Ма́яць, мая́ты ’віцца (на ветры)’, ’калыхацца’ (Доўн.-Зап., Мотивы), ’махацца’ (Доўн.-Зап., Песні), ’красавацца, чырванець’ (Бес.), ’адхайваць’ (ТС), ’кідацца (аб конях)’ (Ян.). Укр. ма́яти ’рухаць туды-сюды’, рус. ма́ять ’махаць’, ’падмануць’, польск. majak ’міраж’, ’вакольная дарога’, majaczyć ’круціцца, балбатаць бязглуздзіцу’, н.-луж. mawaś ’махаць’, чэш. mávati ’тс’, славен. májati ’рухаць туды-сюды’, балг. зама́я, ома́я ’адурманьваю, чарую’, ст.-слав. намаꙗти, помавати ’ківаць на каго-небудзь’. Прасл. majati. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. móti, лат. māt ’махаць’, ст.-інд. māyā́ ’пераўтварэнне, падман, мана, ілюзія’, ст.-грэч. μῑμος ’фокуснік, актор’, μώσθαι ’жыва рухацца’, і.-е. *mā‑ (Бернекер, 2, 7; Траўтман, 166; Фасмер, 2, 587, Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 161). Параўн. махаць, мана́, мара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажа́ць ’моцна жадаць, прасіць’ (Нас.), бажа́ць (быжа́ць) ’хацець, жадаць’ (Бяльк.). Ст.-бел. бажати ’прасіць’ (Нас. гіст.: бажати о помочь). Рус. бажа́ть, бажи́ть, бажа́нить, баже́нить, укр. бажа́ти, бажи́ти, бага́ти, багну́ти, багти, багчи, польск. zabagać, чэш. bažiti se, zabahnouti. Вельмі няяснае слова. Знаходзяць сувязь з грэч. φώγω ’пяку, смажу’, ст.-в.-ням. bahhan ’пячы’. Семантычная паралель: польск. prażyć ’абпальваць, смажыць, сушыць’, pragnienie ’моцнае жаданне’; літ. garas ’выпарэнне, пара; моцнае жаданне’. Бернекер, 38; Фасмер, 1, 104–105. Іншыя версіі: 1) *bažati — каузатыў да *bežati (Остэн–Закен, IF, 22, 312 і наст.; супраць Бернекер, 38 і наст.; Ільінскі, ИОРЯС, 23, I, 127 і наст.); 2) сувязь з бог і грэч. φαγετν есці’ (Ільінскі, там жа; супраць, Фасмер, 1, 105); 3) запазычанне з цюрк. (уйгур. bakarmak ’жадаць’) неверагодна; 4) bag‑ ’жадаць’ — метатэза з *gab‑ (параўн. літ. gobėti ’жадаць, вымагаць’, gobùs ’прагны, скнара’); Петарсан, 5 і наст.; Махэк, 28, 5) сувязь з *bogatъ (*bažati ’хацець багацця’, Голуб-Копечны, 67); 6) сувязь з *bag‑ ’чырвоны, багровы’ (*bažatiчырванець ад жадання’, Голуб-Копечны, 67; параўн. таксама Брукнер, 19). Этымалогія застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае. Пазбіваць яблыкі.

2. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх. Пазбіваць людзей з ног. // Падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазбіваць самалёты. Пазбіваць качак.

3. Ударам, рэзкім рухам зрушыць з належнага месца, адцясніць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазбіваць прыцэлы ў кулямётаў. // Збіць з дарогі, правільнага напрамку ўсіх, многіх. Пазбіваць людзей з правільнага курсу.

4. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх. [Рыльскі:] — Ці не ведаеце, браткі, што гэта за ён такі быў у чорным паліто, што цераз яго ласку людзей пазбівалі? Чорны.

5. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае. Пазбіваць капыты. □ — Не знайшлі нідзе работы, — так яны [старэйшыя браты] бацькам гавораць, — пазбівалі толькі боты, каштавалі многа гора... Дубоўка. // Абадраць скуру, кару і пад. у многіх месцах. Пазбіваць калені. □ Пакуль [дзяўчаты] прыйшлі на станцыю, ногі пазбівалі. Баранавых. На голым і шэрым, як сум, алешніку пачынаюць чырванець раны — там, дзе крыгі пазбівалі маладую крохкую кару. Адамчык.

6. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

7. Зблытаць, зваліць усё, многае. Пазбіваць воўну.

•••

Пазбіваць рогі — тое, што і абламаць рогі (гл. абламаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляле́яць, леле́іць ’калыхацца, развівацца’, ’пялегаваць, песціць, шкадаваць’ (Яруш., Зянк.) і сцягненыя формы: ляле́цца ’калыхацца, мільгацець’ (шаркаў., Ант.), ляле́ць, леле́ць, ляліе́ці, лілі́ты ’песціць, суцяшаць’, ’калыхацца, хвалявацца, пералівацца, зіхацець, адбліскваць (пра водную паверхню)’; ’калыхацца (пра збожжа, траву)’, ’квітнець’ (Мал., Гарэц., Федар. 7, Маш., Др.-Падб., Доўн.-Зап. 1, П. П.), ’выйсці з берагоў’ (Бір. дыс.), ’чырванець (пра рану)’ (лід., Сл. ПЗБ). Укр. лелі́яти, рус. леле́ять ’тс’, арх. ля́леть, ст.-рус. лелѣяти ’калыхаць (на хвалях)’, ’песціць, пялегаваць’, ’ахоўваць, сцерагчы’, ’услаўляць, хваліць’; ст.-польск. lelejać (się) ’тс’, lelejanie, lelejenie ’хваляванне (мора)’, велікапольск. lelać ’песціць, калыхаць, забаўляць’, каш. lelac są lelå ’заляцацца, увівацца’, ст.-чэш. leleti sě ’хвалявацца, калыхацца’; серб.-харв. лелѐјати, лељѐати, леlíjati, léljati, lélati (se), lilati (se), лелу̀јати се ’калыхаць, хвалявацца (аб збожжы), макед. лелам, лелеам, леле (се), лела ’калыхаць, развявацца, лунаць’, балг. лелея, лелям, лелеям се ’калыхаць, песціць, няньчыць (дзіцё)’. Прасл. lelěti (), lelějati () ’калыхаць, гойдацца’, ’хваляваць’, якія ўзніклі з гукапераймальнага рэдуплікаванага выразу le‑lē‑ (з дзіцячай мовы) са значэннем паўтарэння дзеяння, руху туды-сюды, руху пры гайданні. Роднаснае да літ. leliúoti ’закалыхваць дзіцё, прысыпаць яго, прыспеўваючы’, lèliuo ’песціць’, лат. leluôt ’тс’. Палес. ліла̌́ты можа ўзыходзіць таксама да прасл. lilʼati (), lʼulʼati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 14, 108; 15, 100–102; Міклашыч, 172; Бернекер, 1, 699; Развадоўскі, Wybór, 2, 173; Буга, Rinkt., 1, 452; Фасмер, 2, 479; Слаўскі, 4, 138–139; Скок, 2, 287; БЕР, 3, 355; Курціна, Этимология–76, 23). Зянькевіч (O uroczyskach і zwyczajach…, 1852, 50) памылкова выводзіць лексему лялеяць са ст.-грэч. λαλέω ’гавару’, ’балбачу, шчабячу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.

1. што. Паставіць, прысунуць блізка да чаго‑н. — Сядай тут, — сказала гаспадыня Ванюі прыставіла к ложку зэдлік. Кулакоўскі. Мы з Лёнем ўсталі, узялі яшчэ тры крэслы і прыставілі да свайго століка. Сабаленка.

2. што. Прыхіліць да чаго‑н., прыперці. Міканор вынес з гумна загадзя падрыхтаваную лесвіцу. Прыставіў да страхі, на самы рог гумна. Мележ. [Люда і Аржанец] прыставілі веласіпеды да сцяны і ўжо ішлі сюды. Брыль. // Вельмі наблізіць, прыкласці да чаго‑н. Клара прыставіла сціснутыя кулачкі да грудзей, і яе ўзбуджаны твар пачаў чырванець. Б. Стральцоў. Бацька прыставіў «буржую» рэвальвер да ілба. Лынькоў.

