Гамзе́ль ’хуткі, тупы штуршок’ (Нас.). Бясспрэчна, адносіцца да гамза́ць1 ’біць’ (гл.), гамзі́ць (гл. пад гамза́ць1). Суфіксацыя ‑ел(ь) < ‑el‑(ь)? ад асновы gъmъz‑? Параўн. яшчэ бел. гамзаце́ль ’гамзаты’. З другога боку, не выключаецца паходжанне ад дзеяслова тыпу *gъmъz‑el‑iti (да гэтага параўн. укр. гамсели́ти ’калаціць, біць, удараць’, Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)