай
хваро́баю
хваро́бамі
М. хваро́бе хваро́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хваро́ба, -ы, мн. -ы, -ро́б, ж.

1. Парушэнне нармальнай дзейнасці арганізма, недамаганне.

2. перан. Дрэнная схільнасць да чаго-н.; недахоп.

Гультайства — гэта х.

|| прым. хваро́бны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Хваробныя мікробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хваро́ба ж.

1. боле́знь, неду́г м.; не́мощь, хворь;

2. перен. (недостаток) боле́знь;

го́рная х. — го́рная боле́знь;

марска́я х. — морска́я боле́знь;

бро́нзавая х. — бро́нзовая боле́знь;

кесо́нная х. — кессо́нная боле́знь;

жамчу́жная х. — жемчу́жная боле́знь;

гісто́рыя ~бы — исто́рия боле́зни;

жано́чыя ~бы — же́нские боле́зни;

прамянёвая х. — лучева́я боле́знь;

слано́вая х. — слоно́вая боле́знь;

со́нная х. — со́нная боле́знь;

цукро́вая х. — са́харная боле́знь;

я́звавая х.я́звенная боле́знь;

па́нская х. — ба́рская боле́знь;

~бы ро́сту — боле́зни ро́ста;

да хваро́бы — до чёрта;

як ка́шаль ~бе — как мёртвому припа́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хваро́ба, ‑ы, ж.

1. Парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма. Дзіцячыя хваробы. Заразныя хваробы. □ Урач бачыла, што хлопчык ідзе на папраўку, ды вельмі ж марудна пакідала яго шчупленькае цела хвароба. Даніленка. Хвароба сваёй хаты не мае, а па людзях ходзіць. Прыказка.

2. перан. Недахоп. Нявытрыманасць — гэта яго хвароба.

•••

Венерычная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ў асноўным цераз палавыя органы: сіфіліс, ганарэя, шанкер.

Гіпертанічная хвароба — захворванне, якое выяўляецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах.

Гісторыя хваробы гл. гісторыя.

Горная хвароба — хваравіты стан, калі моташна, кружыцца галава і пад. пры пад’ёме на значную вышыню.

Жаночыя хваробы — спецыфічныя для жанчын захворванні, звязаныя з асаблівасцямі жаночага арганізма.

Кесонная хвароба — захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным атмасферным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам (у вадалазаў, касманаўтаў).

Марская хвароба — выкліканы гайданкай хваравіты стан, які суправаджаецца болем галавы, моташнасцю.

Падучая хвароба (разм.) — эпілепсія.

Прамянёвая хвароба — захворванне, якое выклікаецца дзеяннем радыеактыўных рэчываў.

Слановая хвароба — тое, што і слановасць.

Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

Унутраныя хваробы — хваробы ўнутраных органаў.

Хваробы росту — цяжкасці, якія ўзнікаюць у перыяд развіцця або асваення чаго‑н. новага (у вытворчасці, грамадскім жыцці і пад.).

Цукровая хвароба — тое, што і цукровы дыябет (гл. дыябет).

Язвавая хвароба — агульнае хранічнае захворванне, якое суправаджаецца ўзнікненнем язваў на сценках страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

Да хваробы (груб.) — вельмі многа.

Панская хвароба — а) прытворная, несур’ёзная хвароба; б) недахопы, якасці, уласцівыя панам. [Засцянкоўцы] і фанабэрыстыя, і скупыя, і хварэюць на панскія хваробы: звысака глядзяць на тых, хто бяднейшы за іх. Якімовіч.

Як хваробе кашаль гл. кашаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Хвароба 2/150; 8/312; 11/47

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

хваро́ба ж. мед., тс. перан. Krnkheit f -, -en; Liden n -s, - (працяглая);

душэ́ўная хваро́ба Gisteskrankheit f; Gemütsleiden n -s;

зара́зная хваро́ба nsteckende Krnkheit, Infektinskrankheit f;

перане́сці хваро́бу ine Krnkheit drchmachen;

схапі́ць хваро́бу разм. sich (D) ine Krnkheit hlen [zziehen*];

у вы́падку хваро́бы im Krnkheitsfall(e);

праз хваро́бу, па хваро́бе krnkheitshalber

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хвароба

т. 16, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хвароба, хворасць, нездароўе; немач (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Горная хвароба, гл. Вышынная хвароба

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мочакамянёвая хвароба, гл. Нырачнакамянёвая хвароба

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)