3. што. Далучыць, дадаць што‑н. новае да чаго‑н., ужо зробленага; паставіць дадаткова. Алік затрымаў на .. [сказах] свой удумлівы пагляд, затым абмакнуў .. пяро і прыставіў яшчэ па клічніку. Кулакоўскі. — Патрэбен план?! А ўзяць жа скуль?.. — Прыставіў к лічбе справа нуль. Маеўскі. // Прыбудаваць. Увішныя цімкаўцы грукалі сякерамі, складаючы зруб. Яны далі пару новых вянцоў і прыставілі тры сценкі да сянец старой Фэлькавай хаты. С. Александровіч.

4. каго-што. Прызначыць для нагляду, назірання, для аказання якіх‑н. паслуг. Прыбавіць няньку. □ Сабралі мы гэтых паноў, сагналі ў адно месца, варту прыставілі. Якімовіч. Хлопцы замкнулі Клышэўскага ў свіран і прыставілі вартаваць Петэра. Броўка. // Даручыць каму‑н. якую‑н. справу, работу. Спачатку прыставілі мяне падручным да каваля, у кузню. Пянкрат. — Марнее наш Стасік, — не раз гаварыла маці. — Хоць бы яго да якой работы прыставіць. Няхай.

5. каго-што. Разм. Прывесці, даставіць каго‑, што‑н. як доказ, для доказу. — Я поўнае сяло сведак прыстаўлю, што я з мужыкоў, сын наймічкі і нават не ведаю, хто мой бацька. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; незак.

1. Паддавацца дзеянню агню, знішчацца агнём.

Дровы гараць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Дзейнічаць, быць у спраўнасці (пра тое, што дае полымя, святло).

Пліта гарыць.

3. Траціць усё набытае з прычыны пажару, аказвацца пагарэльцам.

Нашы родзічы два разы гарэлі.

4. Быць у ліхаманкавым стане.

Дзіця ўсю ноч гарэла.

5. Чырванець ад прыліву крыві.

Г. ад сораму.

Вушы гараць.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ззяць, блішчаць, выдзяляцца яркім колерам.

На сонцы гарэлі гронкі рабіны.

Вочы гараць ад крыўды.

7. перан., чым. Зазнаваць якое-н. моцнае пачуццё.

Г. нянавісцю.

8. перан. Поўнасцю аддавацца рабоце, ідэі і пад.

Хто сам на працы гарыць, той і людзям свеціць (прыказка).

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным, прэць.

Сена гарыць у копах.

Пасевы гараць.

10. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Хутка зношвацца, рвацца (пра адзенне, абутак).

На дзетках хутка гарыць адзежа.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Быць пад пагрозай зрыву па прычыне спазнення, упушчэння тэрмінаў.

План гарыць.

Пуцёўка гарыць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Цвісці (пра агуркі, гарбузы і пад.).

Агуркі пачалі г.

Вока (зуб) гарыць на што (разм.) — вельмі хочацца мець што-н.

Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць (разм.) — выказванне раздражнення, абурэння чым-н.

Гарыць душа (сэрца) у каго, чыя (чыё) (разм.) — хто-н. вельмі ўсхваляваны, узбуджаны.

Гарыць зямля пад нагамі ў каго — пра небяспечнае становішча для каго-н., у сувязі з чым прыходзіцца ўцякаць.

На злодзеі шапка гарыць (разм.) — гавораць пра таго, хто міжвольна сам выдае сябе ў тым, што больш за ўсё імкнецца ўтаіць.

Не гарыць (разм.) — няма патрэбы ў спешцы.

Работа (усё) гарыць у руках у каго (разм., адабр.) — работа ідзе добра, хутка.

Скура гарыць на кім (разм., неадабр.) — пра залішне рухавага, неспакойнага чалавека.

Як мокрае гарыць (разм., неадабр.) — вельмі марудна.

|| зак. згарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́ (да 1, 3, 8 і 9 знач.).

|| наз. гарэ́нне, -я, н. (да 1, 2, 6, 8, 9 і 12 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́лос м.

