Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧО́Ку філасофіі,
працэс змены ўнутранай сутнасці з’явы або прадмета; якаснае пераўтварэнне ў выніку колькасных змен. Характарызуецца карэнным пераломам ва ўзаемадзеянні неперарыўнасці і перарыўнасці з перавагай апошняй. Выступае ў якасці перадумовы карэнных якасных пераўтварэнняў, станаўлення якасна новых аб’ектаў, пастаяннага руху і развіцця свету. На стадыі С. вырашаюцца ўласцівыя прыродным і грамадскім з’явам унутр. супярэчнасці. Паводле спосабу здзяйснення адрозніваюць рэзкія і паступовыя С. Пры рэзкіх С. ранейшая якасць змяняецца новай хуткімі тэмпамі (пераўтварэнне элементарных частак у лабараторных умовах, напр., распад урану на свінец і галій), у грамадскім жыцці — сац. рэвалюцыі. Большасць пераходаў ад старой якасці да новай у прыродзе і грамадстве ажыццяўляецца шляхам паступовых С. Узнікненне зорак і планет, антрапагенез, кліматычныя змены на Зямлі адбываліся паступова і паволі. У працэсе развіцця грамадства вызначаецца тэндэнцыя да паскарэння скачковых пераўтварэнняў сац. ладу. Гл. таксама Пераход колькасных змяненняў у якасныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Вялікі скачок» (Кітай) 5/605
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬТА (ад італьян. salto скачок),
у акрабатыцы, гімнастыцы, фігурным катанні на лёдзе — поўны паварот у паветры цераз галаву (уперад ці назад) пры скачку. Напр., двайное С., трайное С. Асобна вылучаецца С.-мартале — смяротны скачок, які выкарыстоўваецца цыркавымі артыстамі-акрабатамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХМЕ́ЦЬЕВА ПРА́ВІЛА,
раптоўны скачок т-ры ўверх на вызначаным участку цела ў халаднакроўных (пайкілатэрмных) жывёл пры рэзкім зніжэнні т-ры асяроддзя, а потым новае глыбокае яе падзенне. Правіла ўстанавіў у 1899 П.І.Бахмецьеў. Тэмпературны скачок прыпадае на момант замярзання тканкавай вадкасці, які суправаджаецца вылучэннем скрытай цеплыні плаўлення. За ім настае далейшае ахаладжэнне тканак, у выніку паступовае ахаладжэнне вядзе да ўтварэння крышт. лёду, які парушае структуру тканак; пры вельмі хуткім ахаладжэнні (100 °C за 1 с) узнікае аморфны лёд, які не парушае структуры тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁМАНКА,
рака ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 128 км². Пачынаецца за 2 км на У ад в.Скачок, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Юркавічы. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮ́РЫ (франц. allure літар. хада),
віды руху каня. Адрозніваюць алюры натуральныя і штучныя. Натуральныя алюры: хада (павольныя алюры) — конь паслядоўна падымае і ставіць на зямлю адну за адной усе 4 нагі; змена ног па дыяганалі; рысь — паскораныя алюры ў 2 тэмпы: конь перастаўляе адначасова 2 нагі па дыяганалі; інахадзь — алюры ў 2 тэмпы: конь падымае і апускае то 2 левыя, то 2 правыя нагі; інахадзь шпарчэй за рысь; галоп — скачкападобныя алюры ў 3 тэмпы з безапорнай фазай; скачок — адштурхоўванне ад зямлі наперад адначасова 2 заднімі канечнасцямі. Штучныя алюры (у конным спорце і цыркавым мастацтве): парадная хада — конь ідзе рыссю, высока падымаючы і выцягваючы ногі; пасаж — скарочаная рысь; п’яфэ — пасаж на месцы; піруэт — заднія ногі на месцы, пярэднія апісваюць поўны круг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮКЕ́ВІЧ (Генадзь Іванавіч) (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв. дасягненне для залаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БАСНА, Дабасна, Добысна,
рака ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 81 км. Пл. вадазбору 874 км². Пачынаецца каля пас.Скачок Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах паўн.ч. Гомельскага Палесся. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 700—900 м. Пойма двухбаковая, яе шыр. 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. На рацэ вадасх.Добасна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТ ((Barth) Карл) (10.5.1886, г. Базель, Швейцарыя — 10.12.1968),
швейцарскі пратэстанцкі тэолаг, адзін з заснавальнікаў дыялектычнай тэалогіі. Ставіў задачу адраджэння евангелічнай традыцыі на аснове рэфарматарскіх ідэй М.Лютэра і Ж.Кальвіна. У працы «Пасланне апостала Паўла да рымлян» (1918; выкарыстаны ідэі С.К’еркегора) боскае і чалавечае трактуе як несувымерныя велічыні: прадмет боскага адкрыцця і чалавечых ведаў розны, вера ёсць адважны скачок у няведанне. Сфарміраваныя ім прынцыпы пратэстанцкай неартадоксіі падтрымалі тэолагі Э.Брунер, Р.Бультман, Р.Нібур, П.Тыліх і інш. Прыхільнік хрысц. сацыялізму, натхніцель хрысц. супраціўлення фаш. рэжыму.