пла́ціна, ‑ы, ж.

Высакародны метал шаравата-белага колеру, які вызначаецца высокай коўкасцю і цягучасцю і выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў, лабараторнага посуду і пад.

[Ісп. platina.]

плаці́на, ‑ы, ж.

Гідратэхнічнае збудаванне на рэках і іншых вадаёмах для падняцця ўзроўню вады з мэтай стварэння штучных вадасховішчаў, для атрымання энергіі і пад. Драўляная старая плаціна перагарадзіла рэчку. Асіпенка. З вёскі цераз узгорак .. вілася пешаходная сцежка, праходзіла ля млына цераз дарогу, пры самым мосце над рэчкай і плацінай, і бегла далей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вярэ́цея, усх.-палес. ’нізкае балоцістае, амаль непраходнае месца’, веретье́ ’расчышчаная паляна ў лесе’, цэнтр.-палес. вэрэ́тія ’ўзвышанае сухое месца сярод балота’, зах.-палес. вэрэ́тыя ’невялікі астравок сушы сярод балота’, вэрэ́тыйка ’падмыты край берагу’ (Талстой, Геагр.), беш. верацеяузгорак сярод балота з асіннікам’ (Касп.), паўн.-рус. вере́те́я, вере́ти́я, вере́тья́ ’сухое месца на балоце, ля рачной абалоны, зарослае лесам, кустамі’; ’паляна ў лесе’; ’стромы бераг’; ’узгорак у лесе’ і інш., разан. веретье ’высокае месца’; ’бальшак’, дан. ’лясная плошча паміж двума азёрамі’, славен. vrétje, rétje ’крыніца’; ’месца, дзе знаходзіцца некалькі крыніц’. Прасл. vertьje ’тое, што заключаецца; хавацца, зачыняцца’ (Голуб-Копечны, 424). Талстой (Геагр., 134) прапануе наступны семантычны пераход: ’крыніца (месца пад зямлёй, дзе «зачынена» вада’; параўн. рус. ключ ’крыніца’)’ → ’нізкае месца на балоце’ → ’высокае, сухое месца сярод балота’. Гл. таксама верацея. Параўн. Фасмер, 1, 297, 299.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пкі ‘разварысты, рассыпісты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Барад., Жыв. сл.), ‘даўкі (пра сыпкую, сухую ежу)’ (Ласт.), ‘несакавіты (пра ягады)’, ‘мяккі (пра снег)’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. со́пкий ‘тс’; усе да *съпъкъ; іншая ступень чаргавання кораня ў сыпаць (гл.). Параўн. стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’, сопка, а таксама рассыпісты ‘сыпкі, разварысты’; гл. ЕСУМ, 5, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayırузгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курга́н, а́ і ‑а; мн. курганы́, ‑о́ў і курга́ны, ‑аў; м.

Высокі старадаўні магільны насып. Скіфскі курган. □ Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. Каля вёскі Ствольная ўзвышаецца сярод поля даволі вялікая група старадаўніх курганоў. В. Вольскі. // Горка, узгорак. Шкода светлай ручаінкі У берагах пясчаных, Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў. Колас.

•••

Курган Славы — конусападобны земляны насып з мемарыяльнымі архітэктурнымі надбудовамі для ўвекавечвання подзвігу савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

груд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Невялікая горка, узгорак. У лесе неяк адразу павесялела, а на пясчаных грудах зноў заззяў верас. С. Александровіч. Пры шумнай рацэ, на пакацістым грудзе, Паставілі Ноўгарад Рускія людзі. Лужанін.

2. Сухая сенажаць, сухадол. З гэтага боку мястэчка пачыналіся паплавы, найбольш груд, а месцам прыбалочаныя. Чорны.

3. Тое, што і груда (у 1 знач.). З двух грузавікоў у вялікі груд згружаюць цэглу. Шамякін.

4. Абл. Куча галля, хворасту; лоўж. Пад зацішным кустом або ў грудзе ламачча вывела на свет першы вывадак даўгавухая рыжая зайчыха. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Булды́р1, булдырок ’бясплодны ўзгорак; высокае адкрытае месца, пакатая горка’ (Яшкін), бульды́р ’бясплодны ўзгорак’ (Касп.), булды́рь ’высокае, адкрытае месца’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. булды́р ’месца, беднае травой’ (ноўг.), булды́рь ’няроўнае месца, узгорак у полі’ (пск.), ’няроўнае, дрэннае месца ў полі, беднае расліннасцю’ (наўг.). Вытворнае (суф. ‑ыр, з слав. *‑yrь) ад асновы булд-, якой называюць круглыя, шышкаватыя прадметы (гл. булдава́, булд-). Параўн. булды́р, бульды́р ’пузыр (вадзяны)’.