1. во́лас, -са м., мн. валасы́, -со́ў, собир. вало́ссе, -сся ср.;

2. собир. во́лас, -су м.; (шерсть) шэрсць, род. шэ́рсці ж.; (свиной) шчаці́нне, -ння ср.; (овечий) во́ўна, -ны ж.;

красне́ть до корне́й воло́с чырване́ць да са́мых вушэ́й;

ша́пка воло́с ша́пка валасо́ў;

(дожи́ть) до седы́х воло́с (дажы́ць) да сівы́х валасо́ў;

во́лосы ста́ли ды́бом валасы́ ста́лі ды́бам (ды́барам, дубка́);

ни на во́лос ні на во́лас;

во́лосы рвать на себе́ валасы́ рваць на сабе́;

притяну́ть за во́лосы прыцягну́ць за валасы́;

сня́вши го́лову, по волоса́м не пла́чут посл. зня́ўшы галаву́, па валаса́х не пла́чуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рыда́ць ’голасна, сутаргава плакаць’ (ТСБМ), ст.-бел. рыдати, рыдание, рус. рыда́ть, укр. рида́ти, чэш. rydati, славац. rydať, серб.-харв. ри̏дати, ’стагнаць’, балг. рида́я, ст.-слав. рыдати. Чаргаваннем галосных звязана са ст.-чэш. ruditi ’засмучаць, азмрочваць’, в.-луж. wurudzić, zrudzič ’пакрыўдзіць’, zrudny ’сумны’, н.-луж. zruźiś ’засмучаць, азмрочваць’. Прасл. *rydati ’стагнаць’, ’крычаць’, ’плакаць’, ’лямантаваць’, корань *ryd (ад *ruditi, дзе u > ў). Корань *ru‑ знаходзім у *rukati (> бел. ры́каць). Далей звязана з прасл. *revati (> бел. раўсці). Ва ўсіх трох выпадках гаворка ідзе аб і.-е. гукапераймальным корані *reu: *ru, які пашыраны фармантам ‑d‑ у *rydati, у іншых выпадках ‑qo‑ (*rykati), або без фармантаў у *rjuti, *ruti (Покарны, 1, 867; Махэк₂, 526; Скок, 3, 138; БЕР, 6, 251; Чарных, 2, 130). Роднаснае да літ. raudà ’плач, аплакванне’, raudóti ’плакаць, наракаць’, лат. raûda ’стогы, плач’, raûdât ’плакаць’ (Фасмер, 3, 526–527 з літ-рай). Прасл. *rydati ’плакаць’ не трэба блытаць з аманімічным *rytatiчырванець’, які ўзыходзіць да і.-е. *reudh‑ ’чырвоны’ (Горячева, Этимология 1971, 206–207).

Ры́даць ’пра пачатак дзеяння’: авёс тут і ня рыдаў расьці (Шат.). Ужываецца толькі з адмоўем. Можна супастаўляць са славац. дыял. rydať sa, серб.-харв. ridati ’рухаць’, ’цягнуць, падымаць’, балг. ри́да се ’разблытвацца, распаўзацца’ і лічыць працягам прасл. *ridati ’рухацца’, роднаснага да лат. raidit ’гнаць’, raiditiês ’варушыцца’, ням. reiten ’ездзіць верхам’, герм. *ridan (і.-е. *reidh: *ridh ’рухацца’) (Махэк₁, 430; БЕР, 6, 250–251). Сюды ж можна дадаць яшчэ і славац. ’рухацца, непакоіцца’. Сюды, ж, магчыма, адносіцца і серб.-харв. ridati ’рухаць, цягнуць, падсоўваць’, ridati se ’рухацца’. Скок лічыць слова няясным (Скок, 2, 138). Фіксуецца балгарскі прыметнік риды́й: рида вода, поройна вода ’бурная, ліўневая вада’. Падаецца магчымым мяркаваць сувязь гэтага прыметніка з прасл. *ridati ’рухацца’. Аднак балг. риды́й указвае на зыходнае і.-е. *erei‑, reiə, ri ’цячы’, параўн. прасл. *izroj; ст.-слав. выринѫти, ринѫтисѧ. Гэта супярэчнасць магла б быць ліквідавана, калі прыняць пад увагу пункт гледжання Вальдэ, які лічыў, што і.-е. *reidh ’ехаць’, ’быць у руху’ з’яўляецца, магчыма, расшырэннем і.-е. *erei‑, *eroi, параўн. польск. rzewnić ’рабіць рухомым’, якое ўзыходзіць да гэтай і.-е. праформы (Покарны, 1, 330–331; Горячева, Этимология–19861987, 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рень в разн. знач. ко́рань, -ня м.;

сла́дкий ко́рень бот. чарнако́рань;

