Стры́баць ‘скакаць’ (Ласт.), стрыбуля́ць ‘ісці падскокваючы’ (хойн., Шатал.); сюды ж стрыбо́к ‘скок, скачок’, стры́баўка, стры́бля ‘страказа’ (Ласт.), стрыбутне́йшы ‘здаравейшы, мацнейшы’ (Ян.). Параўн. укр. стриба́ти ‘скакаць’, стрибо́кскачок’. Прасл. дыял. *stribati ‘скакаць’, роднаснае літ. stribuliúoti ‘падскокваць, скакаць’ (ЕСУМ, 5, 439), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 132) лічыць крыніцай запазычання аднаго з дзеясловаў. Параўн. таксама літ. stripuliúoti, strãpaliuoti ‘тс’, звязаныя з strapulnė́ti ‘стукаць нагамі’ (Куркіна, Этимология–1974, 52), што дазваляе ў аснове названых слоў бачыць гукаперайманне, параўн. стропаць, тро́паць ‘стукаць нагамі’ (гл.), дры́паць ‘часта пераступаць нагамі’ (Скарбы) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імпэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Хуткі, імклівы, парывісты. Імпэтны рух. □ Гэта быў дужа імпэтны скачок, Іван не ўстаяў на нагах, пісталет выпаў, і яны абое, чалавек і сабака, пакаціліся па зямлі. Быкаў. // перан. Палымяны, гарачы. Імпэтны настрой. Імпэтны працаўнік. Імпэтная маладосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́са ’наўскач’: кабылка прэ cyca (Сержп. Казкі), даў cyca ’задаў стракача’ (Сержп. Прымхі). Запазычана праз польск. sus, szus ’доўгі скачок’ з ням. Schuss ’скок’ (Брукнер, 558; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 376; ЕСУМ, 5, 481). Магчыма, пасрэдніцай выступала мова ідыш, параўн. sus ’конь’ (Астравух, Ідыш-бел. слоўнік, 726), гл. таксама Штэрн, Wörterbuch, 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. што і цераз што. Зрабіўшы скачок, апынуцца на іншым баку ад чаго-н.

П. канаву.

П. цераз плот.

2. Перамясціцца скачком (скачкамі) на іншае месца.

П. ад акна да дзвярэй.

3. перан., на што. Перайсці ад аднаго прадмета гутаркі да другога, не захоўваючы паслядоўнасці (разм.).

П. на іншую тэму.

|| незак. пераска́кваць, -аю, -аеш, -ае і пераско́кваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. пераско́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падско́к, ‑у, м.

1. Скачок. Сабака плыў, а там, дзе было плытка, скакаў, робячы часам асабліва высокі падскок над сітнягамі, каб убачыць, дзе гаспадар. Караткевіч.

2. Разм. Прытанцоўванне. Пайшла «Лявоніха» з падскокам, Развёўшы рукі ў бакі. Чарняўскі.

3. у знач. прысл. падско́кам. Падскакваючы. Грыша схапіў кашулю і падскокам, вылецеў з пакоя. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Наблізіцца скачкамі.

П. да тэлефона.

2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.

П. ад радаснай навіны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).

Падскочыла тэмпература.

Цэны падскочылі.

4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).

Падскочу на хвілінку да Міколы.

|| незак. падска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. падска́кванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і падско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насці́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які будуецца як насціл. Насцільная дарога.

2. Спец. Які рухаецца амаль паралельна паверхні зямлі на невялікай вышыні (пра палёт куль, снарадаў і пад.). Насцільны агонь.

3. Спец. Які ідзе амаль па прамой лініі, плаўны. Насцільны скачок.

4. Абл. Які падае шчыльна (пра дождж). Росна. Золка. Пад ранак Выпаў дожджык насцільны. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́мпульс, ‑у, м.

1. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння; пабуджэнне, пабуджальная прычына. Ахтан асцярожна заўважыў: — У навуковай рабоце часамі важна бывае даць імпульс, калі хочаце, падаць прыклад... Алешка.

2. Колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго скорасць.

•••

Нервовы імпульс — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.

Электрычны імпульс — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу.

[Лац. impulsus — удар, штуршок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трайны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў. Трайныя краты. Трайны падбародак. // Які тры разы паўтараецца або адбываецца ў тры прыёмы. Трайны скачок. Трайны ўдар. // Які праяўляецца ў трох відах, які датычыцца трох бакоў чаго‑н.; траякі. Трапная сувязь.

2. Павялічаны ў тры разы. Прадавалі білеты за трайную цану.

•••

Трайное правіла — тое, што і складанае трайное правіла (гл. правіла).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разго́н, -ну м., в разн. знач. разго́н; (при беге — ещё) разбе́г, разбе́жка ж.;

р. дэманстра́нтаў палі́цыяй — разго́н демонстра́нтов поли́цией;

скачо́к з ~ну — прыжо́к с разго́на (с разбе́га);

з ~ну — с разго́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)