Булды́р2 ’бурбалка’, бульды́р ’пузыр’ (Касп.), булды́рь (Нас., Бяльк.). Параўн. рус. дыял. булды́рь ’пухір, пузыр, бурбалка’ (ярасл., пск., наўг., арханг., смал., валаг. і да т. п.). Думаюць пра аснову бул‑, якая, напр., у рус. словах булыга, булдыга і г. д. (Праабражэнскі, 1, 52–53; і.-е. *bol‑, *bul‑ і г. д.). Таксама ёсць версія пра роднаснасць з літ. bulìs ’ягадзіца’, лац. bulla ’пузыр, почка’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 238). Юркоўскі (Ukr. hydrogr., 90) бачыць тут нейкую гукапераймальную аснову. Мяркуем, што лепш зыходзіць з асновы булд-, другаснай па паходжанню (гл. булд-, булдава́); суфікс ‑ыр (слав. *‑yrь). Параўн. булды́р1узгорак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабы́р1 ’лабок, высокае месца, узгорак’ (Бяльк., Касп., Нас.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. -ыр (< zyr7 > ) ад лобі (гл.) паводле тыпу адпрыметнікавых экспрэсіўпых назоўнікаў. Параўн. пустыр (Сцяцко, Афікс. наз., 182; Слаўскі, SP, 11, 28).

Лабы́р2 ’лабатая карова’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лобі, лабаты (гл.).

Лабы́р3 ’кавалкі засохлай зямлі’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад Л062 (гл.) ’пакрытая ледзяной карой зямля пасля дажджу, адлігі’ і суф. ‑ыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сугро́б ’гурба намеценага снегу’ (Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ; усх., ЛА, 2). Ст.-бел. сугропь, суграпъ ’гурба снегу’ (XVI ст., ЖНС), ст.-рус. (XV ст.) сугробъ ’гурба, стос’, укр. сугро́б ’узвышша, узгорак’. Дыял. прасл. *sǫgrobъ < *sъ‑grebti ’згрэбці’ з апафаніяй у корані; гл. Борысь, Prefiks., 102. Параўн. серб.-харв. дыял. су̑греб ’сверб, хвароба скуры; паводле народных вераванняў — вынік таго, што чалавек наступіў на месца, дзе сабака гроб зямлю’ (Элезавіч, 2), балг. дыял. сугреб ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пка1 ‘гара конусападобнай формы, вулкан’ (ТСБМ), ‘купіна’ (Касп., ЛА, 5), ‘магільны насып’ (Шатал., ЛА, 2), ‘вялікі курган, старажытная магіла круглай формы’ (віц., Яшк.), ‘курган, грудок’ (ТС), ‘намагільны насып’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘кратавінне’ (рас., Сл. ПЗБ). Рус. (арх.) со́пка ‘невялікая гара, якая стаіць асобна’, ‘вулкан; невялікі востраў’, дыял.узгорак’, соп ‘насып’, стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’. Выводзяць ад соп, якое да сыпаць (Міклашыч, 334; Праабражэнскі, 2, 357; Траўтман, 293), параўн. таксама каш. sëpa ‘кратавінне’ ад sëpac ‘сыпаць’ (SEK, 4, 264). Даль (4, 273) узводзіць да сопеть, гл. сапці; Фасмер (3, 719) дапускае сувязь з гэтым дзеясловам толькі для значэння ‘вулкан’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), бел. сопка з рускай, але гэта, магчыма, толькі ў значэнні ‘вулкан’. У іншых славянскіх мовах (чэшскай, польскай) таксама з рускай, гл. Голуб-Копечны, 334; Варш. сл., 6, 268; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 329.

Со́пка2 ‘канапа’ (ТС), со́ўка ‘тс’ (маст., Сл. ПЗБ). Памяншальнае ад сафа́ ‘мяккая шырокая канапа’, якое праз рус. софа́ ‘тс’ або польск. sofa з франц. sofa, італ. sofá ‘канапа, сафа’; заходнееўрапейскія словы ўзыходзяць да араб. suffia ‘падушка на вярблюжым сядле’ (Фасмер, 3, 729).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)