Скачо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Скачо́к
Р. Скачка́
Д. Скачку́
В. Скачо́к
Т. Скачко́м
М. Скачку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скачо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скачо́к скачкі́
Р. скачка́ скачко́ў
Д. скачку́ скачка́м
В. скачо́к скачкі́
Т. скачко́м скачка́мі
М. скачку́ скачка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога-н. пункта апоры.

С. зайца.

2. перан. Рэзкае змяненне чаго-н.

С. зарплаты.

С. узроўню вады.

3. Пераход ад старога якаснага стану да новага ў выніку колькасных змяненняў (кніжн.).

|| прым. скачко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

С. механізм (у кінаапаратуры: які скачкападобна, рыўкамі перамяшчае кінастужку пры зме́не кадраў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скачо́к в разн. знач. скачо́к, -чка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скачо́к, -чка́ м.

1. скачо́к, прыжо́к;

2. спорт. прыжо́к;

с. у даўжыню́ — прыжо́к в длину́;

с. з парашу́там — прыжо́к с парашю́том;

3. перен. (резкое изменение) скачо́к;

~чкі́ тэмперату́ры — скачки́ температу́ры;

зацяжны́ с. — затяжно́й прыжо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скачо́к, ‑чка, м.

1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога‑н. пункта апоры. Зрабіўшы з дзівоснай лёгкасцю некалькі скачкоў, уладар статка апынуўся каля маладога аленя. В. Вольскі. Пад акном мільганула шапка паліцыянта. Скачок цераз плот у густы вішняк, а ззаду крык: — Стой! Стой! С. Александровіч. // Такое перамяшчэнне як від спартыўнага практыкавання. Скачок у даўжыню. Скачок з парашутам. Апорныя скачкі. □ Толькі цяпер Баравік зірнуў на масток, што ўзвышаўся над зямлёй, як сапраўдны трамплін для лыжных скачкоў. Шыцік.

2. Рэзкае змяненне чаго‑н. без паступовага пераходу. Скачок тэмпературы. Скачкі ў настроі.

3. Хуткі пераход з аднаго якаснага стану ў другі. Наша Радзіма пад кіраўніцтвам партыі камуністаў за кароткі гістарычны тэрмін зрабіла гіганцкі скачок ад адсталасці да прагрэсу. «Звязда». Пры ўсёй паступовасці, пераход ад адной формы руху да другой заўсёды застаецца скачком, рашаючым паваротам. Энгельс.

4. Імклівае перамяшчэнне, пераход, што адбываецца ў адзін прыём, без перапынку. За апошнія суткі брыгада зрабіла скачок на поўдзень, і батальёну, у які ўваходзіў танк Раманенкі, была пастаўлена задача: да вечара вызваліць яго роднае сяло. Шамякін.

•••

Зацяжны скачокскачок з парашутам, пры якім парашут доўга яе раскрываецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скачок

т. 14, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

скачо́к м Sprung m -(e)s, Sprünge; Satz m -es, Sätze;

скачо́к напе́рад перан sprngartiger Frtschritt;

скачо́к у вышыню́ спарт Hchsprung m;

скачо́к у даўжыню́ спарт Witsprung m;

вялі́кімі скачка́мі in grßen Sprüngen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Скачо́к ‘конік (насякомае)’ (Мат. Маг., Шымк. Собр.), ‘жук-дрывасек’ (Бяльк.). Да скакаць (гл.), самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах: рус. пск. скачо́к ‘конік’, балг. самак. скачо́к ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зацяжны́, -а́я, -о́е.

Залішне працяглы, які зацягнуўся.

З. дождж.

З. крызіс.

З. скачок (скачок з парашутам, які доўга не раскрываецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)