са́харный ко́рень бот. цукро́вы ко́рань;

квадра́тный ко́рень мат. квадра́тны ко́рань;

куби́ческий ко́рень мат. кубі́чны ко́рань;

показа́тель ко́рня мат. пака́зчык ко́раня;

знак ко́рня мат. знак ко́раня;

извлече́ние ко́рня мат. здабыва́нне ко́раня;

ко́рень сло́ва грам. ко́рань сло́ва;

вы́рвать с ко́рнем вы́рваць з ко́ранем;

пусти́ть ко́рни пусці́ць карані́ (карэ́нне);

в ко́рне у ко́рані;

на корню́ (о хлебе) на ко́рані; (о лесе) на пні;

красне́ть до корне́й воло́с чырване́ць па са́мыя ву́шы (да са́мых вушэ́й);

смотре́ть в ко́рень глядзе́ць у ко́рань;

запря́чь ло́шадь в ко́рень запрэ́гчы каня́ ў агло́блі;

ходи́ть в корню́ ≅ хадзі́ць у агло́блях;

ко́рень зла ко́рань зла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаце́ць, хачу, хочаш, хоча; незак.

1. чаго, каго-што, з інф., са злучн. «каб» і без дап. Мець жаданне, ахвоту да чаго‑н., адчуваць патрэбу ў кім‑, чым‑н. Хацець вады. Хацець есці. □ — Ну, дык хочаш вучыцца? Адказаць настаўніку трэба, ды і ў школу хочацца, і хлопец цераз сілу выціснуў: — Ыгы. Брыль. [Жлукта:] Дык вы хочаце, каб я пайшоў да вас за бухгалтара? [2‑гі кліент:] Ды не, што вы! Крапіва. Гарохам дзедаў смех якоча, А сэрца руху, шуму хоча. Колас. // Мець жаданне зведаць, пазнаць што‑н. Ён хоча хімію вывучаць. // Разм. Адчуваць любоўную цягу да каго‑н. Хачу пацалаваць вас.

2. каго-чаго, чаго ад каго і са злучн. «каб». Імкнуцца да чаго‑н., дамагацца ажыццяўлення чаго‑н. Хацець шчасця. □ [Эмілія:] — Калі яшчэ не было гэтага агульнага руху за мір, я ўсё роўна не хацела вайны і баялася смерці. Маўр. Аднаго хачу на гэтым свеце: Так наладзіць з доляю зямной, Каб ніколі не прыйшлося дзецям Чырванець за зробленае мной. Гілевіч.

3. з інф. Мець намер зрабіць што‑н. [Партызаны] хацелі перасекчы чыгунку і выйсці да горада Іўе, у вольны ад блакады раён. Брыль. — Я хацеў ракаў налавіць, — нясмела адказаў Казік. Чарнышэвіч. // у спалучэнні з адмоўем. Адказацца што‑н. рабіць. [Русаковіч:] А я не хачу паступацца сваімі ідэаламі. Крапіва. Не хачу я гуляць, дзе народ Толькі гора цярпіць на вяку, Дзе сіротка стаіць ля варот, Есці просіць, падняўшы руку. Купала.

4. з інф. Разм. Ужываецца для абазначэння магчымасці, імавернасці ажыццяўлення чаго‑н. Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў: — Вот-бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Хочаш сесці на хвою, сеў на хвою, на дуба — на дуба, а то і на хату высокую можна сесці. Лынькоў.

5. З адноснымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварае спалучэнні са значэннем азначальнасці: кожны, усякі (прадмет, месца, час і пад.). Я прабыў у «Барацьбіце» да вечара — блукаў, дзе хацеў, і гутарыў, з кім хацеў. Хадкевіч. [Рак:] — Не чапай мяне, Іван Світанік.. Я табе за гэта, што хочаш, зраблю. Якімовіч.

•••

Еш не хачу гл. есці.

Калі хочаш (хочаце) гл. калі ​2.

Хочаш не хочаш — незалежна ад чыйго‑н. жадання.

Як левая нага хоча гл. нага.

Як (сабе) хочаце (хочаш) — а) як вам падабаецца. — Ну, панічок мой родны, як сабе хочаце: хочаце верце, хочаце не верце, а я вам, далібог, шаптала! Колас; б) нягледзячы на любую думку. Як хочаце, а ён вінаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)