Тру́ля ‘марудны чалавек, маруда’ (лід., Сл. рэг. лекс.). Няясна; можна параўнаць з укр. дыял. труля́ти ‘штурхаць’ (гл. туляцца) або з лат. truls, абл. truļš ‘тупы, тупалобы’, ‘атупелы (погляд)’, якое з trult ‘станавіцца тупым’, trulēt ‘тс’ < і.-е. *treu‑ (Каруліс, 2, 431).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапы́ра ’няцямкі чалавек, які з расстаўленымі рукамі ўсюды сунецца’ (КЭС, лаг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лапах (гл.) і суф. ‑ыр‑а (прасл. ‑уга). Параўн. рус. лапыш ’мянушка чалавека з вялікімі рукамі’ і ўкр. тупіір ’тупы чалавек’. Не выключана магчымасць кантамінацыі лапа і тапьірыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўды́р ‘плот, агароджа’ (Сцяшк. Сл.), ‘упарты, някемлівы чалавек’ (Сл. рэг. лекс.), сталды́р ‘высокі, няўклюдны чалавек’ (кір., Нар. сл.), сто́ўдыр ‘валацуга’ (Сцяшк. Сл.), стаўду́р ‘тупы, разумова недаразвіты чалавек’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.), сюды ж стаўдырава́ты ‘высокі’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, набліжанае да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўбаліць ’укладаць у памяць, убіваць у галаву’ (ТС). Відаць, варыянт дзеяслова з аглушэннем пачатковага зычнага, параўн. доўба́ніць экспр. ’гаварыць’ (ТС), лаянкавае до́ўбало дурно́е ’тупы чалавек’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), утворанае паводле тыпу ду́рбало ад ду́рбаць ’дзяўбці ў галаву, настойліва тлумачыўшы’, параўн. літ. dur̃binti ’выдоўбліваць дупло’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ныццё, ‑я, н.

1. Цягучы, тупы боль. Балючае ныццё разлілася па ўсім целе. Пестрак.

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. ныць (у 2 знач.). [Андрэй Данілавіч:] — Захандрыў мой студэнт. Што ні пісьмо — суцэльнае ныццё. Ракітны.

3. перан. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. ныць ( у 3 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Н[а]жніцы спраўна перакусваюць драціны, і, адна за адной, яны ападаюць у снег. Ныццё [у правадах] напалову змаўкае. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гамзе́ль ’хуткі, тупы штуршок’ (Нас.). Бясспрэчна, адносіцца да гамза́ць 1 ’біць’ (гл.), гамзі́ць (гл. пад гамза́ць 1). Суфіксацыя ‑ел(ь) < ‑el‑(ь)? ад асновы gъmъz‑? Параўн. яшчэ бел. гамзаце́ль ’гамзаты’. З другога боку, не выключаецца паходжанне ад дзеяслова тыпу *gъmъz‑el‑iti (да гэтага параўн. укр. гамсели́ти ’калаціць, біць, удараць’, Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дуба (у 1 знач.). Дубовы лес. Дубовы ліст. Дубовы корань. // Зроблены з дубу. Дубовы стол. Дубовыя дзверы. Дубовая паля.

2. перан. Разм. Грубы, нязграбны, няскладны. Дубовы стыль. Дубовая мова. □ Толя злуе, што ў мяне тупы слых і дубовыя пальцы. Скрыган. // Нячулы, чэрствы, абыякавы да іншых. — У вашага сына, мабыць, такое дубовае сэрца, што нічым яго не прасвідруеш. Бядуля.

•••

Дубовая галава гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупі́ца, ‑ы.

1. ж. Тупая сякера, каса і пад. [Юрка:] — Чаму ты тупіцаю колеш? [Юзік:] — Бо тата не дае вострае сякеры. Кажа, што я яшчэ калена рассяку сабе. Чорны.

2. м. і ж.; ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж. Разм. зневаж. Тупы, някемлівы, абмежаваны чалавек. [Сяргей Кірылавіч:] — Цэхавыя інжынеры амаль не займаюцца тэхнікай. А большасць жа з нас не тупіцы ад прыроды, хочуць вучыцца, расці. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туня́шка ‘гнілое дрэва’ (клім., Мат. Маг.). Звязана з туніняць ‘гнісці’ (гл.), памянш. да *туня ‘гніль’ (< прасл. *tunʼa), па ўзоры гнілу́шка ‘абломак гнілога дрэва’. Пададзенае ў слоўніку Бялькевіча тупя́шка ‘гнілое палена’ (Бяльк.) можа быць вынікам недакладнай расшыфроўкі рукапіснай фіксацыі або другаснага збліжэння з тупы (гл.), у семантыцы якога, аднак, няма значэння ‘гнілы’. Да ту́нны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуха́ ’тупы канец яйца’ (ЛА, 1, Ян., Жд. 2, Сцяц., Янк. 2; в.-дзв., Шатал.; Сл. Брэс., ТС; карэліц., Жыв. сл.; глыб., беласт., Сл. ПЗБ; брагін., З нар. сл.; Некр., Мат. Гом.), пу́ха ’тс’ (Нас.; добр., светлаг., Мат. Гом.), пуха ’задняя частка лодкі’ (ТС; полац., Янк. 2; ПСл), ’пустата ў пятцы яйца; частка яйца, запоўненая паветрам’ (Шат., Сцяц.), сюды ж выраз дабіцца пухі ’давесці справу да канца’, добіць до пухі ’даламаць, дабіць канчаткова’ (ТС), а таксама пух ’тупы канец яйца’ (смарг., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пуха ’тс’: добити до пухи, рус. дан. до пухи ’зусім, абсалютна ўсё’, польск. pucha ’тоўсты твар’, серб. пу́ха ’пухір’. Прасл. *риха, вытворнае ад *puxati ’дуць, дзьмуць’, значэнне лепш за ўсё тлумачыцца славен. puhel ’пусты, парожні’ (якое Мартынавым разглядаецца як “загадочное в этимологическом отношении”, гл. Этимология–1982, 9), г. зн. ’напоўнены (духам, паветрам)’ > ’пусты ў сярэдзіне’ (так Сной, 514), гл. пужаць, пух. Рус. пуга ’пустата ў курыным яйцы’, хутчэй за ўсё, у выніку азванчэння зычнага ў інтэрвакальным становішчы, параўн. памянш. пушка ’тс’ (а не *пу́жка, гл. СРНГ), або ў выніку кантамінацыі з пуга ’ўзгорак круглай формы’, ’падушка для пляцення карункаў’, адносна апошняга гл. Фасмер, 3, 399. Параўн. таксама харв. pus ’тупы канец яйца’, pušiti ’дыміць; выпускаць паветра’ (адмаўленне сувязі гл. Скок, 3, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)